дама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.

1. Дакончыць мазанне чаго‑н.; абмазаць, намазаць да якога‑н. месца.

2. Расходаваць на мазанне ўвесь матэрыял. Дамазаць усю гліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тра́тить несов.

1. тра́ціць, стра́чваць; (напрасно) тра́ціць; марнава́ць;

2. (издерживать) тра́ціць, выдаткава́ць; выдатко́ўваць, расхо́даваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

калаці́цца, калачу́ся, кало́цішся, кало́ціцца; незак.

1. Дрыжаць, хістацца, трэсціся.

Сцены калоцяцца ад выбухаў.

К. ад страху.

Лісце калоціцца.

Сэрца моцна калоціцца.

2. Сварыцца, біцца (разм.).

3. перан. Непакоіцца, хвалявацца за каго-, што-н., клапаціцца аб кім-н.; ашчадна расходаваць.

К. за сваё дабро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скупі́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца; незак., на што, з інф. і без дап.

Неахвотна расходаваць, аддаваць; быць празмерна ашчадным.

С. на пачастунак.

Не с. на добрыя словы (перан.: лёгка гаварыць каму-н. прыемнае).

|| зак. паскупі́цца, -плю́ся, -пі́шся, -пі́цца; -пі́мся, -піце́ся, -пя́цца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; незак.

1. што. Расходаваць грошы, сродкі на што-н. з пэўнай мэтай, патрэбай.

Т. грошы на падарункі.

2. перан., што. Марна, без толку расходаваць; пазбаўляцца ад чаго-н.

Т. час.

Т. здароўе.

3. каго. Несці страту ў асобе таго, хто памёр, пайшоў і пад.

Т. дарагога чалавека.

4. што. Несці страту ў якіх-н. матэрыяльных каштоўнасцях.

Т. маёмасць.

5. што. Парушаць сувязь, паслядоўнасць у думках, гутарцы і пад.

Т. логіку ў разважаннях.

|| зак. патра́ціць, -а́чу, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны (да 1—4 знач.).

|| наз. тра́та, -ы, ДМ тра́це, ж. (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́малеваць, -люю, -люеш, -люе; -люй; -леваны; зак., што.

1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь; старанна намаляваць.

В. партрэт.

2. Пакрыць слоем фарбы; пафарбаваць (разм.).

В. машыну ў зялёны колер.

3. Расходаваць на афарбоўку (разм.).

В. усю фарбу.

|| незак. вымалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., каго-што.

1. Беражліва адносіцца, не расходаваць што-н. дарэмна.

Ш. сваё здароўе.

Ш. грошы.

2. Адносіцца з пашанай, павагай да каго-, чаго-н., цаніць што-н., прытрымлівацца чаго-н.

Ш. народныя традыцыі.

Ш. свой аўтарытэт.

Ш. парадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пераве́сці ’знішчыць, вывесці’ (ТСБМ), ’разбіць, згубіць’ (капыл., Жыв. сл.), пераво́дзіцца ’знішчацца’ (Некр.), піряво́дзіцца ’худнець, мізарнець’ (Юрч. СНЛ), Да пера- і ве́сці (гл.) у выніку семантычнага пераносу ’змяніць характар існавання’ > ’марна расходаваць, знішчыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́ціцьрасходаваць (грошы, сродкі)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Бяльк.), ‘пазбаўляцца, страчваць, губляць (у тым ліку час)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; паст., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр.), тра́тіті ‘тс’ (Вруб.), тра́ціць ‘пазбаўляць жыцця’ (Нас., Сержп. Прымхі), тра́ціці (tracici) ‘тс’ (Федар. 2), ст.-бел. тратити, тратитьрасходаваць грошы, сродкі; транжырыць, губляць, страчваць; губіць, пазбаўляць жыцця; марнаваць час’ (ГСБМ), трациц ‘тс’ (Кітаб Луцкевіча). Укр. тра́тити ‘рабіць выдаткі’, ‘губляць, знікаць’, ‘пазбаўляць жыцця’, рус. тра́титьрасходаваць’, ‘спажываць’, польск. tracić ‘пазбаўляцца’, ‘несці матэрыяльныя страты’, ‘марнаваць’, ‘пазбаўляць жыцця’, каш. tracëc ‘тс’, чэш. tratiti ‘губляць’, ‘цярпець шкоду, страту’, славац. tratiť ‘тс’, славен. trátiti ‘траціць, марнатравіць’, ‘губляць час’, харв. trȁtiti, серб. тра̏тити, тра̏ћити ‘траціць грошы, час’, макед. траце ‘губляць’: си траче времто. Прасл. *tratiti ‘выкарыстоўваць, расходаваць, нішчыць, марнаваць’, ‘драбіць, церці, праціраць’, ‘вастрыць’ роднаснае літ. trúotas ‘брус, асялок, тачыла’, лат. truõts ‘тс’, гоцк. þrōþjan ‘практыкаваць, рабіць практыкаванні, развучваць’ < і.-е. *trōt‑/*trēt‑ < *ter‑ ‘церці’ (Фасмер, 4, 94–95; Чарных, 2, 258–259; Скок, 3, 493; Голуб-Копечны, 388; Брукнер, 575; Борысь, 639; Сной₃, 800; ЕСУМ, 5, 623). Махэк₂ (649) паходжанне лексемы тлумачыць кантамінацыяй слоў traviti ‘праводзіць час’ і ratiti ‘знішчыць, згубіць, пазбавіцца’, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тахо́ліцьрасходаваць, раскідаць’: лісце лаза, як рублёўкі, тахоліць (лёзн., Край: літ.-маст. альманах. Наваполацк, 1997, 93). Хутчэй за ўсё, да тахляваць (гл.) або да тахаць (гл.) з экспрэсіўным суф. ‑олі‑, параўн. тахтоліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)