Калоць1 ’датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль; утыкаючы што-н. вострае, рабіць дзірку, адтуліну ў чым-н., праколваць’, ’бадаць, пароць (рагамі); забіваць чым-н. вострым (свіней)’, ’рассякаць на часткі; расшчапляць, раздрабняць’ (ТСБМ). У гаворках адзначаюцца значэнні ’датыкаючыся вострым, выклікаць боль і да т. п.’ (Бяльк., Касп., Нас., Сержп. Прымхі, Яруш.), ’забіваць свінню’ (Сержп. Прымхі), ’забіваць (рыбу) васцямі’ (полац., З нар. сл.), ’рассякаць на часткі, расшчапляць’ (Радч., Юрч.); у форме калоцца ’бадацца’ адзначаюць Мат. Гом.; калоць ’бадаць; забіваць; адчуваць востры боль, шчапаць’ (Сл. паўн.-зах.), калоць ’расшчапляць, калоць дровы; біць рагамі’ (ТС). У іншых мовах: укр. колоти ’калоць, бадаць, забіваць’, ’калоць свіней; расшчапляць, калоць дровы’, рус. колоть ’калоць; раздрабляць; забіваць свіней; калоць дровы і да т. п.’, у гаворках яшчэ і ’бадаць’, ’жаліць’. Польск. kłuć ’калоць; праколваць чым-н. вострым; раніць вочы’, ст.-польск. таксама ’змагацца на турніры’, літар. і дыял. ’забіваць (свінню) і інш.’, ’расшчапляць, калоць дрэве’ і цікавае ў Ліндэ, дыял.прарастаць’ (у Карловіча, 2, 377: «Pszenierka się kole»). Шэраг польск. значэнняў (гл. Слаўскі, 2, 275) безумоўна пад беларускім уплывам, параўн. адпаведныя спасылкі ў Карловіча, там жа, в.-луж. kłóć ’калоць; расшчапляць і да т. п.’, н.-луж. kłojś у падобных значэннях, чэш. kłáti ’калоць, забіваць; змагацца на турніры’, чэш. мар. ’бадаць; расшчапляць’, славац. klať ’забіваць (свіней)’, славен. kláti ’калоць; расшчапляць; біць; забіваць; кусаць; мучыць і да т. п.’, серб.-харв. кла́ти ’забіваць; мучыць; калоць; кусаць і да т. п.’, макед. колам ’забіваць, мучыць’, балг. коля ’пераразаць горла або адразаць галаву жывёле, калоць’, дыял. ’разразаць’, ст.-слав. клати ’заколваць, забіваць’. Узнаўляецца прасл. kolti з відавочна даўняй дыферэнцыяцыяй значэнняў на базе ’калоць (біць, датыкацца чым-небудзь вострым’, што давала і ’расшчапляць’ і ’забіваць’ (адкуль ’мучыць’ і інш.), гл. Слаўскі, 2, 275, дзе шырока прыводзіцца ранейшая літаратура. З і.-е. адпаведнікаў звычайна прыводзяць літ. kálti ’каваць, выдзёўбваць’ (цікава, што адпаведнае да слав. kovati літ. káuti мае значэнні ’біць, забіваць’ зусім не кавальскія тэрміны), лат. kalt ’біць’; з улікам іншых і.-е. форм узнаўляюць і.-е. kol параўн. БЕР, 2, 564.

Кало́ць2 ’свідраваць’ (Юрч.). Адпаведнікаў да гэтай лексемы як быццам няма. Магчыма, мясцовы наватвор на базе калоць ’праколваць дзірку’, адкуль ’рабіць дзірку’ > ’свідраваць’.

