scary

[ˈskeri]

adj., informal

1) страшны́

2) палахлі́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

разбо́й, -бо́ю м., прям., перен. разбо́й;

го́ламу р. не стра́шныпосл. го́лому разбо́й не стра́шен

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дынатэ́рый

(ад гр. deinos = страшны, жахлівы + -тэрый)

вымерлае слонападобнае млекакормячае, якое існавала ў сярэдзіне кайназою.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ЛУКА́ ЛЕ́ЙДЭНСКІ, Лукас ван Лейдэн (Lucas van Leyden; 1489 або 1494, г. Лейдэн, Нідэрланды — 1533),

нідэрландскі гравёр і жывапісец эпохі Адраджэння. Вучыўся ў свайго бацькі Х.​Якабса (1504—08) і К.​Энгелбрэктса. Зазнаў уплывы А.​Дзюрэра і М.​Раймондзі. У творчасці імкнуўся да спалучэння дакладнасці перадачы фігур і дэталей, псіхал. выразнасці вобразаў і цэласнасці кампазіцыі. У ранні перыяд працаваў як майстар разцовай гравюры на медзі («Магамет і манах Сергій», 1508; «Кароўніца», 1510; «Танец Магдаліны», 1519; «Вергілій у кашы», 1523), пазней звярнуўся да афорта і дрэварыта. У жывапісе ствараў жанравыя сцэны («Гульня ў шахматы», каля 1508—10; «Гульня ў карты», каля 1521), рэліг. кампазіцыі («Св. Антоній», 1511; «Пропаведзь у царкве», 1521; трыпціхі «Страшны суд», 1526—27, «Вылячэнне іерыхонскага сляпога», 1531), партрэты, у т. л. аўтапартрэт (каля 1514).

Лука Лейдэнскі. Танец Магдаліны. 1519.
Лука Лейдэнскі. Страшны суд. 1526—27.

т. 9, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Прытаро́мны (прыторо́мный), прыторо́нный ’стромкі, круты (бераг)’ (лун., Шатал.; ЛА, 2), сюды ж перан. прытаро́мныстрашны, жудасны’, прытаро́мна, прыстаро́мно ’жудасна, жахліва, страшна’ (Скарбы). Няясна. Магчыма, з *прытаропны, параўн. таро́пно ’страшна’ (Скарбы), гл.; параўн. рус. о́торопь ’жах’. Магчыма, адпавядае стараж.-рус. притранъстрашны, жахлівы’ (адносна апошняга гл. ESJSt, 12, 719: pritranьnъ), што звязваецца з церці (гл.). Гл. таксама Даніловіч, Бел. дыял. фраз., 200–201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́мы: не́мы го́ласстрашны, ненатуральны голас, падобны на голас нямога чалавека’ (Некр.), не́мыстрашны, замагільны’ (але нямы́ ’нямы чалавек’, там жа), ’роспачны, дзікі’: немым голосом крычыць (Сл. ПЗБ), немы́м го́лосом, нему́м ду́хом ’страшна, дзіка (крычаць, раўці і пад.)’ (ТС). Семантычная інавацыя, якую тлумачыць Некрашэвіч: ад нямы́ ’пазбаўлены здольнасці гаварыць’ (Некр., 227), у шэрагу гаворак утварыліся акцэнталагічныя амонімы на яе базе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

awful [ˈɔ:fl] adj.

1. жахлі́вы, жу́дасны, стра́шны, страшэ́нны;

the awful horrors of war жа́хі вайны́

2. infml ве́льмі непрые́мны; страшэ́нны; надзвыча́йны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

creepy [ˈkri:pi] adj. infml жу́дасны, жахлі́вы, стра́шны; які́ выклікае стра́х;

a creepy story апавяда́нне, ад яко́га маро́з па ску́ры/спі́не ідзе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

bltrünstig a

1) скрыва́ўлены, крыва́вы

2) крыважэ́рны; стра́шны, жу́дасны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прытаро́пны ’брыдкі’ (гродз., Жыв. НС). Іншае значэнне ’страшны’ Даніловіч (Бел. дыял. фраз., 200–201) выводзіць з таро́пна ’страшна’ (гл.). Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)