Ву́рзаць ’хлябтаць, сёрбаць’ (Касп., Шн., 3, 35), рус. ворзать ’прагна глытаць, хлябтаць’. Рус. слова Шахматаў (ИОРЯС, 16, 4, 20) звязвае з варза́ть ’рабіць абы-як, дрэнна; брудзіць; жартаваць’ (гл. таксама Фасмер, 2, 275 і 351), паходжанне якога застаецца няясным. Магчыма, звязана з прус. warzus ’губы’ якое Брукнер (602) з пэўнымі агаворкамі звязвае з польск. warga, аднак больш верагодна — гукапераймальнага паходжання; параўн. чэш. vrzatiскрыпець, выдаваць гук’, пра апошняе гл. Махэк₂, 701.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарандзі́ць ’тарахцець; балбатаць, балабоніць’ (паст., Сл. ПЗБ), ’балбатаць хутка, не змаўкаючы’ (ашм., Стан.), тарандзі́ці ’трашчаць; несці лухту’ (Чэрн.), таранді́ты ’балбатаць’ (брэсц., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), ’трашчаць, стракатаць, адстукваць’ (Клім.). Параўн. укр. дыял. таранді́ти ’балбатню разводзіць, балбатаць’, тиринді́ти ’тс’, рус. дыял. та́рандать, тыранда́ть ’трашчаць’, ’скрыпець, гаварыць пустое’, чэш. trandati ’балбатаць’. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 21; ЕСУМ, 5, 571; Махэк₂, 649: вытворныя ад зыходнага *tratoriti з новым фармантам ‑ndati), гл. тараторыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

издава́тьII несов. (чаще переводится другим глаг. в соответствии со значением сущ.): (о звуке) утвара́ць, (выдава́ць) гук, гуча́ць, крыча́ць, звіне́ць, скрыпе́ць и т. д.; (о вздохе) уздыха́ць; (о запахе) па́хнуць; (о дурном запахе) дрэ́нна па́хнуць, смярдзе́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скры́пень ‘расліна Epilobium angustifolium Scop.’ (ТСБМ, Кіс., Дэмб.), скрыпе́нь (Касп.), скрыпун, скрыпель, скрыпнік (Кіс.), скрыпіцень (Мядзв.), скрыпу́н (Сцяшк.) ‘тс’, скрыпе́ль ‘дзедзвель, Sonchus paluster L.’ (кругл., ЛА, 1), іншая народная назва — хробуст. Рус. дыял. скрипу́н, скры́пень, скры́пник, скрыпе́й і г. д. ‘тс’. Да скрып, скрыпець; прынамсі Махэк (Jména, 149) мяркуе аб адным паходжанні гэтай назвы з чэш. skřípina ‘чарот’. Матывы намінацыі не заўсёды зусім ясныя; магчымы перанос назвы з адной расліны на іншыя па знешнім падабенстве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрып ‘хвошч палявы, Equisetum arvense’ (ваўк., Сл. ПЗБ, Скарбы, Кіс., Інстр. 2). Укр. дыял. скрип ‘тс’, рус. скрыпу́н ‘хвошч палявы’, польск. skrzyp, skrzyb ‘хвошч, Equisetum L.’, чэш. дыял. skřip ‘тс’, славац. дыял. škrip, в.-луж. šćipk ‘тс’. Да скрыпець, таму што расліна скрыпіць, калі яе мнуць або калі ёй чысцяць што-небудзь (Махэк₂, 550). Борысь (Etymologie, 665–666) разглядае паўночнаславянскае *skrip ‘Equisetum’ як супольную інавацыю часткі славянскіх дыялектаў, што ўзнікла ў перыяд распаду праславянскай моўнай супольнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кракта́ць, кракчу, крэкчаш, крэкча і крахта́ць, крахчу, крэхчаш, крэхча; незак.

1. Выдаваць ціхія, адрывістыя гукі (пры хваробе, няёмкім становішчы, намаганнях і пад.). Ды і не чуваць было, каб .. [Скуратовіч] скідаў боты: звычайна ён крэкча і грукае, калі разуваецца. Чорны. Па тым, як .. [Шаевіч] соп, крактаў ззаду, я адчуваў, што ісці яму нялёгка. Сабаленка. // Трашчаць, скрыпець пад напорам, цяжарам чаго‑н. [Калёсы] крэкчуць ад цяжару паваленага гною ці дроў. Колас. [Алесь] ішоў да падвод і прыслухоўваўся, як кракталі калёсы, грузна накладзеныя цэглай. Броўка.

