Разм. Ляпаць некаторы час. Раман адышоўся на загон, падняў з зямлі брусок і паляпаў па касе.Пташнікаў.Нехта ціха пастукаў у шыбіну. Счакаў і паляпаў яшчэ.Грахоўскі.— Дык не падайце духам, — паляпаў на развітанне Рыгора па плячы Рымар. — Усё будзе добра.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1990). Скончыў школу-студыю МХАТ (1954), Вышэйшыя рэжысёрскія курсы (1985). Да 1963 у Цэнтральным дзіцячым т-ры, з 1963 у т-ры Ленінскага камсамола, з 1967 у т-ры на Малой Броннай (усе ў Маскве). Яркі характарны акцёр, валодае камед. і драм. дараваннем. Яго мастацтву ўласцівы непасрэднасць, адкрыты тэмперамент. Сярод лепшых роляў: штабс-капітан Снегіроў («Брат Алёша» В.Розава паводле Ф.Дастаеўскага), Сганарэль («Дон Жуан» Мальера), Яга («Атэла» У.Шэкспіра). З 1954 здымаецца ў кіна і тэлефільмах: «Двое ў стэпе», «34-ы хуткі», «Развітанне», «Семнаццаць імгненняў вясны», «Уся каралеўская раць» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШУ́К (Віктар Нічыпаравіч) (н. 16.9.1938, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. кінарэжысёр і сцэнарыст. Нар.арт. Беларусі (1989). Засл. дз. маст. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1960), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1967). З 1960 на кінастудыі «Беларусьфільм», працуе ў галіне дакумент. кіно. Для творчасці Д. характэрны арганічны сплаў лірыкі і публіцыстыкі. Стварыў цыклы публіцыстычных фільмаў (Дзярж. прэмія СССР 1985): «Хатынскі цыкл» (1975—78, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1976); «У вайны не жаночы твар» (1980—84, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу 1983). З інш. фільмаў: «Дом» (1970), «А зязюля кукавала...» (1972, біяграфічны пра Я.Купалу), «Развітанне» (1980), «Віцебская справа» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сі́плы, ‑ая, ‑ае.
Прыглушана-хрыплы, з лёгкім сіпеннем і прысвістваннем (пра голас, гукі чаго‑н.). Праводзячы нас, Эдуард Людвігавіч сіплым голасам сказаў на развітанне: — Хворы я, стары!Хведаровіч.Канцы яе [вароны] крыл[аў] свіціліся, як канцы сцёртага веніка, і пры ўзмахах іх даносіўся сіплы свіст паветра.Карпюк.Нізкі, сіплы гудок цеплавоза скалануў паветра.Радкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ініцыя́лы, ‑аў; адз. ініцыял, ‑а, м.
1. Першыя літары імя і імя па бацьку або імя і прозвішча, радзей імя, імя па бацьку і прозвішча. Падпісаць запіску ініцыяламі. □ Каця падаравала Гарбачэню хустачку са сваімі ініцыяламі і на развітанне моцна пацалавала.Гурскі.
2.Спец. Вялікія літары ў пачатку кнігі, раздзела або абзаца, аздобленыя ўзорам; застаўка.
[Ад лац. initialis — пачатковы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нецярплі́вы, ‑ая, ‑ае.
Такі, якому не ўласціва цярпенне. Нецярплівы чалавек. □ Саша выйшла першая, як заўсёды імклівая, нецярплівая, — ёй цяжка было глядзець на развітанне.Шамякін./узнач.наз.нецярплі́вы, ‑ага, м.; нецярплі́вая, ‑ай, ж.— Ты раскажы, дзед, што там сёння было? — прасілі нецярплівыя.Якімовіч.// Які выражае нецярпенне. Праз хвіліну пачулася нецярплівае наравістае фырканне каня.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеснава́та,
1.Прысл.да цеснаваты.
