Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАНКАРДА́Т СЯМІ́, Зібенбунд (ням. Siebenbund),
палітычны саюз 7 швейц. кантонаў (Ааргаў, Берн, Золатурн, Люцэрн, Санкт-Гален, Тургаў, Цюрых) у 1830—40-я г.Засн. ў 1832 пад кіраўніцтвам прадстаўнікоў ліберальнай швейц. буржуазіі. Выставіў праграму перагляду федэральнага дагавора Швейц. саюза (1815) у бок узмацнення цэнтралізацыі дзяржавы і дэмакратызацыі яе паліт. ладу. Распрацаваны ў 1832 праект такога федэральнага дагавора ў 1833 быў адхілены большасцю эканамічна адсталых кантонаў, дзе пераважалі католікі. Апошнія, каб перашкодзіць паліт. аб’яднанню краіны, у 1843—45 стварылі Зондэрбунд, у 1847 развязалі грамадз. вайну, аднак пацярпелі паражэнне ад федэральнай арміі. Паводле канстытуцыі 1848 Швейцарыя стала адзінай федэратыўнай дзяржавай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎТА́МА, Гатама,
у старажытнаіндыйскай міфалогіі адзін з сямі вялікіх мудрацоў рышы. Гаўтама пракляў Індру, які спакусіў яго жонку Ахаллю. У будызме Гаўтама — імя апошняга зямнога Буды — Шак’ямуні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЬКВІСІ́Н, сусін,
у карэйскай міфалогіі агульная назва вадзяных духаў, што жылі ў морах, рэках, балотах і калодзежах. Лічылася, што душы тапельцаў рабіліся М. Каб уміласцівіць М. і пазбегнуць бедстваў, звязаных з воднай стыхіяй, жыхары Карэі прыносілі ахвяры духам чатырох мораў і сямівял. вадаёмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕНЕМХЕ́Т III,
егіпецкі фараон [каля 1844—1797 да н.э.] эпохі Сярэдняга царства (XII дынастыя). Пры ім інтэнсіўна будаваліся храмы, былі расшыраны медныя руднікі на Сінайскім п-ве, у выніку ірыгацыйных работ у Фаюмскім аазісе створана штучнае Мерыдава воз., узведзены вял. будынак у Фаюме, названы грэкамі Лабірынтам (прыраўноўваўся да сямі дзівосаў свету), 2 піраміды. Праўленне Аменемхета III — перыяд т.зв. другога росквіту Егіпта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДЭ́Н ((Bodin) Жан) (1530, г. Анжэ, Францыя — 1596),
французскі мысліцель, сацыёлаг, прававед. Вывучаў права ў Тулузе. У працы «Метад лёгкага вывучэння гісторыі» (1566) разглядаў грамадства як суму кроўна-гасп. саюзаў. У творы «Шэсць кніг пра рэспубліку» (1576), адмаўляючы боскае паходжанне ўлады, абгрунтоўваў ідэю спадчыннай манархіі. Прычынай паліт. пераваротаў лічыў маёмасную няроўнасць. У кн. «Дыялог сямі чалавек» (1593) абараняў дэістычную ідэю прыроднага паходжання рэлігіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПАРУ́Х, Ісперых,
Іспор (? — каля 701),
хан протабалгараў [каля 643 — каля 701], першы хан славянабалг. дзяржавы [681 — каля 701]. У сярэдзіне 7 ст. пад націскам хазараў перайшоў з часткай плямёнаў протабалгараў з Прыазоўя ў Паўд. Бесарабію і на землі ўздоўж правага берага Дуная (належалі Візантыі). Рассяліўшыся ў Дабруджы і прылеглых раёнах, протабалгары Аспаруха падпарадкавалі саюз сяміслав. плямёнаў і стварылі аб’яднаную дзяржаву, вядомую як Першае Балгарскае царства; з 680 Аспарух яе хан (у 681 дзяржава прызнана Візантыяй).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОЛЬ,
адзінка колькасці рэчыва; адна з сяміасн. адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак. М. — колькасць рэчыва ў сістэме, якая мае столькі ж структурных элементаў, колькі атамаў вугляроду знаходзіцца ў 0,012 кг яго ізатопу 12C (вуглярод-12). Структурнымі элементамі могуць быць атамы, іоны, малекулы і інш. часціцы (напр., электроны) ці групы часціц. Абазначаецца моль; 1 моль любога рэчыва мае аднолькавую колькасць структурных элементаў, роўную Авагадра пастаяннай (Na = 6,022∙1023 моль−1).