1.(1і2ас.неўжыв.). Разбурыцца ад узрыву; разарвецца, разляцецца на часткі. І раптам пад ногі .. [фашыстам] паляцела з-за машыны граната. Але не ўзарвалася. Яўген не выцягнуў чаку.Новікаў.Снарад, відаць, прабіў браню, бо танк узарваўся.Шамякін.//Разбурыцца ад напору знутры. На таполях узарваліся клейкія набрынялыя пупышкі, і на налітых цяжкім сокам галінах успыхнулі зеленаватыя іскрынкі.Лукша./уперан.ужыв.Хто можа паручыцца, што перамір’е не ўзарвецца?..Васілевіч.
2.перан. Парушыцца (пра цішыню і пад.). У зале на момант стала ціха-ціха. І раптам цішыня ўзарвалася.Шыцік./уперан.ужыв.Калі ж зал узарвецца громам, Я хвіліну стаю ўтрапёная, Схамянуся — бягу за кулісы, Забываючы зноў пра паклон...Арочка.
3.перан.Разм. Выйсці з сябе, абурыцца, вельмі раззлавацца. Андрэй цярпеў-цярпеў, нарэшце, узарваўся. — Ідзі ты к чорту! — зароў дзікім голасам, павярнуўшыся да Яна.Чарнышэвіч.— Ды ў тваёй жа брыгадзе людзей — як у добрым палку! — зноў узарваўся Баркевіч.Шашкоў.
4.Разм. Усхапіцца, ускочыць. Сурвільчык раптам узарваўся з месца, хапіў з-пад стала збан вады і лінуў на Адася.Чорны.Завішнюк .. будзе доўга так сядзець — як і ўчора. Сядзець і думаць... Пасля ўзарвецца са свайго пня, як утрапёны, і будзе крычаць аж да самага вечара.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ізне́цількі ’раптам, нечакана, знянацку’ (Бяльк.), зьне́ціўка, зьняце́йку ’тс’ (Бяльк.). Рус.смал.зне́цильку ’тс’. Мяркулава (Этимология, 1977, 88–92) звязвае са ст.-рус.нецевенье, нецевелье ’прытомнасць’ (< прасл.*nečevenьje, *nečevelь), якое захавалася ў пск., смал. і калуж. гаворках. Сюды ж бел.зьнячы́вілі ’несвядома; кулём, стрымгалоў’ (Байк. і Некр., Бяльк.), знечи́вили (Нас.), знячэ́ўку ’знянацку, нечакана; выпадкова, мімаволі’ (ТСБМ), смал.знечи́виле ’несвядома, неабдумана’, укр.знече́вʼя ’нечакана, знянацку’ (Грынч.), да якіх Мяркулава прыцягвае бел.дыял.чо́віць рупіцца, дбаць’. Семантычная трансфармацыя ’непрытомнасць’ → ’раптам, нечакана’ праз ступень ’несвядома’, якую адлюстроўвае бел.зьнячы́вілі. Аднак Мяркулава не ўлічвае існаванне форм з ‑т‑; зах.-рус.зне́тику, зне́тики ’знянацку, раптам, нечакана’, укр.зне́телькі ’тс’ (Грынч.). Ці не сюды рус.пск., цвяр.изне́тить ’знішчыць, звесці; прамантачыць’, пск., цвяр., арханг., паўн.-дзвін.изне́титься ’разбурыцца; знікнуць; знішчыцца’, пск., цвяр., зах.-бранск.зне́титься ’збяднець, згалець; знікнуць’, вяц.изне́товать ’страціць, зрасходаваць; звесці’, маск.из‑не́ту ’без прычыны’, якія паказваюць на магчымую сувязь са ст.-рус.нетъ?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́ветрыцца, ‑рыцца; зак.
1. Змяніцца, разбурыцца пад уздзеяннем ветру і іншых кліматычных умоў. Выветрыліся скалы. □ Некалі вывернутыя з магістральнага канала вялікія масы торфу ўжо выветрыліся.Паслядовіч.// Знікнуць пад уздзеяннем ветру, свежага паветра. У хляве пахла прэлым сенам, ..пылам і яшчэ нечым кіслым, відаць, конскім потам, які не выветрыўся за многія гады.С. Александровіч.
2.перан. Забыцца; знікнуць (пра пачуцці і пад.). Багата дзён прайшло з таго часу. Даўно выветрыліся з памяці тыя падзеі.Лынькоў.Сержант тады праўду казаў: «Размяк ты.., нянавісці ў цябе ні кроплі не асталося — выветрылася».Асіпенка.Нядаўняя смеласць, з якой ён абараняў Ганну, ужо выветрылася.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палама́цца, ‑ломіцца; пр. паламаўся, ‑малася; заг. ‑ламіся; незак.
1. Раздзяліцца, распасціся на часткі пад дзеяннем якой‑н. сілы. Скрынка была збіта з тоненькіх дошчачак — бойся, што паломяцца.Пташнікаў.[Дзіміна:] — Паламаўся электрод, але зрасцілі.Карпаў.// Лёгка паддацца ломцы; стаць ломкім, крохкім. [Вольга:] — Авёс ад перастою паламаўся... не можна жаць.Мележ.
2. Сапсавацца, стаць непрыгодным. Крэсла паламалася. □ [Куліна:] — Сёння дажджу няма, таксі павінна пайсці. Гэта ўчора нешта ў ім паламалася.Чыгрынаў.
