наты́ўны

(лац. nativus)

біял. прыроджаны, які захаваў структуру, уласцівую яму ў жывой клетцы (напр. н-ыя бялкі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прыро́дны

1. natürlich, Natúr-;

прыро́дныя ўмо́вы Natúrbedingungen pl, Natúrverhältnisse pl;

2. (прыроджаны) ángeboren;

прыро́дныя недахо́пы ángeborene Mängel

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

імунітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.

1. Неўспрымальнасць арганізма да заражэння хваробамі. Набыты імунітэт. Прыроджаны імунітэт. // перан. Здольнасць процістаяць чаму‑н. Ідэйны імунітэт. □ Уменне аўтара думаць, бачыць паэтычна служыць добрым імунітэтам супраць дэкларацыі, просталінейных рашэнняў. «ЛіМ».

2. Выключнае права не падпарадкоўвацца некаторым законам, якое даецца пэўным асобам. Дыпламатычны імунітэт.

[Ад лац. imimunitas — вызваленне ад чаго‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

генуі́нны

(лац. genuinus = прыроджаны, першасны)

які належыць да прыроджаных захворванняў і анамалій развіцця арганізма (напр. г-ая эпілепсія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АСТЫГМАТЫ́ЗМ (ад а... + грэч. stigmē пункт),

1) у оптыцы — адна з геаметрычных аберацый аптычных сістэм, пры якой відарысы прадметаў размываюцца; вынік асіметрыі аптычнай сістэмы або падзення пучка святла пад вял. вуглом да гал. аптычнай восі. Пры астыгматызме пучок прамянёў, што выходзіць са святлівага пункта, пасля праходжання праз аптычную сістэму збіраецца на 2 узаемна перпендыкулярныя адрэзкі прамой, якія размешчаны на некаторай адлегласці адзін ад аднаго. Прамежкавыя відарысы пункта маюць выгляд эліпсаў. У складаных аб’ектывах астыгматызм выпраўляецца падборам лінзаў.

2) Астыгматызм вока — недахоп зроку, абумоўлены нераўнамернасцю крывізны рагавіцы, радзей хрусталіка. Пры астыгматызме прамяні не збіраюцца ў асобную кропку на сеткавай абалонцы вока, а адлюстроўваюцца ў выглядзе кружка, авала ці лініі. Прыроджаны астыгматызм вока амаль не змяняецца на працягу жыцця; бывае спадчынны. Набыты астыгматызм узнікае пасля аперацый на вочным яблыку, запаленняў, траўмаў і інш. Пры астыгматызме карыстаюцца акулярамі з цыліндрычнымі лінзамі.

т. 2, с. 59

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

полідактылі́я

(ад полі- + гр. daktylos = палец)

поўнае або частковае развіццё дадатковых пальцаў на руках або нагах як прыроджаны парок развіцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

hereditary [həˈredɪtri] adj.

1. спа́дчынны, насле́даваны, унасле́даваны; прыро́джаны (пра хваробу, інстынкт і да т.п.)

2. спа́дчынны, які́ перадаецца ў спа́дчыну; фамі́льны (пра тытул, каштоўнасці і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ІМУНІТЭ́Т РАСЛІ́Н,

неўспрыімлівасць раслін да ўзбуджальнікаў хвароб, шкоднікаў і прадуктаў іх жыццядзейнасці. Заснавальнік вучэння аб І.р. сав. біёлаг М.​І.​Вавілаў. Адрозніваюць І.р. структурны (мех.; залежыць ад марфал. асаблівасцей расліны-гаспадара, напр., густое апушэнне парасткаў) і хімічны (абумоўлены хім. асаблівасцямі, шкоднымі для паразіта). Вылучаюць 2 формы І.р.: сартавы і відавы (радавы), напр., гібрыд яравой пшаніцы № 21 устойлівы да большасці рас бурай іржы (сартавы), бульба наогул не пашкоджваецца ёй (відавы). Адрозніваюць таксама І.р. прыродны (прыроджаны) і набыты (штучны). Прыродны ўзнікае і замацоўваецца ў працэсе эвалюц. развіцця раслін; бывае пасіўны (існуе незалежна ад таго, трапляе ўзбуджальнік хваробы або паразіт на расліну ці не) і актыўны (уласцівасць расліны процістаяць узбуджальніку або шкодніку, якая выяўляецца і актывізуецца толькі пры пападанні на расліну). Набыты І.р. узнікае пасля перанясення раслінай хваробы ці ў выніку ўвядзення ў расліну аслабленай або знішчанай культуры ўзбуджальніка, пры ўжыванні антыбіётыкаў, інгібітараў росту. На выкарыстанні І.р. заснавана селекцыя раслін, устойлівых да хвароб і шкоднікаў.

т. 7, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

built-in

1) убудава́ны

2) прыро́джаны

a built-in sense of humor — прыро́днае пачуцьцё гу́мару

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

unconditioned

[,ʌnkənˈdɪʃənd]

adj.

1) безумо́ўны; абсалю́тны

2) Psychol. неўсьвядо́млены, мімаво́льны, прыро́джаны, інстынкты́ўны

unconditioned reflex — безумо́ўны рэфле́кс

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)