1. Прахадзіўшы доўга, прывыкнуць да хадзьбы, перастаць адчуваць стомленасць ад яе.
Расхадзіўся, і ногі перасталі балець.
2. Пачаць хадзіць многа, сюды-туды.
3.перан. Дайсці да крайняй ступені ў праяўленні чаго-н., у якіх-н. дзеяннях, разысціся.
Нервы расхадзіліся.
Расхадзілася шалёная завіруха.
|| незак.расхо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВЕ́ТЭМАА (Vetemaa) Эн (н. 20.6.1936, Талін),
эстонскі пісьменнік. Засл. пісьменнік Эстоніі (1977). Скончыў Талінскі політэхн.ін-т (1959), Талінскую кансерваторыю (1965). Друкуецца з 1958. Аўтар паэт. зб-каў «Пераломны ўзрост» (1962), «Гульня ў снежкі» (1966), цыкла «маленькіх раманаў» («Манумент», 1965; «Стомленасць», 1967; «Рэквіем для губнога гармоніка», 1968; «Яйкі па-кітайску», 1969), рамана «Серабрыстая стужка» (1977). У творах узнімае маральна-этычныя праблемы, праблемы узаемаадносін сучасніка з грамадствам, крытыкуе цынічна-спажывецкія адносіны яго да жыцця. Майстар сац. гратэску (п’есы «Вячэра на пецярых», 1974; «Зноў гора ад розуму», 1975; «Ружоўнік», паст. 1976), камедыёграф («Сусана, або Школа майстроў», нап. 1974, і інш.). Зрабіў стылізаванае пералажэнне нар.эст. эпасу «Успаміны Калевіпоэга» (1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.
Астацца дзе‑н. нанач. Заначаваць у горадзе. □ Стомленасць хіліла.. да думкі заначаваць тут з тым, каб заўтра досвіткам павандраваць куды-небудзь далей.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
His face showed no signs of weariness. На яго твары не было ні следу стомленасці.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ТРЫБАФА́ТЫКА (ад грэч. tribos трэнне + англ. fatigue стомленасць),
навукова-тэхн. дысцыпліна, якая вывучае зносастомленасныя пашкоджанні (ЗСП) і разбурэнні сілавых сістэм. Грунтуецца на механіцы стомленаснага разбурэння, трыбатэхніцы, тэорыі надзейнасці мех. сістэм, матэрыялазнаўстве і інш. Выкарыстоўваецца для кіравання працэсамі ЗСП з мэтай забеспячэння аптымальнага рэсурсу сілавой сістэмы.
У Т. сілавой называюць усякую сістэму, якая ўспрымае і перадае паўторна-пераменную нагрузку і ў якой адначасова рэалізуецца працэс трэння ў любым праяўленні (слізганні, качэнні, удары і інш.). Пры эксплуатацыі гэтых сістэм узнікаюць комплексныя ЗСП, асн. відамі якіх з’яўляюцца фрыкцыйна-мех., кантактна-мех., эразійна- і каразійна-мех. і фетынг-стомленасць. Паводле Т., зменьваючы ўмовы трэння і (або) умовы цыклічнага нагружэння належным чынам, можна эфектыўна кіраваць кінетыкай працэсаў ЗСП. Стан сілавой сістэмы ў любы момант эксплуатацыі ацэньваецца па інтэгральным параметры, на якім заснавана кіраванне гэтымі працэсамі. У Т. робяць разлік работаздольнасці сілавых сістэм па крытэрыях ЗСП. Для ацэнкі нясучай здольнасці, надзейнасці і даўгавечнасці аб’ектаў выкарыстоўваюць статыстычную мадэль дэфармаванага цвёрдага цела з небяспечным аб’ёмам — канечнай вобласцю з крытычным напружаннем у ёй.
На Беларусі даследаванні па Т. вядуцца ў НВА «Трыбафатыка» і Бел.дзярж. ун-це транспарту (Гомель), Ін-це механікі машын Нац.АН Беларусі, ВА «Гомсельмаш» (Л.А.Сасноўскі, М.С.Высоцкі, А.У.Багдановіч, У.А.Шурынаў, Г.П.Ажыгар, В.А.Жмайлік, А.М.Елавой і інш.). Значны ўклад у станаўленне і развіццё Т. зрабілі таксама расійскія (К.В.Фралоў, М.А.Махутаў), украінскія (В.Т.Трошчанка) і інш. вучоныя.
Літ.:
Сосновский Л.А., Махутов Н.А. Трибофатика: износоусталостные повреждения в проблемах ресурса и безопасности машин. М.;
Гомель, 2000;
Слово о трибофатике. Мн., 1996;
Износоусталостные повреждения и их прогнозирование (трибофатика). Гомель, 2001.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Расто́мляць ’здымаць стомленасць’ (валож., Жыв. сл.). Дээтымалагізацыя ў выніку скарачэння доўгага зычнага на стыку прыстаўкі і кораня ў рас‑стомляць. Да стома (гл.). Семантычнае развіццё — пад уплывам аднаго са значэнняў прэфікса.
relieve the tedium of expectation разве́яць ну́днае чака́нне;
two hours of endless tedium дзве гадзі́ны бяско́нцай нуды́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Перарэза ’назольнае дзіцё’ (Шах.). Утворана ад перарэзаць ’знішчыць, загубіць’ < пера- і рэзаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑а (як плакса, назола і інш.). Параўн. яшчэ рус.арх., алан., наўг.перерез ’моцная стомленасць, змора’, ’натуга, надрыў’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
змары́цца, змаруся, зморышся, зморыцца; зак.
Адчуць знямогу, стомленасць; знясіліцца, стаміцца. Відаць, ішоў .. [дзядок] .. здалёку, бо змарыўся і цяжка дыхаў, шукаючы вачамі вольнага месца.Якімовіч.Галоўнае пры касьбе — не спяшацца, не высільвацца, каб не змарыцца да пары.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)