Прэ́йда ’прайдзісвет’ (Ян.). Ад пройда (гл.) з экспрэсіўным “аднаўленнем” неарганічнага э пад націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выцмы́га ’прайдоха, прайдзісвет’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Ад выцмыгаць (гл. цмыгаць) ’выбегаць, вынюхаць, выцягаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прайдак, пройдак ’прайдзісвет’ (ТС), прайдачка ’тс’ (Сцяшк. Сл.), пройдаковаты ’пранырлівы’ (ТС). Да пройда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жох прост. (плут) махля́р, -ра́ м.; (пройдоха) прайдзісве́т, -та м.; (ловкач) зух, род. зу́ха м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пракура́т ’прайдзісвет’ (ТСБМ, Нас.), пракура́та ’прайдзісвет (аб жанчыне)’ (Нас.). Рус. прокура́т ’свавольнік, гарэза’, прокурати́ть ’гарэзаваць’. З польск. prokurat ’адвакат, павераны ў справах’, якое паходзіць з лац. prōcūrātor ’апякун, кіраўнік, правіцель’ (Фасмер, 3, 374). Значэнне магло змяніцца пад уплывам пракуда, прайдоха (гл.) (параўн. Праабражэнскі, 2, 130; Зяленім, РФВ 54, 116).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прашчалы́ка ’хлопчык ці дзяўчынка, якія любяць падглядваць’ (Нас.), прашчалы́га ’прайдзісвет, махляр, круцель’ (ашм., Стан.). Рус. прощелы́га ’прайдзісвет, жулік, ашуканец; насмешнік’. Рускае слова ўзводзяць да щель ’шчыліна’ (гл. шчэлка) і ўключаюць ў семантычны рад пройдоха, проныра, пролаза (гл. Гараеў, 283; Праабражэнскі 2, 137; Фасмер, 3, 387). Пранікненне з рускай мовы?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

áusgekocht a

разм.:

ein ~er Júnge хі́тры малы́ [хлапе́ц]; прайдзісве́т, прайдо́ха

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

geríeben II a разм. хі́тры, праны́рлівы;

~er Kerl [Kúnde] прайдзісве́т, прайдо́ха

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

filut

м.

1. дасціпнік, жартаўнік;

2. прайдзісвет, прайдоха, шэльма

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Прахажа́й ’прайдзісвет, хлус’ (Нас.). Дэрыват ад прахо́жы < прахадзі́ць з суф. ‑ай. Аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 23.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)