КАПО́ТЭ (Capote) Трумэн (30.9.1924, г. Новы Арлеан, ЗША — 25.8.1984),
амерыканскі пісьменнік. Дэбютаваў раманам «Іншыя галасы, іншыя пакоі» (1948). Адзінота і чалавек, мара і рэальнасцьамер. жыцця, злачыннасць і грамадства — асн. тэмы яго твораў (зб.апавяд. «Дрэва ночы», 1949; аповесці «Лугавая арфа», 1953; «Снеданне ў Тыфані», 1958; «Самаробныя дамавінкі», 1980; дакумент. рамак «Звычайнае забойства», 1965). Аўтар аўтабіягр. апавяданняў (зб. «Музыка для хамелеонаў», 1980), эсэ, нарысаў, дарожных нататак. У творах выкарыстоўваў гатычныя матывы, гратэск і фантасмагорыю, яны адметныя лірызмам, высокім стылістычным майстэрствам і камерным псіхалагізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ГІН Лазар Іосіфавіч (4.12.1903, г. Віцебск — 16.7.1979),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі імя Пляханава (1925), вучыўся ў Ін-це чырв. прафесуры ў Маскве (1930—33). Працаваў у газ. «Правда», час. «Крокодил». Друкаваўся з 1921. Аўтар аповесці-казкі для дзяцей «Стары Хатабыч» (1938, сцэнарый аднайм. фільма, 1957). У раманах «Патэнт «АВ» (1947), «Востраў расчаравання» (1951), «Атавія Проксіма» (1956; пад назвай «Трагічны астэроід», 1972), «Блакітны чалавек» (1966) арганічна спалучаны фантастыка і рэальнасць. Напісаў ваен. аповесць «Браняносец «Анюта» (1945), сатыр. цыкл «Крыўдных казак» (нап. 1942—63), сатыр. аповесць «Маёр Вэл Энд’ю» (1962) і інш., успаміны пра У.Маякоўскага «Жыццё таму назад» (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЕ́Я,
успрыманне будучыні, калі жаданае або неабходнае бачыцца як рэальнасць, якая павінна здзейсніцца. Фарміруецца ў выніку пазнання аб’ектыўных прычын, ад якіх залежаць чаканыя падзеі, або на аснове назапашанага суб’ектыўнага эмацыянальнага вопыту (перажыванне радасці, няпоспеху і да т.п.). У прадказанні магчымага развіцця падзей Н. адыгрывае ролю ўнутр. рэгулятара дзейнасці, які дапамагае чалавеку вызначаць яе вынікі і мэтазгоднасць, адлюстроўвае жыццёвыя спадзяванні асобы і грамадства. У этыцы хрысціянства Н. (асабліва на пасмяротную ўзнагароду) разам з верай і любоўю належыць да гал. дабрачыннасцей, выяўляе Ідэю перакананасці ў справядлівасці і міласэрнасці божай. Гарантам рэліг. Н. лічыцца Хрыстос, а сродкамі яе ажыццяўлення — малітва і прытрымліванне запаведзей аб шчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАУ́МЕН (ад грэч. noumenon),
тэрмін, які ў процілегласць феномену, абазначае сутнасць, што можа быць спасцігнута толькі розумам (розумаспасцігальную). Упершыню тэрмін «Н.» выкарыстаў Платон (у дыялогу «Тымей»), які разумеў пад Н. рэальнасць як яна існуе сама па сабе і прадмет абстрактных ведаў. І.Кант (у «Крытыцы чыстага розуму») разглядаў Н. як адмоўнае праблематычнае паняцце. Н. — гэта прадмет розуму, інтэлектуальнай інтуіцыі. У «Крытыцы практычнага розуму» Кант указваў на магчымасць станоўчага спасціжэння Н. як прадмета непачуццёвага сузірання. У гэтым сэнсе Н. недаступны чалавеку, паколькі яго сузіранні, паводле Канта, могуць быць толькі пачуццёвымі. Абодва гэтыя значэнні Н. адпавядаюць у яго філасофіі розным функцыям «рэчы ў сабе».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ДБЕРГ (Svedberg) Тэадор (30.8.1884, Вальба, каля г. Гаўле, Швецыя — 26.2.1971),