3.перан. Парушыцца, разбурыцца (пра што‑н. прывычнае, традыцыйнае). На станцыі [Шура] доўга чакала цягніка. Расклад яго цяпер зусім паламаўся.Арабей.// Змяніцца ў горшы бок. Але абураў і мучыў сам факт. Лёдзя не паступіла [вучыцца], і жыццё яе паламалася.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассу́нуцца, ‑нецца; зак.
1. Пасунуўшыся, аддаліцца адзін ад аднаго, вызваліўшы паміж сабой месца, прастору. Хто сядзеў, дык тыя рассунуліся на лаўцы, і .. [баец] прысеў.Брыль.// Раз’яднацца, утварыўшы вольнае месца, раскрыўшы што‑н. Некалькі хвілін ніхто не паказваўся з вагонаў, а пасля ў адным з іх дзверы рассунуліся і на платформу саскочыў салдат.Арабей.У гэты час заслона рассунулася, і .. [Віцю] здалося, што проста на яго паплыла ўся зала.Нядзведскі.// Расступіцца, расхіліцца ў бакі. Раптам чарот рассунуўся, і з яго вынырнула невялікая лодка.Гамолка./уперан.ужыв.Ноч разам пасвятлела, мрок рассунуўся, стала светла, як.. перад усходам сонца.Колас.
2.Разм. Разваліцца, разбурыцца. Дзядзька яшчэ гаварыў, што сена трэба браць цэлым ахапкам, бо калі яго разарвеш, дык, бывае, і рублём не паспееш прыціснуць, як увесь воз рассунецца...Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
растрэ́сціся, ‑трасуся, ‑трасешся, ‑трасецца; ‑трасёмся, ‑трасяцеся; пр. растросся, ‑трэслася і ‑траслася, ‑трэслася і ‑траслося; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Раскідацца, рассыпацца. Чорныя, кучаравыя валасы яе [пані Мар’і] «полькі» растрэсліся па падушцы, а чырвоныя, нібы прыпухлыя губы ўсміхаліся.Брыль.
2.(1і2ас.неўжыв.). Разм. Разгубіцца, раскідацца па дарозе. А звозіцца летам з балота ніхто ў Закалюжжы не хацеў.. Лепш тое сена, што растрасецца, на подсціл зімой пойдзе.Пташнікаў.//перан. Страціцца, згубіцца. Здавалася, што ўсё выйшла з памяці, растрэслася на ліхіх пуцявінах жыцця.Мыслівец.
3.(1і2ас.неўжыв.). Разбурыцца, распасціся. Рыгор паправіўся на сядзенні, якое растраслося і ссунулася наперад.Гартны.// Стаць непрыгодным, няспраўным ад трасення. — Тыр-р-р ... Драбіны растрасуцца... З калёс спаўзала і рассыпалася салома.Пташнікаў.
4. Натаміцца, намучыцца трасучай яздою.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Разваліцца, разбурыцца. Печ развярнулася ад выбуху.
2. Павярнуцца, каб змяніць становішча або напрамак свайго руху. Жывіца зухавата развярнуўся.Паслядовіч.Машына дала задні ход, развярнулася і пайшла ў глыбіню лесу.Пальчэўскі.
3.Спец. Размясціцца ў шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак. // Перафарміравацца ў буйнейшую баявую адзінку.
4. Прыняць пэўны парадак. Журавы развярнуліся ў клін.Брыль.
5.Разм. Павярнуцца, адвёўшы руку ўбок. Дзядзька Цімох развярнуўся ды як даў Лявону поўху — той ледзьве з ног не зваліўся.Дубоўка.//чым, зчым(звычайназадмоўем,словамі «як», «толькі» і інш.). Пра наяўнасць прасторы для пэўных рухаў (пры рабоце). Там з касою не развярнуцца. □ Вялікая печ, ложак паўз сцяну, стол і канапа. Яны займалі ледзь не ўсю хату, пакідаючы праход у другую палавіну і месца, як развярнуцца вілачнікам.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сме́цце, ‑я, н.
1. Дробныя адкіды, рэшткі чаго‑н., якія збіраюцца ў дамах, на вуліцы і пад., дробныя часцінкі, якія забруджваюць што‑н. Ніна зноў пачала перамятаць падлогу. Зграбла смецце, вынесла на двор.Асіпенка.Праз шчыліны ў акне цягне гарам: у агародзе маці паліць смецце і сухі бульбоўнік.Пташнікаў.//перан.Разм. Пра што‑н. непатрэбнае, лішняе. Твой свет разбурыцца, старога ладу смецце Вятры вясновыя па свеце разнясуць.Панчанка.[Алена:] — Ох, і дурная ж ты, Анютка, ох, і смецця ж у цябе ў галаве!..Краўчанка.
3.перан.Разм. Пра што‑н. мізэрнае, нязначнае, нікчэмнае; дрэнь. І сапраўды, акінуўшы вокам удзельнікаў нарады, можна было ўпэўнена сказаць, што сярод прысутных смецця не было.Хведаровіч.Сабакі, хлопцы, трэба! — з усёй катэгарычнасцю заяўляе.. [Адам]. — У нас смецце, а не сабакі.Ракітны.
•••
Выносіць смецце з дому (хаты)гл. выносіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)