супако́йвацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. супако́йваюся супако́йваемся
2-я ас. супако́йваешся супако́йваецеся
3-я ас. супако́йваецца супако́йваюцца
Прошлы час
м. супако́йваўся супако́йваліся
ж. супако́йвалася
н. супако́йвалася
Загадны лад
2-я ас. супако́йвайся супако́йвайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час супако́йваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

супако́йвацца несов.

1. успока́иваться, угомоня́ться, унима́ться;

2. (переставать беспокоиться) успока́иваться;

3. (смягчаться, ослабевать) успока́иваться; (о буре и т.п. — ещё) утиха́ть; унима́ться;

4. (на чым) успока́иваться, удовлетворя́ться;

1-4 см. супако́іцца;

5. страд. успока́иваться; угомоня́ться, унима́ться; укроща́ться; см. супако́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супако́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да супакоіцца.

2. Зал. да супакойваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супако́іцца, -ко́юся, -ко́ішся, -ко́іцца; зак.

1. Стаць спакойным, не хвалявацца; перастаць шумець, пачаць весці сябе ціха.

С. пасля стрэсу.

Дзеці супакоіліся позна.

2. Задаволіцца дасягнутым, зробленым. перастаць турбавацца.

С. думаць пра кар’еру.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Аслабіць праяўленне чаго-н.; сціхнуць.

Зуб пад раніцу супакоіўся.

4. Стаць спакойным, нерухомым.

Мора супакоілася.

|| незак. супако́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. супакае́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

умиротворя́ться возвр., страд. прыміра́цца, заміра́цца; супако́йвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

угомоня́ться возвр., страд. уціша́цца; уціхамі́рвацца; супако́йвацца; суніма́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успока́иваться

1. супако́йвацца, заспако́йвацца;

2. (утихать) сці́швацца, сціша́цца, суціша́цца, суці́швацца, суніма́цца;

3. (угомоняться) уціхамі́рвацца;

4. страд. супако́йвацца, заспако́йвацца; сці́швацца, сціша́цца, суціша́цца, суці́швацца, суніма́цца; уціхамі́рвацца; см. успока́ивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супакае́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. супакойваць — супакоіць.

2. Стан паводле знач. дзеясл. супакойвацца — супакоіцца. Мне хацелася пабегчы за .. [Тамарай], сказаць ёй нешта такое, што б прынесла ёй супакаенне. Сабаленка. [Марына] шукала супакаення ў працы. Шарахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адыхо́длівы, ‑ая, ‑ае.

Здольны хутка забываць крыўду, супакойвацца пасля гневу, злосці. Адыходлівае сэрца. □ Бацька ў злосці быў чалавек не зацяты — наадварот, вельмі адыходлівы. Сабаленка. Працаваць трэба было разам, ды Шаліма і не ўмеў доўга трымаць злосці, быў на дзіва адыходлівы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаі́цца, гоіцца; незак.

1. Зажываць, залечвацца (пра рану, нарыў і пад.). Пазбіралі пер’я, пуху, Каб шпаку цяплей было, Каб было заўсёды суха, Каб гаілася крыло. Грахоўскі. // перан. Сцішацца, супакойвацца (пра душэўны боль, пачуццё крыўды). Дзіцячае сэрца хутка гоіцца.

2. Зал. да гаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)