Ту́хнуць1 ‘пераставаць гарэць, свяціць’, ‘гаснуць’ (Некр. і Байк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ, ТС, Варл.): его зорка тухне (Сержп. Прымхі), ‘слабець, памяншацца’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Некр.), ‘спадаць (пра пухліну)’, ‘змяншацца’ (беласт., Сл. ПЗБ), ту́хнуті ‘гаснуць’ (Вруб.). Параўн. укр. ту́хнути ‘гаснуць’, ‘спадаць (пра пухліну)’, рус. ту́хнуть ‘гаснуць’, стараж.-рус. потухнути ‘патонуць’, ‘сціхнуць’; ц.-слав. потухнѫти ‘спадаць (пра пухліну)’; польск. tęchnąć ‘тс’, чэш. tuchnouti ‘гаснуць’, ‘губляцца, знікаць’, мар.-славац. duchnúť ‘гаснуць’. Прасл. *tuxnǫti, другаснае *tǫxnǫti ‘спадаць, змяншацца’ знаходзіцца ў сувязі з каўзатывам прасл. *tušiti ‘сцішыць, супакоіць, прыглушыць, прыгасіць’ (гл. тушы́ць) (Борысь, 630; Сной₂, 790); параўноўваюць з роднаснымі формамі літ. tausýtis ‘сціхаць (аб ветры)’, прус. tusnan ‘спакойны’, ст.-ірл. ‘ціхі, маўклівы’ (< *tauso‑), ст.-інд. tōṣáyati ‘заспакойваецца’, авест. tušňa‑, tušni‑ ‘ціхі’ (Фасмер, 4, 128; Махэк₂, 660; Скок, 3, 528; Трубачоў, Этимология–1965, 61; ЕСУМ, 5, 687).

Ту́хнуць2 ‘загніваць і непрыемна пахнуць’ (ТСБМ, Касп.), ‘тхнуць, гніць’ (Некр. і Байк.), ‘смярдзець, псавацца’ (Яруш., Гарэц.), ‘выдаваць смурод (ялавічына, рыба і інш.)’ (Нас., Бяльк.), ту́хнуці ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ту́хнути ‘псавацца, рабіцца нясвежым’, рус. ту́хнуть ‘псавацца, пратухаць’, польск. tęchnąć ‘тс’, чэш. tuchnouti ‘тс’, славац. tuchnúť ‘тс’, в.-луж. tychnuć ‘пратухаць’, харв. tuhnuti ‘смярдзець, пахнуць гніллю’, серб. тукнути ‘тс’, славен. túhniti, tóhniti ‘смярдзець’. Разглядаецца як вытворнае ад папярэдняга слова з развіццём значэння ‘гаснуць, слабець, спадаць’ > ‘псавацца з-за адсутнасці праветрывання, плеснявець, смярдзець’ (Янышкава, Prasl. dijalektizacija, 117, гл. таксама Борысь, 631, інакш — Махэк₂, 660, які бачыў у гэтых формах незалежныя амонімы). Меркаванне аб розным паходжанні тухнуць1 і тухнуць2 прапануецца ў Фасмер, 4, 128; Арол, 4, 122; процілеглыя думкі пра паходжанне слоў у Бязлай (4, 244) дэманструюць Сной: прасл. *tъxnǫti ‘згаснуць’ > ‘набыць слабы пах’ з другасна назалізаваным *tǫxnoti, і Фурлан: прасл. *tuchъ ‘смурод, задуха’ звязвае з прасл. *tukati ‘таўчы, біць’, што параўноўваецца са славен. udárati ‘смярдзець, пахнуць чым-небудзь’; да апошняга гл. тухляк у розных значэннях.

Ту́хнуць3 ‘спаць (гаворыцца з пагардай)’ (Нас., Рэг. сл. Віц.), ‘доўга спаць’ (Васільковая сп., Мат. Гом., Мат. Маг.), ‘спаць беспрабудна’ (Варл., Некр.), сюды ж то́хнуць ‘спаць, задаючы храпака’ (Нас.), тухля́ць ‘доўга спаць’ (Сцяшк. Сл.), ту́хляць ‘ляжаць, пазбягаць працы, валяцца’ (Зайка Кос.), тухля́к (tuchlák) ‘соня, сонька’ (ваўк., Федар. 4). Параўн. рус. смал., пск. ту́хнуць ‘спаць’. Відавочна, рэгіянальны экспрэсіўны наватвор на базе тухнуць1супакойвацца’, таго ж паходжання рус. смал. вы́тухнуться ‘выспацца’ (Анікін, РЭС, 9, 205). На экспрэсіўны характар слова паўплывала таксама тухнуць2 і тухлы (гл.), параўн. укр. аргат. пу́хнути ‘спаць’ (Горбач, Арго школярів).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

still

I [stɪl]

1.

adj.

1) нерухо́мы, бяз ру́ху; спако́йны

to stand, sit or lie still — стая́ць, сядзе́ць або́ ляжа́ць нерухо́ма, спако́йна

2)

а) ці́хі

a still night — ці́хая ноч

б) спако́йны

The lake is still today — Во́зера сёньня спако́йнае

a still small voice — ці́хі, спако́йны го́лас

2.

v.t.

1) супако́йваць, суціша́ць

2) наталя́ць, заспако́йваць о́лад, сма́гу)

3.

v.i.

супако́йвацца

4.

n.

ціш, цішыня́ f.

the still of the night — цішыня́ но́чы

5.

adv.

1) усё яшчэ́

а) He came yesterday and he is still here — Ён прыбы́ў учо́ра і ён яшчэ́ тут

б) The matter is still unsettled — Спра́ва яшчэ́ дагэ́туль ня ўла́джана

2) нерухо́ма, бяз ру́ху; паці́ху

6.

conj.

тым ня менш, усё ж

He is dull, still he tries hard — Ён тупы́, тым ня менш ён ве́льмі стара́ецца

- still more

- still worse

II [stɪl]

n.

1) пераго́нны апара́т

2) вінаку́рня f., бро́вар -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

fssen

1.

vt

1) хапа́ць, браць, лаві́ць

inen Verbrcher ~ — cхапі́ць [арыштава́ць] злачы́нца

2) устаўля́ць у апра́ву [ра́му]

3) змяшча́ць

das Glas fasst ein Lter — у шкля́нку ўвахо́дзіць (адзі́н) літр

das können kine Wrte ~ — гэ́тага не́льга вы́казаць ніцкімі сло́вамі

4) перан. разуме́ць, ахо́пліваць (розумам)

5) вайск. паража́ць, накрыва́ць агнём

6)

zu j-m Vertruen ~ — прася́кнуцца даве́рам да каго́-н.

Hffnung [Mut] ~ — акрыя́ць; ажы́ць ду́хам [душо́й]

sich (D) ein Herz ~ — сабра́цца з ду́хам, набра́цца хра́брасці

j-n ins uge ~ — сачы́ць за кім-н.

inen Beschlss ~ — прыня́ць рашэ́нне

Wrzel ~ — пусці́ць карані́; перан. укарані́цца, прыві́цца

2.

vi схо́пліваць, схва́тваць

der Mörtel fasst — раство́р схва́твае [цвярдзе́е]

der Ngel fasst nicht — цвік не трыма́ецца

3.

(sich)

1) супако́йвацца, браць сябе́ ў ру́кі, сабра́цца з ду́мкамі

2)

sich kurz ~ — быць сці́слым

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)