СТРАТАТЫ́П (ад лац. stratum слой + грэч. typos адбітак, форма, узор),

тыповы разрэз адкладаў стратыграфічнага падраздзялення (стратона), які з’яўляецца эталонам аб’ёму і межаў стратона пры карэляцыі. Адрозніваюць гала(першасны), неа- (новы), гіпа- (дадатковы), пара- (паралельны) С.; пры нявысветленасці мяжы вылучаецца С. мяжы (лімітатып). На Беларусі мясц. стратыграфічныя падраздзяленні маюць свае С., створаны рэгіянальныя стратыграфічныя схемы (1981).

С.​А.​Кручак.

т. 15, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вівісе́кцыя

(ад лац. vivus = жывы + sectio = рассячэнне)

разрэз цела жывых арганізмаў з навуковай мэтай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

падо́ўжны, ‑ая, ‑ае.

Які праходзіць у кірунку даўжыні або размешчаны па даўжыні чаго‑н.; проціл. папярочны. Падоўжны разрэз. □ Падоўжная сцяна з трыма вокнамі стаяла на поўдзень. Чорны.

•••

Падоўжная піла гл. піла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рашчэ́п, рашчэ́піна ’ракавіна капыта’ (брасл., беш., ЛА, 1), параўн. ст.-бел. рошчепина ’расколіна’: въ рошчепинахъ скалы (Альтбаўэр). Ад расшчэп ’разрэз, раздвоенасць’ (ТСБМ), гл. шчапаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раско́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае касы разрэз (пра вочы). Твар у жанчыны быў круглы, але невялікі; вочы па-татарску раскосыя, пад вачамі шырокія скулы. Чыгрынаў.

2. З раскосасцю (у 2 знач.). Раскосы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТРАНСГРЭ́СІЯ мора

(ад лац. transgressio пераход, перамяшчэнне),

наступанне мора на сушу ў выніку яе апускання пад уздзеяннем тэктанічных рухаў, радзей падняцця ўзроўню акіяна; працэс, процілеглы рэгрэсіі. Складаецца з шэрагу менш працяглых наступанняў і адступанняў мора. Суправаджаецца абразіяй і ўтварэннем перарываў, вуглавых нязгоднасцей у асадканамнажэнні. Разрэз адкладаў пры Т. характарызуецца зменай знізу ўверх мелкаводных фацый больш глыбакаводнымі. Неаднаразова адбываліся ў геал. гісторыі Зямлі, лакальныя Т. назіраюцца і ў сучасны перыяд (напр., у Нідэрландах).

т. 15, с. 506

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Quérschnitt m -(e)s, -e про́філь, папярэ́чны разрэ́з

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прарэ́х, -а, мн. -і, -аў, м. і прарэ́ха, -і, ДМ -рэ́се, мн. -і, -рэх, ж.

1. Дзірка на адзенні ці ў іншым прадмеце з тканіны.

Кішэнь з прарэхам.

2. перан. Недахоп, недагляд (разм.).

Прарэхі ў кіраўніцтве.

3. Пярэдні разрэз у штанах.

|| памянш. прарэ́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cut​1 [kʌt] n.

1. парэ́з, разрэ́з, рэ́заная ра́на

2. вы́разка

3. крой (адзежы)

4. зніжэ́нне; скарачэ́нне

5. шлях нацянькі́/напрасткі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

продо́льный падо́ўжны;

продо́льный ого́нь воен. падо́ўжны аго́нь;

продо́льная распи́лка падо́ўжная распіло́ўка;

продо́льная пила́ падо́ўжная піла́;

продо́льный разре́з падо́ўжны разрэ́з.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)