Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Schinderéif -, -en
1) скуралу́пня
2) разм. бязлі́тасная эксплуата́цыя, прыгнёт
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
КАРДО́ЎСКІ ЭМІРА́Т,
мусульманская дзяржава на Пірэнейскім п-ве ў 756—929. Сталіца — г.Кордава. Заснавальнік — Абдарахман I, адзіны ўцалелы прадстаўнік скінутай Абасідамі дынастыі араб. халіфаў Амеядаў, уцёк на Пірэнейскі п-аў, б.ч. якога была падпарадкавана ў ходзе арабскіх заваяванняў, і абвясціў сябе эмірам. К.э. вёў войны з хрысц. дзяржавамі на Пн паўвострава (Астурыйскае і Наварскае каралеўствы і інш.). Прыгнёт з боку мясц. і араба-берберскай знаці выклікаў частыя паўстанні карэнных сялян і гараджан, якія жорстка падаўляліся. Да пач. 10 ст.цэнтр. ўлада ў К.э. аслабела, яе ўзмацненне адбылося пры Абдарахмане III, які ў 929 абвясціў сябе халіфам і заснаваў Кардоўскі халіфат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФІ́ (сапр. Мелік-Акапян Акоп; 1835, г. Паяджук, Іран — 6.5.1888),
армянскі пісьменнік, прадстаўнік рамантызму. Вучыўся ў рус. гімназіі ў Тбілісі. Настаўнічаў. Друкаваўся з 1860. У ранніх творах (раман «Салбі», 1867, выд. 1911; аповесць «Гарэм», 1869, выд. 1874) выкрываў нац. і сац.прыгнёт ва ўмовах іран. рэчаіснасці. Раман «Залаты певень» (1879) пра духоўнае выраджэнне тагачаснага грамадства. Тэма нац.-вызв. барацьбы ў раманах «Вар’ят» («Хент», 1880), «Іскры» (т. 1—2, 1883—87). Аўтар гіст. раманаў «Давід-бек» (1881—82), «Самвел» (1886). Яго творчасць прасякнута патрыятызмам, грамадз. пафасам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭХ (Ćech) Сватаплук (21.2.1846, мяст. Остршадак каля г. Бенешаў, Чэхія — 23.2.1908),
чэшскі пісьменнік. Скончыў Пражскі ун-т (1869). У 1878—99 заснавальнік і рэдактар час. «Květy» («Кветкі»). У зб-ках вершаў «Ранішнія песні» (1887), «Новыя песні» (1888), паэмах «Песні раба» (1894), «Касцы» (1903) асуджаў тагачасны лад, нац. і сац.прыгнёт, апяваў барацьбу працоўных супраць прыгнятальнікаў. Аўтар сатыр. аповесці «Падарожжа пана Броўчака ў XV стагоддзе» (1888), у якой філістэрству і беспрынцыповасці грамадства проціпаставіў гераічнае гусіцкае мінулае. Для яго твораў характэрны рамант. тэндэнцыі і рэалізм.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. М., 1954.
Літ.:
Кишкин Л.С. Сватоплук Чех: Очерк жизни и творчества. М., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
burden1[ˈbɜ:dn]n.