2. Абзывацца гукам, падобным да «крэ-крэ» (пра жаб). Па гэты бок Нёмана заложна, несціхана, аднатонна кракталі жабы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скры́пель, скры́пень ‘гу́ба’ (мазыр., Жыв. сл.), скрыпе́ль ‘тс’ (ТС, Пятк. 2, Ян.; мазыр., Жыв. сл.), скры́пель ‘тс’ (бярэз., Сл. ПЗБ), скры́пень ‘губка для высякання агню’ (бабр., ЛА, 4). Карскі (Труды, 479) заўважае “толькі палескае”, аднак гл. скры́пель, скрыпе́ль ‘грыб-трутавік’ (асіп., бярэз., бых., саліг., стол., лельч., ельск., ЛА, 1), скрыпе́нь ‘тс’ (добр., ганц., барыс., ЛА, 1). Да скрыпець (гл.). Параўн. балг. скрипе́ц ‘від ядомага грыба, які расце на дрэве’; дэрываты ад гэтага дзеяслова існуюць таксама ў іншых славянскіх мовах. Гл. БЕР, 6, 798.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рыга́ць, рыгаці ’ванітаваць’ (ТСБМ; астрав., чэрв., шчуч., шальч., гродз., Сл. ПЗБ), ’адрыгацца пасля яды’ (Нас.), ры́гі ’ваніты’ (шчуч., Сл. ПЗБ), рыгну́ць душо́ю ’памерці’ (Гарэц.) рус. дыял. рыга́ть ’рыгаць’, ’ванітаваць’, ’плакаць’, укр. рига́ти, польск. rzygać ’ванітаваць, рыгаць’, ryhać ’рыгаць’, ’кашляць’, в.-луж. rihać ’адрывацца’, н.-луж. rygaś ’адрывацца’, чэш. řihati ’ванітаваць’, славен. rígati ’ванітаваць, рыгаць’, rîga ’адрыванне’, ’частка выступаючай зямлі’, серб.-харв. рѝгати ’рыгаць’, ри̏гавица ’ікота’, ’адрыжка’, балг. ри́гам, макед. рига ’рыгаць’, ст.-слав. рыгати сѧ. Прасл. *rygati: *rigati ’рыгаць, адрываць’ (Копечны, 313). Да і.-е. *rug, з іншай ступенню вакалізму *reu‑g ’рваць’, ’цягнуць’, параўн. грэч. ἐρυγή побач з ἐρεύγομαι ’плюю’, ’рыгаю’ у той час, як у балтыйскай групе побач з літ. rúgti ’кіснуць’, ’адрываць кіслым’, лат. rûgt ’брадзіць’, ёсць і перагаласоўка перфекта, параўн. літ. riáugeti ’кіснуць’, лат. raûgtiês ’рыгаць’ (Фасмер, 3, 526 з літ-рай; Скок, 3, 140; БЕР, 6, 248; Аникин, Этимология–1982, 75–77; Куркіна, ОЛА, Исследов. 278–280).

Ры́гаць ’плакаць наўзрыд’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.), ’рыпець, скрыпець’, ’мурлыкаць’ (ТС), ’адрывацца’ (Гарэц.), ’скрыпець’ (Юрч.), ры́гнуць ’скрыпнуць, рыпнуць’ (ТС), ры́ганне ’плач наўзрыд; крывадушная прысяга’ (Нас.), ’скрып, рыданне’ (Юрч.). Гукапераймальнае слова. Семантычны наватвор на аснове рыга́ць (гл.), параўн. рус. рыга́ть ’плакаць’. Але ў гэтым выпадку застаецца незразумелым перанос націску. Магчыма, такім чынам размяжоўваецца семантыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

scratch2 [skrætʃ] v.

1. дра́паць, дра́пацца; чу́хаць, чу́хацца

2. скрыпе́ць (пра пяро)

3. чы́ркаць сярні́чкаю

scratch one’s head infml чу́хаць паты́ліцу, заду́мвацца;

scratch my back and I will scratch yours ≅ ла́ска за ла́ску, паслу́га за паслу́гу

scratch along [ˌskrætʃəˈlɒŋ] phr. v. зво́дзіць канцы́ з канца́мі, перабіва́цца

scratch away [ˌskrætʃəˈweɪ] phr. v. выкрэ́сліваць; саскраба́ць

scratch off [ˌskrætʃˈɒf] phr. v. =

scratch awayscratch out [ˌskrætʃˈaʊt] phr. v. =

scratch awayscratch up [ˌskrætʃˈʌp] phr. v. назбіра́ць, назапа́сіць (грошай)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ско́мліць ‘нудзець, енчыць, ныць’ (Сл. рэг. лекс.; зэльв., Нар. лекс.), скі́млыты ‘цішком плакаць ад крыўды’ (драг., Нар. словатв.), скомлы́ты, скы́млыты ‘скуголіць, енчыць ад непапраўнага гора’ (пін., Нар. лекс.; драг., З нар. сл.). Параўн. укр. скі́млити ‘ныць; ціха жаласна плакаць’, рус.-ц.-слав. скомълати ‘бурчаць’, рус. дыял. скомли́ть ‘тс’, польск. skomleć ‘скавытаць, скуголіць, канькаць’, чэш. skomliti ‘быць’, в.-луж. skomlić ‘бурчаць’, н.-луж. skomliś ‘скавытаць, бурчаць’, славен. skomljati ‘стагнаць, скардзіцца; нудзіцца . Прасл. *skomъliti, хутчэй за ўсё, гукапераймальнага паходжання. Можа быць звязана з скома ‘аскома’, скоміцьскрыпець’ (гл.), параўн. Праабражэнскі, 2, 304–305; Ільінскі, ИОРЯС, 23, 2, 243; Фасмер, 3, 649. Іншыя меркаванні гл. Бязлай, 3, 245 (праз рухомае s‑ зводзіць да рус. комить ‘сціскаць’ і далей да роднаснага літ. kamúoti ‘мучыць, пазбаўляць сілы’), Шустар-Шэўц, 1292–1293 (звязвае з *komarъ, гл. камар), Махэк₂, 547 (кантамінацыя асноў *skol‑, што да літ. skãlyti ‘завываць’ і *skom‑, гл. скома), да якога далучаецца ЕСУМ, 5, 273.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)