reflection [rɪˈflekʃn] n.

1. адлюстрава́нне (у розных знач.);

A high crime rate is a reflection of an unstable society. Высокі ўзровень злачыннасці адлюстроўвае няўстойлівы стан грамадства.

2. ро́здум, разважа́нне;

lost in reflection паглы́блены ў ро́здум

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zamyślenie

zamyśleni|e

н. задуменнасць; роздум; разважанне;

pogrążony w ~u — паглыблены ў роздум (задуменнасць)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

consideration [kənˌsɪdəˈreɪʃn] n.

1. разва́га, разважа́нне

2. разгля́д, абмеркава́нне;

be under consideration быць на абмеркава́нні;

give a problem one’s careful consideration стара́нна абмярко́ўваць/разгляда́ць прабле́му

3. ува́га; пава́га

take smth. into consideration браць пад ува́гу/у разлі́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Nchdenken n -s ро́здум, разважа́нне, ду́мы;

im ~ begrffen паглы́блены ў свае́ ду́мкі [ро́здумы];

in (tefes) ~ versnken* паглы́біцца ў ду́мкі, заду́мацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ту́мкаць ‘разумець’ (слуц., Жыв. НС), ту́мкыць ‘думаць, разважаць’ (Яўс.), ‘разумець, разбірацца’ (Юрч. Фраз., Юрч. Вытв.), ‘даходзіць да сэнсу’ (мсцісл., З нар. сл.), сюды ж ту́мкнуць ‘прыйсці нечакана ў галаву (пра думку)’ (Яўс.), ту́мканне, ту́мкыньня ‘разуменне’, ‘разважанне, раздумванне’ (Яўс., Юрч. Вытв.), ту́мкыньнік ‘той, хто разумее’ (Юрч. СНЛ). Параўн. рус. ту́мкаць ‘меркаваць, разумець, думаць’. Відаць, утворана ад гукапераймання, параўн. тумнуць ‘моцна ўдарыць, стукнуць’ (гл.), рус. ту́мкать ‘выдаваць гукі’ (СРНГ). Як эмфатычны назалізаваны варыянт рус. ту́кать (гл. тукаць1) разглядае рус. слэнг. ту́мкать ‘цяміць’ Арол (4, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

childish [ˈtʃaɪldɪʃ] adj.

1. дзіця́чы;

childish sports дзіця́чыя гу́льні;

a childish voice дзіця́чы го́лас

2. дзіця́чы; дзяці́ны, дзяці́нлівы; інфанты́льны; няста́лы;

a childish argu ment наі́ўнае разважа́нне;

childish be haviour дзіця́чыя паво́дзіны;

a childish idea несур’ёзная ду́мка;

childish mind няста́лы/няспе́лы ро́зум

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ду́ма 1, ‑ы, ж.

1. Мысль, разважанне, роздум. Думы і развагі пра зямлю, пра лепшае жыццё не давалі спакою ні майму бацьку, ні ўсёй астатняй тутэйшай беднаце. Кулакоўскі. У самотнай цішы перад сном Думы думае маці. Гілевіч.

2. Жанр гістарычнага народнага ўкраінскага эпасу, а таксама творы гэтага жанру. // Род вершаў на грамадзянскія, палітычныя тэмы ў рускай паэзіі пачатку 19 ст.

ду́ма 2, ‑ы, ж.

Выбарны орган цэнтральнай або мясцовага кіравання ў дарэвалюцыйнай Расіі. Баярская дума. Дзяржаўная дума. Гарадская дума.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕДЫТА́ЦЫЯ (ад лац. meditatio роздум, разважанне, абдумванне),

разумовае дзеянне, мэтай якога з’яўляецца прывядзенне псіхікі чалавека ў стан паглыбленай засяроджанасці, яго самаўдасканаленне і вылячэнне; адна з сістэм псіхафіз. трэніроўкі чалавека. М. існавала са стараж. часоў у культуры многіх народаў свету, яе гал. прызначэннем лічылася спасціжэнне Вышэйшай Рэальнасці, Абсалютнай Ісціны, Бога, дасягненне прасветленасці («азарэння»). Суправаджаецца цялеснай расслабленасцю, адсутнасцю эмацыянальных перажыванняў, канцэнтрацыяй увагі на якім-н. прадмеце, з’яве, працэсе (музыцы, дыханні, зямлі, небе і інш.); сеанс М. можа працягвацца ад 10—15 мін да некалькіх гадзін. Існуюць розныя тыпы М. ў залежнасці ад культ.-гіст. умоў. Усходні тып (прадстаўлены ўсімі формамі ёгі ў Індыі, даасізмам у Кітаі, дзэн-будызмам у Японіі) накіраваны на рэліг.-містычнае растварэнне індывід. свядомасці ў безасабовым, «акіянападобным Абсалюце». Хрысціянскі тып прадугледжвае своеасаблівае зліццё дзвюх асоб (чалавечай і боскай) і праяўляецца ў час працяглых малітваў, літургій і да т.п. Псіхафізічны тып разлічаны на тэрапеўтычна-аздараўляльны эфект. Методыкі М. распрацоўваюцца ў сучасным псіхааналізе, аналітычнай псіхалогіі, выкарыстоўваюцца ў псіхатэрапіі, псіхафіз. трэнінгах (аўтагенная трэніроўка нервова-мышачная рэлаксацыя, аўтагіпноз). Заняткі М. дазваляюць павысіць імунітэт і вынослівасць арганізма, палепшыць фіз. і інтэлектуальныя здольнасці чалавека, выявіць яго экстрасенсорныя магчымасці (тэлепатыя, яснабачанне і інш.).

Літ.:

Каптен Ю.Л. Основы медитации: Вводный практич. курс. СПб., 1991;

Лесняк Ю. Медитация. М., 1992;

Психотерапевтическая энциклопедия. СПб., 1998.

Э.​С.​Дубянецкі.

т. 10, с. 253

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сужде́ние ср.

1. (действие) меркава́нне, -ння ср., разважа́нне, -ння ср.; см. суди́ть 2;

2. (мнение, заключение) меркава́нне, -ння ср., ду́мка, -кі ж.;

3. (в логике) суджэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

метафі́зіка

(лац. metaphysica, ад гр. meta ta physika = пасля фізікі)

1) процілеглы дыялектыцы спосаб мыслення, пры якім з’явы, прадметы і паняцці разглядаюцца як ізаляваныя і нязменныя сутнасці;

2) перан. абстрактнае, туманнае разважанне; што-н. з малазразумелае, туманнае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)