асацыя́льны

(ад а- + сацыяльны)

проціграмадскі, неграмадскі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кар’е́ра, -ы, мн. -ы, -е́р, ж.

1. Высокі сацыяльны і службовы статус, дасягнуты дзейнасцю ў якой-н. галіне; вядомасць, слава.

Зрабіць кар’еру.

К. не атрымалася.

2. Род дзейнасці; прафесія, занятак.

Артыстычная к.

|| прым. кар’е́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

социа́льный сацыя́льны;

социа́льное страхова́ние сацыя́льнае страхава́нне;

социа́льное происхожде́ние сацыя́льнае пахо́джанне;

социа́льные боле́зни сацыя́льныя хваро́бы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cockney [ˈkɒkni] n.

1. ко́кні, карэ́нны жыха́р усхо́дняй ча́сткі Ло́ндана

2. ко́кні (сацыяльны лонданскі дыялект)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

malaise [məˈleɪz] n. fml

1. недамага́нне, хваро́ба (таксама пра эканамічны або сацыяльны стан)

2. трыво́га, непако́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

антыуто́пія

(ад анты- + утопія)

песімістычнае ўяўленне пра будучы сацыяльны працэс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інтэрнацыяналі́зм, ‑у, м.

Міжнародная салідарнасць рабочых, працоўных розных нацый і рас у барацьбе за звяржэнне капіталізму і пабудову камунізма, за нацыянальнае раўнапраўе і незалежнасць народаў, дэмакратыю і сацыяльны прагрэс.

[Фр. internationalisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

CSU = Christlich-Soziale Union – Хрысціянска-Сацыяльны Саюз (партыя ў ФРГ)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сац... 1,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сацыялістычны», напрыклад: сацспаборніцтва, сацрэалізм, сацбудаўніцтва.

сац... 2,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «сацыяльны», напрыклад: сацзабеспячэнне, сацстрах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стан², -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Лагер, месца стаянкі.

Рыбацкі с.

2. -у. Войска, адзін з ваюючых бакоў.

Варожы с.

3. -а. гіст. У царскай Расіі: адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета.

4. -у. Саслоўе, сацыяльны слой (разм.).

Выбіраўся магістрат з вышэйшых станаў.

|| прым. станавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

С. прыстаў (начальнік паліцэйскага ўчастка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)