2.безас.узнач.вык. Пра недахоп свабоднага месца, скучанасць. У вагоне, як звычайна ў такі час, было цеснавата.Якімовіч.//перан. Адсутнасць магчымасці для праяўлення ініцыятывы, здольнасцей. Алесь гаварыў горача, падаваў слушныя ідэі, і на развітанне Паўлавец сказаў: — Гляджу я на вас і думаю: цеснавата вам у жыцці.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРО́ТГЕР ((Grottger) Артур) (11.11.1837, в. Атыневічы Львоўскай вобл., Украіна — 13.12.1867),
польскі жывапісец і графік, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў Львове ў Я.Машкоўскага і Ю.Косака (1848—52), Кракаўскай школе прыгожых мастацтваў (1852—54), Венскай АМ (1855—58). Напачатку пісаў акварэллю батальныя і жанравыя сцэны, пазней — гіст. кампазіцыі, партрэты, карыкатуры. У работах — элементы акадэмізму, містычная сімволіка, тэатр. пафас: цыклы кардонаў «Варшава I» (1861), «Варшава II» (1862), «Палонія» (1863), «Літуанія» (1864—66; абедзве прысвечаны паўстанню 1863—64), аўтапартрэт (1867), жывапісныя творы «Пераход праз мяжу» (1865), «Развітанне», «Паход у Сібір» (абедзве 1866) і інш. Аўтар цыкла «Вайна» (1866—67), у якім карціны нац. трагедыі і нар. гераізму.
Н.К.Мазоўка.
А.Гротгер. Пушча. З графічнага цыкла кардонаў «Літуанія». 1866.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЎФМАН ((Kauffmann) Марыя Ганна Ангеліка) (Анжэліка) Катарына (30.10.1741, г. Кур, Швейцарыя — 5.11.1807),
швейцарскі жывапісец і графік; прадстаўніца класіцызму. Вучылася ў бацькі — аўстр. жывапісца І.І.Каўфмана. Працавала ў Італіі, Аўстрыі, Англіі. Элегантны, свецкі стыль яе твораў склаўся пад уплывам англ. партрэтнага жывапісу, вызначаецца гладкай манерай пісьма і дасканалай прапрацоўкай дэталей. Майстар партрэта (аўтапартрэт, 1762; «Агюст Тысо», 1783; «Баранеса дэ Крудэнер з сынам», 1786; партрэт І.В.Гётэ, 1787), у т. л. параднага (партрэты Паўла I, Іосіфа II, Людовіка IV Баварскага і інш.). Аўтар сентыментальна-пачуццёвых сцэн на міфалагічныя, рэліг., гіст. і літ. сюжэты: «Развітанне Абеляра і Элаізы», «Музыка і жывапіс» (1782), «Каранаванне Марыі» (1802). Працавала ў афорце, кніжнай ілюстрацыі («Месіяда» Ф.Г.Клопштака).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЫ́НЕВА (Пенка Асенава) (н. 15.9.1942, с. Дзімча Велікатырнаўскай акр., Балгарыя),
балгарская перакладчыца. Скончыла Кіеўскі ун-т (1965). На балг. мову пераклала творы І.Мележа «Подых навальніцы» (1974), В.Быкава «Яго батальён» (1977) і «Пайсці і не вярнуцца» (1980), К.Чорнага «Млечны шлях», У.Караткевіча «Лісце каштанаў» (абодва 1978), «Чорны замак Альшанскі» (1983), апавяданне «Залаты бог» для яго аднатомніка «Паром на бурнай рацэ» (1982), І.Навуменкі «Развітанне ў Кавальцах», Б.Сачанкі «Аксана» (абодва 1978), В.Казько «Высакосны год» і «Цвіце на Палессі груша» (1980), апавяданні Я.Брыля і А.Марціновіча для анталогіі «Пад пошум дубоў» (1981), М.Стральцова, Чорнага і інш., кн. А.Адамовіча, Брыля і У.Калесніка «Я — з вогненнай вёскі...» (1980).