Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перапа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм.
1. Тое, што і перастрэлка. Тры роты пяхотнага палка.. трапілі ў перапалку, наскочыўшы на засаду.Лынькоў.
2.перан. Крыклівая спрэчка, лаянка. Сямейная перапалка. □ Мароз з апушчанымі вачамі чакаў, пакуль скончыцца перапалка паміж Шэметам і Цмыгам.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тылаві́к, ‑а, м.
Разм. Той, хто служыць, працуе ў тыле (у 2–4 знач.). Нічога, што між іх шмат абознікаў, забеспячэнцаў, сувязістаў і іншых тылавікоў.Машара.Надышла яшчэ адна вясна, і .. [Арсень] пабойваўся ўжо, што гэтак і вайна скончыцца без яго ўдзелу ў баях, так і пражыве ён тылавіком.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераста́ць ’перастаць’ (ТСБМ), укр.переста́ти ’тс’, ’станавіцца на дарозе’, рус.перестать, стараж.-рус.перестати ’спыніцца, адстаць, спыніць’, польск.przestać, н.-луж.pśesiaś, в.-луж.přeslać ’перастаць, прыпыніцца’, чэш.přestati ’тс’, славац.prestať ’перастаць, пакінуць, скончыцца’, славен.prestáti, серб.-харв.прѐстати, макед.престане, балг.преста́на ’тс’, ст.-слав.прѣстати ’перастаць, наступіць’, ’спыніць’. Прасл.*perstati. Параўн. аналагічна ўтворанае лац.per‑stāre ’цвёрда стаяць, заставацца на месцы, працягвацца’. Да пера- і стаць (гл.) (Трубачоў, Проспект, 69–70).