Прышаты́рыць ’прыбраць’, прышатырыццапрыбрацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Няясна, гл. шатырыцца. Магчыма, да шатаць (гл.) з экспрэсіўным нарашчэннем ‑ыр‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпо́рацца ’справіцца, управіцца з гаспадаркай’ (Мат. Гом., Ян.), прыпо́равацца ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус. дан. припо́ратьсяпрыбрацца’. Гл. по́рацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычалаве́чыцца ’прывесці сябе ў парадак: прыбрацца, умыцца, прычасацца’ (чэрв., Жыв. сл.). Да чалавек (гл.). Параўн. у адносінах семантыкі вы́людзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прычапу́рыцца, прычапуры́цца, прычыпуры́цца, прычапурэ́тыся ’адзецца па-святочнаму, убрацца, прыбрацца’ (Растарг.; в.-дзв., Шатал.; Жд., Мат. Гом., Мат. Маг.). Гл. чапурыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастроіць ’парадзіць’ (КЭС, лаг.), ’адрамантаваць’ (Мат. Гом., ТС), ’палатаць’ (Ян.), ’прыгатаваць’, ’прыбрацца’ (ТС), ’пабудаваць’ (Бяльк.). Да строіць, строіцца (< прасл. strojiti) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычапуры́цца, ‑пуруся, ‑пурышся, ‑цурыцца; зак.

Разм. Апрануцца лепш, чым звычайна, прывесці сябе ў лепшы выгляд; прыбрацца, прыфранціцца, прыхарашыцца. У лясным лагеры даяркі, пастухі, вартаўнікі прычапурыліся і чакалі таго незвычайнага свята. Сабаленка. Мікітавіч прычапурыўся, прышпіліў на пінжак свой працоўны ордэн. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыхаху́ліцца ’хутка і з большага прывесці сябе ў парадак’ (Янк. 3.), прыхухо́ліцца ’прыхарашыцца, прыбрацца, прыадзецца’ (Нар. Гом.). Рус. смал. прихаху́литься ’прыадзецца неакуратна, абы-як, спехам’, укр. прихаху́литися ’прыадзецца, прыбрацца’, прихаху́лити ’прыбраць, прыадзець, выстраіць’; ’прыбраць, упрыгожыць, навесці парадак, чысціню’. Таксама як ў рус. хохо́ниться ’прыбірацца’, хохо́нить ’прыбіраць’, хохо́ня ’франт’, для якіх Фасмер (4, 272) дапускае гукапераймальнае паходжанне. Прыставачнае ўтварэнне, у аснове якога рэдуплікацыя выклічніка ха (гл.). Сюды ж, відаць, з далейшым развіццём семантыкі прыхаху́ліць ’забіць’ (пух., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́людзя ’лепшае адзенне, што адзяваюць на свята’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. вы́людье ’тс’ (пск., цвяр., наўг., кастр., валаг.). Параўн. таксама рус. вы́людитьсяпрыбрацца для выхаду ў госці, на гулянне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изукра́ситься

1. (приобрести нарядный вид) убра́цца, прыбра́цца, упрыго́жыцца, аздо́біцца;

2. (испачкаться, изуродоваться) размалява́цца, спэ́цкацца, спаску́дзіцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разряди́тьсяII сов., разг. (нарядиться) прыбра́цца, мног. папрыбіра́цца, убра́цца, мног. паўбіра́цца; (вырядиться) вы́страіцца; (разодеться) разадзе́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)