Кало́ць3 у выразе калоць‑калоць ’ківаць з боку на бок, патрасаючы’ (Нік. Напаў.), да калаціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прут1 ’тонкая доўгая палачка, галінка, дубец, розга’, ’доўгі металічны стрыжань’, ’кавалак дроту’, ’вітка’, ’вочап у студні з жураўлём’, ’тупы край касы — патоўшчаная яе частка, супрацьлеглая вастрыю’, ’прут у жолаба навою для прымацавання палатна’ (ТСБМ, Нас., Шат., Янк. 2, Сцяшк.; маст., Шатал., ТС; брэсц., Нар. словатв., Сл. ПЗБ), ’прут у ярме’ (ЛА, 2, 355), пруто́к ’стрыжанёк, на якім абарачаецца цэўка ў чаўнаку’ (Тарн., Бяльк., Янк. 2; Уладз.; лун., в.-дзв., Шатал.), ’адзін рад саломы на страсе’ (ТС), ’кіёк у ніце’ (ТС, Скарбы), ’сухі чалавек’ (полац., Нар. лекс.), пруткі́ ’спіцы для вязання’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Гарэц., Сцяшк.; віл., беласт., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.), пруты́ ’жалезныя цягі, якімі злучаюцца ручкі плуга з дышлам’ (Тарн.), прут ’жалезны прут, якім злучаюцца ручкі плуга’ (Смул.), ’металічныя стрыжні ў аснове бараны’ (драг., Выг.; лях., Сл. ПЗБ), ’тонкія жэрдкі, якія прымацоўваюць упоперак латы пры крыцці саламянай страхі’ (Сцяшк., ТС), пру́цік ’спіца для вязання’ (Мат. Маг.), ’палачка ў бёрдзе’ (віл., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. прутъ ’адзінка вымярэння даўжыні і плошчы’ (гл. падрабязна Скурат, Меры, 24 і наст). Рус. прут ’галінка, дубец, розга; металічны стрыжань, кавалак дроту’, прутки́ ’вязальныя спіцы’, укр. прут ’галінка, дубец’, ст.-рус. прутъ ’прут, дубец’, польск. pręt, палаб. prǫt, в.-луж. prut, н.-луж. pšut, чэш. prut, славац. prút, серб.-харв. пру̑т, славен. prọ̑t, балг. прът ’прут’. Прасл. *prǫtъ, паводле Фасмера (3, 390) і Брукнера (436), роднаснае слав. *prǫdъ‑ ’цячэнне’ (гл. пруд) з першасным значэннем ’галінка’, параўн. у семантычных адносінах рус. побе́г ’ветка; парастак’ ад бежа́ть. У і.-е. мовах у якасці роднасных прыводзяцца ст.-ісл. spretta ’ўскокваць, пырскаць, прарастаць’, англ. sprint ’мчацца’, с.-в.-ням. sprenzen ’пырскаць’ і да т. п. Менш верагодныя параўнанні з рус. пря́тать (бел. пра́таць), (Брукнер, 436; Праабражэнскі, 2, 145 і наст.); з рус. прыть, пры́ткий (Брукнер, 436), з польск. promień (Петарсан, BSL, 82). Інакш таксама Махэк₂ (488), які параўноўвае *prǫtъ з чэш. prtiti ’ўсходзіць вясной з зямлі (аб траве)’ і да т. п.; з’яўленне насавога галоснага ён тлумачыць “афектаваным” характарам слова, якое прывяло да падваення зычнага ў канцы слова: *prъttъ > prъntъ > prątъ, што вельмі штучна. Гл. Шустар-Шэўц, 2, 1164; ЕСУМ, 4, 617; БЕР, 5, 831; Банькоўскі, 2, 776. Гл. яшчэ прэнт. Аб пруто́к у ткацкай тэрміналогіі гл. Трубачоў, Этимология–1963, 20.

Прут2 ’раскладка снапоў для малацьбы’ (ДАБМ, камент., 872), ’укладка посуду аднаго ў адзін’ (Вярэн.). Да прут1; гэтыя значэнні можна вывесці з ’рад, роўны, як прут’; параўн. прут1 ’рад саломы на страсе’, а таксама пакладка на прост (пад прост1).

Прут3 ’згуба, пагібель, смерць’ (капыл., Нар. словатв.). Адваротны дэрыват ад пруцяне́ць, апруцяне́ць (гл.). Параўн. яшчэ паралельныя ўтварэнні апру́да ’смерць’, апру́дзіцца ’цяжка захварэць, акалець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

come [kʌm] v. (came, come)

1. прыхо́дзіць, прыязджа́ць

2. ісці́, е́хаць;

come! пайшлі́!;

I’m coming with you. Я іду з вамі/з табой.

3. набліжа́цца, падыхо́дзіць;

come nearer! падыдзі́ бліжэ́й!

4. дахо́дзіць, дасяга́ць;

come of age дасягну́ць ста́лага ўзро́сту;

come to power прыйсці́ да ўла́ды

5. надыхо́дзіць, настава́ць, набліжа́цца;

come to an end ско́нчыцца;

come to know спазна́ць;

come to nothing зве́сціся на нішто́;

things to come бу́дучае, бу́дучыня;

in years to come у бу́дучым;

It has come to stay. Гэта надоўга.

