скрыпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утвараць скрыпучыя гукі.

Завесы ў дзвярах скрыпяць.

Скрыпіць снег пад нагамі.

2. Гаварыць скрыпучым голасам.

Не гаворыць, а скрыпіць.

3. перан. Жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы (разм.).

Скрыплю яшчэ трошкі.

|| аднакр. скры́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).

|| наз. скрыпе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрыпе́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скрыплю́ скрыпі́м
2-я ас. скрыпі́ш скрыпіце́
3-я ас. скрыпі́ць скрыпя́ць
Прошлы час
м. скрыпе́ў скрыпе́лі
ж. скрыпе́ла
н. скрыпе́ла
Загадны лад
2-я ас. скрыпі́ скрыпі́це

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скрыпе́ць несов., в разн. знач. скрипе́ть;

~пя́ць вазы́ са снапа́мі — скрипя́т теле́ги со снопа́ми;

хво́ры яшчэ́ ~пі́ць — больно́й ещё скрипи́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак.

1. Утвараць скрыпучыя гукі; рыпець. Падлога скрыпіць. □ Хісталіся, гнуліся і скрыпелі сосны. В. Вольскі. Суха скрыпіць снег пад нагамі. Пянкрат. Па камяністай дарозе скрыпелі вазы з снапамі. Бядуля. // чым. Рабіць скрып чым‑н. Афіцэр скрыпеў новымі бліскучымі жорсткімі рамянямі. Мележ. Бок балеў так, што Вісарыён скрыпеў зубамі, абмацваючы яго. Самуйлёнак. // Утвараць рэзкі гук, падобны на скрып (пра птушак). Пад ваколіцай голасна кукавалі зязюлі, паблізу, у травяністых нізоўях, скрыпелі дзеркачы. Кірэйчык. // Разм. Гаварыць рэзкім, скрыпучым голасам; бурчаць. [Жанчыны] паклікалі афіцыянтку да сябе і доўга, нудна скрыпелі на яе, дакараючы. Брыль.

2. Разм. Жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы. Хворы яшчэ скрыпіць. / у перан. ужыв. Работа не ішла, а скрыпела. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрыпе́ць разм knrren vi; krtzen vi (пра пяро);

дзве́ры скрыпяць die Tür knarrt;

снег скрыпі́ць der Schnee knirscht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Скрыпе́ць ‘утвараць скрыпучыя гукі; рыпець’, ‘жыць абы-як, з цяжкасцю падтрымліваючы свае сілы’ (ТСБМ), скры́паць ‘тс’ (Байк. і Некр.). Укр. скрипі́ти, рус. скрипе́ть, ст.-рус. скрипати, польск. skrzypać, в.-луж. křipać, н.-луж. kśipaś, чэш. skřípati, славац. škripať, škripieť, серб.-харв. шкри́пати, славен. škrípati, балг. скрѝпя ‘тс’. Прасл. *skripati, *skripětiскрыпець’. Фасмер (3, 657 і наст.), Махэк₂ (550) лічаць гукапераймальным. Параўноўваюць з лат. skripstêt ‘хрусцець, скрыпець, грымець’, kripš(k)êt ‘тс’, літ. krípštereti ‘ціха шамацець’, ст.-в.-ням. scrîan, screiôn ‘крычаць’; гл. Мюленбах-Эндзелін, 2, 280; Вальдэ-Гофман, 1, 291–292. Сной₁ (637) удакладняе, што гэта да і.-е. базы *(s)krei‑p, *krei‑k (параўн. крычаць, што азначала хрыплыя натуральныя гукі). Варбат (Этимология–1981, 16 і наст.) падцвярджае гіпотэзу Цупіцы (Gutturale, 126) аб роднасці слав. *skripati з групай ст.-ісл. hrīfa ‘рэзаць’ і далей з гняздом і.-е. *(s)ker‑ ‘рэзаць’ на матэрыяле паўднёваславянскіх дзеясловаў і імён са значэннем ‘шчыліна, расшчэп’, а таксама назваў пазоў, блокаў і г. д. Гл. яшчэ БЕР, 6, 799; Шустар-Шэўц, 701; Борысь, 555.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрыпець, рыпець, рыпаць / раз-пораз: парыпваць; хрупацець (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

скры́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Тое, што і скрыпець.

С. дзвярыма.

|| наз. скры́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыпе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пі́ць; незак.

Утвараць рып, скрыпець.

Падлога рыпіць.

Боты рыпяць.

Пад нагамі рыпіць снег.

|| аднакр. ры́пнуць, -не; -ні.

|| наз. рыпе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скры́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да скрыпець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)