1.Продак, ад якога вядзе свой пачатак які‑н. род. На грудзях у .. [генерала] быў цэлы музей крыжоў, медалёў і розных цацак, што вядуць свой пачатак яшчэ з таго часу, калі роданачальнікі нашых продкаў фарсілі ў фартушках і звярыных шкурах.Колас.
2.перан. Той, хто паклаў пачатак развіццю чаго‑н., заснавальнік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАРСКІ́Я СВІ́НКІ (Cavia),
род грызуноў сям. свінкавых. 5—6 відаў. Пашыраны ў Паўд. і Цэнтр. Амерыцы. Жывуць у норах на адкрытых мясцінах, забалочаных ускраінах лясоў. Трымаюцца паасобку або невял. групамі. М.с. (C. porcellus) прыручана інкамі. Завезена ў Еўропу ў 16 ст. (адсюль другая, першапачатковая назва «заморская свінка»). На Беларусі найб. трапляюцца М.с. шарсткашэрсная (абісінская, або разеткавая) і даўгашэрсная (ангорская, або перуанская).
Даўж. да 35 см, маса да 900 г. На задніх лапах 3, на пярэдніх 4 пальцы. Расліннаедныя. Нараджаюць да 6 дзіцянят 1—2 разы за год. Існуе шэраг парод з розным колерам і якасцю поўсці. Утрымліваюцца аматарамі і ў віварыях доследных устаноў. Выкарыстоўваюцца як свойскія дэкар. і лабараторныя жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАБЫ́ТНЫ БЫК, тур (Bos primigenius),
вымерлая млекакормячая жывёла сям. пустарогіх атр. парнакапытных; продакеўрап. свойскай буйн. раг. жывёлы. Быў пашыраны ў лесастэпах і стэпах Усх. паўшар’я ў 2-й пал. антрапагенавага перыяду. На Беларусі трапляўся да пач. 17 ст. ў Белавежскай пушчы, лясах Панямоння і Прыбужжа. Апошні тур (самка) у прыродных умовах забіты ў Польшчы ў 1627, на тэр.Зах. Сібіры дажыў да 18 ст.
Выш. ў карку да 2 м, маса да 1,5 т. Падобны да сучасных свойскіх быкоў, за выключэннем пераважна чорнай афарбоўкі цела і белай паласы ўздоўж спіны. У канцы антрапагену П.б. распаліся на буйную і дробную расы. Лічыцца, што буйная засталася ў дзікім стане (была аб’ектам палявання), а дробная прыручана ў Грэцыі каля 4 тыс.г. назад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
forebear
[ˈfɔrber]
n.
(звыча́йна ўжыва́ецца ў мно́жным лі́ку)
1) пра́шчур -а m., про́дак -ка m.; про́дкі pl.
2) родапачына́льнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ancestor
[ˈænsestər]
n.
1) пра́шчур -а, праро́дзіч -а, про́дак -ка, дзед -а m.
2) папярэ́днік -а m.
3) Law спадкада́ўца m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДЗІ́КІ ВІНАГРА́Д (Vitis sylvestris),
лясны вінаград, дзікі еўрап.-азіяцкі від вінаграду. Паводле інш. уяўленняў, падвід або форма вінаграду культурнага — звычайнага (V. vinifera) ці яго здзічэлая форма, магчыма, продак. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўд. Еўропе, Закарпацці, Прыднястроўі, Крыме, на Каўказе, у Малой, Сярэдняй і Зах. Азіі. Расце дзіка ў далінах рэк, поймавых лясах, у хмызняках і на камяністых схілах.
Двухдомная лістападная ліяна або куст, які сцелецца, з лазячымі парасткамі даўж. да 10 м і дыям. 10—15 см. укрытымі буравата-шэрай карой. Лісце амаль цэласнае, 3—5-лопасцевае, круглаватае, ныркападобнае, па краі няроўна буйназубчастае, на чаранках. Кветкі дробныя, зеленаватыя, сабраныя ў складаныя мяцёлчатыя суквецці. Плод — чорная, з шызым налётам, зрэдку белая ягада. Харч., вітамінаносная расліна, выкарыстоўваецца ў селекцыі культ. сартоў вінаграду. Дз. в. часам наз. расліны з роду дзявочы вінаград.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
махро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае вялікую колькасць пялёсткаў (пра кветку). Шыпшына — продак ружы, ад якой яна адрозніваецца тым, што кветкі яе простыя, а не махровыя.«Беларусь».
2. Пра тканіны, вырабы з тканін з высокім ворсам. Махровыя тканіны.
3.перан. Яскрава выражаны, дасягнуўшы вышэйшай ступені (пра якую‑н. адмоўную якасць, пра чалавека з такой якасцю). Махровы нацыяналізм. Махровы рэакцыянер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчур1, ‑а́, м.
Невялікая птушка сямейства ўюрковых.
шчур2, ‑а, м.
У славянскай міфалогіі — далёкі продак, роданачальнік. Жылі там шчуры і прашчуры нашы.
шчур3, ‑а́, м.
Абл. Пацук. Стукнуў хтось — ён [Сымон] раптам скок! Прытуліўся ў кут, у цёмны, Дух стаіўшы, ні мур-мур! Скуль жа стук той патаёмны? Ці прабег дзе проста шчур?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́шчур, ‑а, м.
Далёкі продак, родапачынальнік. Калі далёкі прашчур лічыў шчасцем сагрэцца ля кастра, то сучасны чалавек ставіць сабе за мэту пакарыць час, стаць поўным гаспадаром у сусвеце.Гіст. бел. сав. літ.Адсюль, дзе некалі былі берагі Нямігі, чаўны далёкіх прашчураў мінчан шыбавалі ў няблізкі свет.Ліс.Дзе ні днюю, ні пачую, Дзе ні мушу крок спыніць — Так і чую, так і чую. Мова прашчураў звініць!Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атаві́зм
(ад лац. atavus = продак)
1) з’яўленне ў асобных арганізмаў прымет, уласцівых іх далёкім продкам, напр. развіццё ў чалавека хваставога прыдатка, 2) перан. перажытак наогул, вяртанне да чаго-н. крайне ўстарэлага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)