6. станаві́цца;

come undone расшпі́львацца, развя́звацца

7. здара́цца, адбыва́цца;

come true збыва́цца, спра́ўджвацца;

come what may а ўжо́ ж што бу́дзе; няха́й бу́дзе, што бу́дзе; што бу́дзе, то́е бу́дзе;

no harm will come to you нічо́га дрэ́ннага з табо́ю не зда́рыцца; табе́ нічо́га не пагража́е

8. з’яўля́цца, узніка́ць;

An idea came into my head./It came to me. У мяне з’явілася/ўзнікла думка.

9. пахо́дзіць, браць пача́так;

He comes from Minsk. Ён (родам) з Мінска.

come and go прыхо́дзіць і адыхо́дзіць, хадзі́ць сюды́ і туды́

come about [ˌkʌməˈbaʊt] phr. v. здара́цца, адбыва́цца

come across [ˌkʌməˈkr s] phr. v.

1. стаць зразуме́лым, прані́кнуць у свядо́масць

2. напатка́ць, натра́піць

come along [ˌkʌməˈl ŋ] phr. v.

1. з’яўля́цца

2. ісці́ ра́зам з кім-н.;

Сome along! Пойдзем! Паспяшайся!

3. паляпша́цца

come apart [ˌkʌməˈpɑ:t] phr. v. разва́львацца, распада́цца

come аround [ˌkʌməˈraʊnd] phr. v. апрыто́мнець, ачуня́ць, ачну́цца, апа́мятацца

come back [ˌkʌmˈbæk] phr. v.

1. успаміна́цца

2. вярта́цца

come back as wise as one went пайсці́ ні з чым

come by [ˌkʌmˈbaɪ] phr. v.

1. атрыма́ць, набы́ць, нажы́ць што-н.

2. захо́дзіць куды́-н.

come down [ˌkʌmˈdaʊn] phr. v.

1. па́даць, валі́цца; спада́ць

2. разбура́цца

3. змянша́цца, зніжа́цца

4. перахо́дзіць па трады́цыі

come forward [ˌkʌmˈfɔ:wəd] phr. v.

1. вы́йсці ўпе́рад

2. прапанава́ць свае́ паслу́гі, адгукну́цца

3. паступа́ць у про́даж

come in [ˌkʌmˈɪn] phr. v.

1. прыхо́дзіць, прыбыва́ць

2. увахо́дзіць

come off [ˌkʌmˈɒf] phr. v.

1. адшпі́львацца; зніма́цца, здыма́цца

2. адрыва́цца (пра гузік, дзвярную ручку і да т.п.)

3. сыхо́дзіць, схо́дзіць, зніка́ць (пра пляму); выпада́ць (пра валасы, зубы)

come on [ˌkʌmˈɒn] phr. v. набліжа́цца; з’яўля́цца ў прызна́чаны час/у сваю́ чаргу́ (пра акцёра, гульца і да т.п.)

come out [ˌkʌmˈaʊt] phr. v.

1. з’яўля́цца, паяўля́цца; прыхо́дзіць

2. выхо́дзіць (з друку)

3. выяўля́цца, станаві́цца вядо́мым (пра навіны, праўду і да т.п.)

4. страйкава́ць, бастава́ць

come over [ˌkʌmˈəʊvə] phr. v.

1. (to) прые́хаць здалёк; зайсці́ ненадо́ўга

2. авало́дваць, ахо́пліваць; уздзе́йнічаць, уплыва́ць, рабі́ць уплы́ў;

I can’t think what came over me. Не ведаю, што на мяне найшло.

come round [ˌkʌmˈraʊnd] phr. v.

1. захо́дзіць

2. апрыто́мнець, ачуня́ць

come through [ˌkʌmˈθru:] phr. v.

1. праніка́ць, прахо́дзіць наскро́зь, прасо́чвацца

2. паспяхо́ва спраўля́цца

come to [ˌkʌmˈtu:] phr. v. апрыто́мнець

come together [ˌkʌmtəˈgeðə] phr. v. збіра́цца ра́зам, аб’ядно́ўвацца

come up [ˌkʌmˈʌp] phr. v.

1. узыхо́дзіць, прараста́ць (пра расліны)

2. устава́ць, узыхо́дзіць (пра сонца)

3. здара́цца; з’яўля́цца, паяўля́цца

4. узніка́ць

5. (with) наганя́ць, зраўно́ўвацца

6. (to) падыхо́дзіць; дахо́дзіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)