ПАЎНА́,

рака, левы прыток Дняпра, у Магілёўскім і Быхаўскім р-нах Магілёўскай вобл. Даўж. 28 км. Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Халмы (Магілёўскі р-н). У верхнім цячэнні каналізаваная. Асн. прыток Лазнёўка (справа). Вадазбор (178 км²) раўнінны, пад лесам 44%. У нізоўі ракі сажалкі.

т. 12, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЛЫ́Ш,

рака ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Друць (бас. р. Дняпро). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 234 км². Пачынаецца на ўсх. ускраіне в. Падкрэжнік. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асн. прытокр. Ліпаўка (злева). Рэчышча каналізаванае на працягу 2,4 км.

т. 10, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сава,

рака, прыток р. Дунай.

т. 14, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Свіслач,

рака, прыток р. Бярэзіна.

т. 14, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Свіслач,

рака, прыток р. Нёман.

т. 14, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАХАЗВА́,

рака ў Баранавіцкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Шчара (бас. р. Нёман). Даўж. 29 км. Пл. вадазбору 335 км². Пачынаецца каля в. Дзекалы. Цячэ па лясістай мясцовасці, у вярхоўі праз воз. Хаткі. Асн. прыток — Дзеравянка. Ніжэй упадзення Дзеравянкі ў Лахазву, у маляўнічай мясціне вадасх. Гаць.

т. 9, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Уша,

рака Мінскай вобл., прыток р. Бярэзіна.

т. 16, с. 290

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́МЕНКА,

рака ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Усыса (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 137 км². Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Малашанкі. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзв. Асн. прыток р. Сутокі. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу каля 5 км каналізаванае.

т. 7, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІДЗЕ́Я, Ліда,

рака ў Лідскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Дзітва (бас. р. Нёман). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 167 км². Пачынаецца каля в. Верхняя Ліда. Асн. прытокр. Нарва. Даліна пераважна выразная. Пойма перарывістая, у ніжнім цячэнні парэзана меліярац. каналамі. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае. Берагі спадзістыя.

т. 9, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Уса,

рака ў Мінскай вобласці, прыток р. Нёман.

т. 16, с. 259

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)