1. цяжа́р, ярмо́, прыгнёт;
share the burden дзялі́ць цяжа́р;
make smb.’s life a burden псава́ць каму́-н. жыццё
2.fml но́ша, цяжа́р; груз
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПРА́ЖСКІЯ АРТЫ́КУЛЫ 1420,
першапачаткова сумесная праграма памяркоўнага (чашнікі) і радыкальнага (табарыты) крыла гусітаў (прыхільнікаў ідэй Я.Гуса), прынятая ў ліп. 1420 у Празе ў пачатку гусіцкіх войнаў. Былі сфармуляваны ў выглядзе 4 артыкулаў: секулярызацыя царк. зямель, свабода гусіцкіх пропаведзяў, ліквідацыя выключнага становішча каталіцкага духавенства, пакаранне асоб, вінаватых у «смяротных грахах», пад якімі табарыты разумелі і сац.прыгнёт. Чашнікі, якія на першы план ставілі барацьбу супраць каталіцкага духавенства і нац. прыгнёту, імкнуліся звесці П.а. да патрабавання «таннай царквы». Не згодныя з гэтым табарыты 5.8.1420 прапанавалі ўласную праграму («Дванаццаць пражскіх артыкулаў»), П.а. засталіся праграмай чашнікаў і былі ў асн. рэалізаваны імі ў пагадненнях 1433 і 1436 з феад.-каталіцкім лагерам (т.зв. «Пражскія кампактаты»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРМО́,
1) драўляная вупраж для валоў і інш. рабочай буйн. раг. жывёлы. Бывае парнае (на пару валоў) і адзінарнае (баўкун, ярэмец). Складалася з падоўжанага корпуса з двума плаўнымі паглыбленнямі, у якія ўпіраліся каркі валоў, і ніжняга бруска, што разам са штырамі ўтвараў раму. Нярэдка ніжнюю частку рамнага корпуса замянялі Г-падобныя кульбакі або лукі, што ў рабочым стане агіналі шыю жывёлы. Найб. архаічнае Я. нарожнае (мацавалася да рагоў). Ярэмная (ярэмна-дышальная) вупраж была пашырана ў зах.ч. Беларусі і на Палессі, дзе яна бытавала да сярэдзіны 20 ст. 2) У пераносным сэнсе — няволя, прыгнёт, уціск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ АДЗІНАФРАНТАВЫ́ МІ́ТЫНГ ПРАЦО́ЎНЫХ 1936у Заходняй Беларусі.
Адбыўся ў лют. 1936 пад кіраўніцтвам адзінафрантавога к-та, у які ўваходзілі прадстаўнікі гар. арг-цый КПЗБ, ППС, Бунда, «Паалей Цыёна». Удзельнічала 5 тыс. працоўных г. Баранавічы і сялян навакольных вёсак. На мітынгу прадстаўнікі розных паліт. партый гаварылі пра нац.прыгнёт, беспрацоўе, перапоўненыя палітвязнямі турмы, размах забастовачнай барацьбы ў Зах. Беларусі, заклікалі аб’яднацца ў нар. фронт для сумеснай барацьбы супраць наступу рэакцыі і пагрозы новай сусв. вайны. Абвяшчаліся заклікі: «Далоў вайну!», «Мы хочам міру!», «Вызваліць з турмаў палітзняволеных!» і інш. Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю пратэсту супраць рэакцыйнай унутр. і знешняй палітыкі ўрада Польшчы, выказаліся за аб’яднанне працоўных у нар. фронт для барацьбы супраць фашызму і вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ШАНСКІ Іван (паміж 1545—50, г. Судовая Вішня Львоўскай вобл., Украіна — пасля 1620),
украінскі пісьменнік. Прадстаўнік палемічнай літаратуры. У 1570-я г. стаў манахам-пустэльнікам, перасяліўся на Афон (Грэцыя), дзе пачаў літ. дзейнасць. Творы Вышанскага прымеркаваны да канкрэтных падзей тагачаснага жыцця ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Абараняў праваслаўе, асуджаў нац. і сац.прыгнёт. Прапаведаваў сац. утопію «царства божага», заснаванага на брацтве і роўнасці ўсіх перад Богам, ідэал чалавека бачыў у аскетызме. Аўтар пасланняў і палемічных трактатаў (вядома 16), адметных публіцыстычнай вастрынёй, прастатой мовы, эмацыянальнасцю, багаццем фалькл. сродкаў. Пры жыцці надрукаваў толькі адно пасланне ў «Астрожскай кніжыцы» (1598). На яе ўзор склаў «Кніжку», куды ўключыў 10 твораў канца 16 ст. з дзвюма прамовамі.