БАДЭ́Н (Bodin) Жан (1530, г. Анжэ, Францыя — 1596),
французскі мысліцель, сацыёлаг, прававед. Вывучаў права ў Тулузе. У працы «Метад лёгкага вывучэння гісторыі» (1566) разглядаў грамадства як суму кроўна-гасп. саюзаў. У творы «Шэсць кніг пра рэспубліку» (1576), адмаўляючы боскае паходжанне ўлады, абгрунтоўваў ідэю спадчыннай манархіі. Прычынай паліт. пераваротаў лічыў маёмасную няроўнасць. У кн. «Дыялог сямі чалавек» (1593) абараняў дэістычную ідэю прыроднага паходжання рэлігіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ача́цца ’апынуцца’ (мін., Песні сямі вёсак, 461). Звязана чаргаваннем галосных асновы з ачынацца ’апынацца’, з якім утварае пару па трыванні. Гл. ачнуцца, ачхнацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сямірадуга, семіра́дуга ’вясёлка’ (ТС). Народнае пераасэнсаванне радуга (гл.) на базе сем радоў, гл. сем і рад1, альбо семантычны эліпсіс сямі колераў радуга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
малале́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Тое, што і малалетак. [Паўлік] малалетка яшчэ. Няма сямі год.Пальчэўскі.Малалетка яна [дзяўчына]. Гэтак класаў сем ці восем кончыла.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АСПАРУ́Х, Ісперых,
Іспор (? — каля 701),
хан протабалгараў [каля 643 — каля 701], першы хан славянабалг. дзяржавы [681 — каля 701]. У сярэдзіне 7 ст. пад націскам хазараў перайшоў з часткай плямёнаў протабалгараў з Прыазоўя ў Паўд. Бесарабію і на землі ўздоўж правага берага Дуная (належалі Візантыі). Рассяліўшыся ў Дабруджы і прылеглых раёнах, протабалгары Аспаруха падпарадкавалі саюз сяміслав. плямёнаў і стварылі аб’яднаную дзяржаву, вядомую як Першае Балгарскае царства; з 680 Аспарух яе хан (у 681 дзяржава прызнана Візантыяй).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛЬ,
адзінка колькасці рэчыва; адна з сяміасн. адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак. М. — колькасць рэчыва ў сістэме, якая мае столькі ж структурных элементаў, колькі атамаў вугляроду знаходзіцца ў 0,012 кг яго ізатопу 12C (вуглярод-12). Структурнымі элементамі могуць быць атамы, іоны, малекулы і інш. часціцы (напр., электроны) ці групы часціц. Абазначаецца моль; 1 моль любога рэчыва мае аднолькавую колькасць структурных элементаў, роўную Авагадра пастаяннай (Na = 6,022∙1023 моль−1).