Раскрыжава́ць, раскрыжо́ўваць ’распілаваць хлыст на часткі патрэбнай даўжыні’ (навагр., Нар. лекс.; Мат. Гом.). Да *крыжава́ць ’рэзаць, пілаваць’ < *križati, параўн. рус.дыял.крыжева́ть ’рубаць на часткі дрэва’, серб.-харв.кри́жати ’рэзаць, разразаць (на кавалкі)’, выводзіцца ад *(s)križ‑ < і.-е.skrei‑ ’рэзаць’ (ЭССЯ, 12, 178).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарта́к ’лесапільны завод’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Вруб.), ’лесапілка’ (Жд. 2; пруж., Ск. нар. мовы), терта́к ’тс’ (Вруб.). З польск.tartak ’лесапільны завод’ ад дзеепрыметніка tarty ’цёрты’ < trzeć ’церці’ (гл. церці), старое значэнне ’пілаваць’ (Борысь, 628; Трубачоў, Ремесл. терм., 377), параўн. тарчыца ’дошка’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́рты ‘церці, мяць’ (Сл. Брэс.); ‘драць бульбу’ (брэсц., ЛА 1), сюды ж з тым самым значэннем тэ́ртэ, тэрті, тэ́рці (драг., бяроз., стол., ЛА 1), те́рти ‘пераціраць’ (Вруб.), ст.-бел.терти ‘церці, пілаваць’ (ГСБМ). Заходнепалескія дыялектныя варыянты дзеяслова це́рці (гл.), што ўзыходяць да прасл.*terti, параўн. тэртка, труха, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
валі́ць¹, валю́, ва́ліш, ва́ліць; незак.
1.каго-што. Прымушаць па́даць.
Бура валіць лес.
В. з ног.
В. дрэвы (сячы, пілаваць; спец.).
2.што. Скідаць у вялікай колькасці, складаць без разбору.
В. усё ў адну кучу (таксама перан.: змешваць неаднолькавыя рэчы, з’явы, не бачыць розніцы паміж імі).
3.перан., што на каго-што. Перакладаць (адказнасць, віну, работу і пад.) на каго-, што-н. (разм.).
1. Злавіць усіх, многіх або ўсё, многае. Сабраліся хлопцы, зрабілі ў лесе аблаву і палавілі.. [зладзеяў].Якімовіч.Таня глядзіць на матылёў, і ёй хочацца саскочыць з воза і палавіць іх у жменю.Пташнікаў.
2. і чаго, атаксамабез дап. Лавіць некаторы час. Пілаваць сёння дровы.. [Юрку] не вельмі хацелася. Лепш бы з хлопцамі на возера пайсці, рыбы палавіць.Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
здрыга́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Уздрыгваць, калаціцца. І гудзе зямля і здрыгаецца — То ляцяць удаль цягнікі.Ставер.І пачаў [хлопец] нажом сталёвым пілаваць і секчы дрэва, аж здрыгаўся пень яловы, аж смала на ім кіпела.Дубоўка.
2. Рабіць сутаргавыя рухі, мімаволі ўздрыгваць (ад страху, узрушэння і пад.). [Лясніцкі] міжвольна прыпыніў ход, асцярожна, паціху ступаў па пышным дыване, здрыгаўся, калі трэскала пад нагой сухая галінка.Зарэцкі.Прыезджы чалавек, як мой бацька, ад страху здрыгаўся і прысядаў.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыпіля́ць, прыпілю́каць ’частым падахвочваннем прымусіць прыняцца за справу’ (Нас.). Параўн. рус.калуж.припили́ть ’моцна насварыцца на некага’. Польск.przypilić ’падахвоціць некага рабіць нешта’, przypilować ’пастарацца, прыкласці старанне’, што да ст.-польск.pila ’стараннасць, дбанне’, чэш.píle ’тс’, Банькоўскі (2, 579) звязвае з pila ’напільнік’ і цяжкасцю апрацоўкі прылад з каменя, крэменя, рога. Да прыпілі́ць, прыпілава́ць у пераносным значэнні, гл. пілава́ць ’лаяць, даймаць’, а таксама пілявы, пілі́ць, пі́льны.