шведскі фізікахімік. Чл. Каралеўскай швед.АН (1912), замежны чл.АНСССР (1966). Скончыў Упсальскі ун-т (1907), дзе і працаваў (з 1921 праф.). З 1949 дырэктар Ін-та ядз. хіміі (г. Упсала). Навук. працы пераважна па калоіднай хіміі, электрафарэзе, фізікахіміі бялкоў. Эксперыментальна пацвердзіў распрацаваную А.Эйнштэйнам і М.Смалухоўскім тэорыю броўнаўскага руху, даказаў рэальнасць існавання малекул. Прапанаваў метад ультрацэнтрыфугавання для выдалення калоідных часцінак з раствораў (1919), у т. л. для седыментацыі бялкоў. Стварыў першую аналіт. ультрацэнтрыфугу, якая забяспечвала паскарэнне 5∙103g (1923). Вызначыў малекулярную масу і форму малекул бялкоў (1926). Нобелеўская прэмія 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прыкаву́лак (прыкаву́лык) ’завулак’ (Бяльк.). Дэрывацыйны карэлят да закаву́лак, параўн. рус.закоу́лок, усходнеславянскае прэфіксальнае ўтварэнне ад *коулок < *улок ’вуліца’ (КЭСРЯ, 114), параўн. тут яшчэ ст.-рус.улъка, улка (Сразн.). Наяўнасць беларускага слова пацвярджае рэальнасць даволі праблематычнага раней коулок і робіць прапанаванню ужо даўно версію прымальнай. Гл. таксама Шанскі (2, 6, 40). Параўн. ву́лка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ІМАЖЫ́ЗМ (англ. imagism ад image вобраз),
школа ў англамоўнай паэзіі 1910-х г., якая аб’ядноўвала англ. (Т.Э.Х’юм, Ф.М.Флінт, Р.Олдынгтан) і амер. (Э.Паўнд, Т.С.Эліят, Х.Дулітл, У.К.Уільямс, Э.Лоўэл) пісьменнікаў. Тэарэтыкі І. (Паўнд, Х’юм) проціпастаўлялі суб’ектыўнаму перажыванню рамантыкаў дакладнае «неакласічнае» адлюстраванне. Змяняючы рэальнасць да асацыятыўнага вобраза, пераважна зрокавага, у якім часам спалучаліся далёкія адзін ад аднаго паняцці і прадметы, імажысты імкнуліся да ўзбагачэння форм англ. верша. З І. звязана ўзнікненне урбаністычных матываў, адмаўленне ад традыц. метрыкі і шырокае распаўсюджанне верлібра, спробы змяніць рыфму. Зрабіў значны ўплыў на развіццё англамоўнай паэзіі 20 ст.
Літ.:
Ионкис Г.Э. Эстетические искания поэтов Англии (1910—1930). Кишинев, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
быццён.
1.філас. (аб’ектыўная рэальнасць) Sein n -s, Dásein n -s
2. (жыццё, існаванне) Lében n -s, Existénz f -;
3. (побыт) Áufenthalt m -es
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МЕТАФІЗІ́ЧНЫ ЖЫ́ВАПІС,
кірунак у італьян. жывапісе. Заснаваны ў 2-й пал. 1910 — пач. 1920-х г. Дж. Дэ Кірыка пад уплывам філасофіі А.Шапенгаўэра і Ф.Ніцшэ і стаў рэакцыяй на рацыяналістычную схему кубізму і дынамізм футурызму. Тэарэтык — паэт А.Савіньё. Прадстаўнікі М.ж. (К.Кара, М.Кампільі, Ф.Казараці, Дж.Марандзі, Ф. Дэ Пісіс) у карцінах з выявамі пустынных гарадоў з далёкай перспектывай, манекенаў, у нацюрмортах з дзіўным складам прадметаў імкнуліся вывесці рэальнасць за рамкі звычайнай логікі, стварыць таямнічы настрой і раскрыць містыку вобразаў, якія знаходзіліся па-за межамі адлюстравання рэчаіснасці. Значна паўплываў на станаўленне сюррэалізму і часта разглядаецца як адзін з яго кірункаў.
В.Я.Буйвал.
Да арт.Метафізічны жывапіс. Дж. Дэ Кірыка. 1950. Музы непакою.