дэпрэ́сія

(лац. depressio = прыгнечанне)

1) прыгнечаны псіхічны стан чалавека;

2) застой у гаспадарчым, грамадскім жыцці.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

перажыва́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. перажываць.

2. Асобы псіхічны стан, які выяўляецца ў наяўнасці якіх‑н., звычайна непрыемных, адчуванняў, пачуццяў. Змучаны бяссоннем і душэўнымі перажываннямі, Злобіч меў цяпер выгляд яшчэ больш пахмуры і суровы. М. Ткачоў. У маладосці рэдка здараецца, каб не спалася, хіба толькі ў часы цяжкіх перажыванняў, гора. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыдактагені́я

[ад дыдакт(ыка) + -генія]

негатыўны псіхічны стан вучня, выкліканы парушэннем педагагічнага такту з боку выхавальніка (настаўніка, трэнера); выяўляецца ў фрустрацыі, страху, прыгнечаным настроі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адчува́нне н.

1. (псіхічны працэс) Empfndung f -, -en, Empfnden n -s;

2. (уражанне, перажыванне) Gefühl n -s, -e; Vrgefühl n;

3. (самаадчуванне) Befnden n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шал, ‑у, м.

1. Псіхічны стан чалавека, ахопленага вялікім гневам, узбуджэннем; шаленства, раз’юшанасць. Віктар яшчэ болей чырванее; вочы, звужаныя шалам, зыркаюць дзёрзка і нядобра. Савіцкі.

2. Гарэзлівасць, свавольства; гулянка. І сэрца поўняць маладыя сілы, І хмеліць галаву вясновы шал. Бураўкін. Роўныя, як на падбор, былыя дзесяцікласніцы пачыналі шалы ў вадзе, на беразе. Мыслівец. Ад чужога шалу ў галаве круціцца. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

псіхалагі́зм

(ад псіха- + -лагізм)

1) ідэалістычны кірунак у філасофіі, які лічыць асновай філасофскай навукі псіхалогію;

2) паглыблены паказ псіхічных, духоўных перажыванняў, глыбокі псіхічны аналіз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўтатрэ́нінг

(англ. autotraining, ад auto = сама- + training = трэніроўка)

аўтагенная трэніроўка, комплекс метадаў уздзеяння на ўласны фізічны і псіхічны стан; саматрэніроўка.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

уяўле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Стварэнне ў думках вобраза каго-, чаго-н. ці ўзнаўленне ў свядомасці атрыманых раней успрыманняў, а таксама канкрэтны вобраз прадмета ці з’явы, які раней уздзейнічаў на органы пачуццяў, а ў гэты момант непасрэдна не ўспрымаецца свядомасцю.

Ва ўяўленні паўсталі эпізоды вайны.

Зрокавыя ўяўленні.

2. Псіхічны працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў на аснове ўжо наяўных шляхам іх пераўтварэння (спец.); творчая фантазія.

У. мастака.

3. Разуменне, веданне чаго-н.

Не мець ніякага ўяўлення пра што-н. Скласці сабе ў. пра што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэпрэ́сія1

(лац. depressio = прыгнечанне)

1) прыгнечаны псіхічны стан чалавека;

2) біял. рэзкае паніжэнне колькасці асобін папуляцыі або віду;

3) прамысловы і гаспадарчы застой у краіне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ма́нія1псіхічны стан’, ’незвычайная цяга, слабасць да чаго-небудзь’ (ТСБМ). З польск. mania ’тс’ або з рус. мания (Крукоўскі, Уплыў, 88), якія з лац. mania < ст.-грэч. μανία ’шаленства’, ’захапленне, цяга’ < μαίνομαι ’шалею, вар’яцею’ (Брукнер, 322; Фасмер, 2, 569). Сюды ж манья́к, ст.-бел. маньякъ ’шалёны’, якое з с.-лац. maniacus ’тс’.

Ма́нія2 ’здань, прывід’ (Ян.). Укр. манія́ ’тс’, рус. паўн., усх., перм. манья́ ’прывід (звычайна ў выглядзе старой кволай жанчыны)’, варон., паўд., зах. манья́к ’прывід, які з’яўляецца перад жнеямі’, тул. ’злы дух у выглядзе знічкі’. У выніку кантамінацыі мана́ (< мані́ць) і ма́нія1. Гл. таксама маняя́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)