sthlen*

1. vt кра́сці, выкрада́ць;

du kannst mir gesthlen bliben! во́чы б мае́ цябе́ не ба́чылі!

2. ~, sich крадучы́ся [упо́тай] прабіра́цца (куды-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

scramble [ˈskræmbl] v.

1. кара́скацца, узбіра́цца; праціска́цца, прабіра́цца;

scramble over a wall перала́зіць це́раз сцяну́;

scramble among rocks кара́скацца па ска́лах

2. (for) змага́цца (каб захапіць што-н.);

scramble for one’s living з ця́жкасцямі зарабля́ць на жыццё

3. бо́ўтаць, узбо́ўтваць;

scramble eggs рабі́ць яе́чню-баўту́ху

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ты́шчыцца разм. ‘пралазіць, прабірацца з цяжкасцю; лезці куды-небудзь’ (ТСБМ, Шат.; лаг., Гіл.), ‘хавацца, залазіць у шчыліну, у дзірку; зашывацца’ (маладз., Янк. Мат., Варл.), ты́шчыць ‘соваць’ (Шат.), ‘рыць, успорваць зямлю’: svińnia tyščuć łoh (Варл.). Няясна. Мажліва, адзіны захаваны ў сучасных славянскіх мовах адпаведнік ст.-слав. тъщати сѧ ‘спяшацца, імкнуцца, старацца, сіліцца’, паколькі старое рус. тщи́ться ‘тс’, ст.-серб. таштати се ‘тс’ лічацца запазычаннямі праз царкоўнаславянскую мову (ESJSt, 17, 1007), як і ст.-бел. тщитися ‘старацца’, адзначанае выключна ў рэлігійных тэкстах (ГСБМ). Магчыма, што захаванню архаізма ў абмежаваным арэале садзейнічалі фармальна і семантычна блізкія літ. kýščioti ‘соваць, усоўваць, запіхваць’, зваротнае kìštis ‘умешвацца’ няяснага паходжання (Смачынскі, 292).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́ведаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і з дадан. сказам.

1. Выпытаць, вызнаць што‑н. такое, што трымаецца ў тайне. Выведаць тайну. Выведаць намеры. □ Войту трэба прасачыць і выведаць, куды прапаў дзед Талаш. Колас. // Разм. Разведаць, высачыць. Неабходна было выведаць, дзе стаяць немцы і дзе іх няма, якімі дарожкамі і якімі сцежкамі трэба прабірацца, каб не наткнуцца на ворага. Кулакоўскі.

2. Разм. Спазнаць што‑н. асабіста, на ўласным вопыце; зазнаць, зведаць. У плач кінулася Насця. У слёзы гаспадыні, што выведала ўжо ў маладыя гады хатнюю таўкатню. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

drchkommen* vi (s)

1) прахо́дзіць, праязджа́ць, прабіра́цца

2) прабі́цца; зве́сці канцы́ з канца́мі; вы́йсці з ця́жкага стано́вішча;

glücklich ~ уда́ла адкруці́цца;

der Krnke wird ~ хво́ры папра́віцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wade [weɪd] v. перахо́дзіць убро́д; прабіра́цца, ісці́ (па гразі, снезе і да т.п.);

The moon waded through clouds. Месяц прабіваўся праз хмары.

wade in [ˌweɪdˈɪn] phr. v. infml накі́нуцца (на што-н.); энергі́чна ўзя́цца (за што-н.)

wade through [ˌweɪdˈθru:] phr. v. адо́льваць (што-н.) ця́жкае;

wade through innumerable details разабра́цца ў незлічо́ных падрабя́знасцях

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

whip2 [wɪp] v.

1. сцяба́ць, хваста́ць, лупцава́ць

2. узбіва́ць (вяршкі, смятану і да т.п.)

3. (і)рва́цца, кіда́цца

whip on [ˌwɪpˈɒn] phr. v. падганя́ць

whip through [ˌwɪpˈθru:] phr. v. infml прабіра́цца;

We whipped through customs very quic k ly. Мы прайшлі праз мытню вельмі хутка.

whip up [ˌwɪpˈʌp] phr. v. распа́льваць (пачуцці); расшаве́льваць (чалавека)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

durchwinden*, sich

1) прабіра́цца, прашмыгну́ць

2) зві́ліста працяка́ць (праз што-н.)

3) перан. круці́цца (і так і сяк); лаві́раваць;

wir müssen uns ~ мы паві́нны перама́гчы ця́жкасці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

hustle

[ˈhʌsəl]

1.

v.i.

1) сьпяша́цца, мітусі́цца сьпяша́ючыся

2) працава́ць энэргі́чна й ху́тка; прабіра́цца, прабіва́цца (праз нато́ўп, жыцьцё)

3) здабыва́ць гро́шы нелега́льна

2.

v.t.

піха́ць, шту́рхаць, выштурхо́ўваць, выкіда́ць

3.

n.

1) пасьпе́х -у m., таўкатня́ f.

2) штурхані́на f., піха́ньне n.

3) informal энэргі́чная дзе́йнасьць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ла́зіць, лажу, лазіш, лазіць; заг. лазь; незак. (пра дзеянне, якое паўтараецца, адбываецца ў розны час, у розных напрамках).

1. Чапляючыся, карабкаючыся, узбірацца на што‑н. або апускацца ўніз. Лазіць па гарах. Лазіць у склеп. □ Клён стаіць яшчэ, той самы клён, на які мы лавілі ў свой час. Брыль. Шамота раз’язджаў па раёну, лазіў па рыштаваннях, заходзіў у новыя хаты. Дуброўскі. // Перамяшчацца па чым‑н. паўзком, сагнуўшыся; поўзаць. Доўга я лазіў тады па траве, збіраючы матчыны пацеркі, але ўсіх не сабраў. Бажко.

2. перан. Разм. Хадзіць, снаваць дзе‑н. Высока падкасаўшы штаны, гаспадар лазіць па загонах. Бажко. Між вялікіх лазяць дзеці, Так як мышы між снапоў, Ім вядома ўсё на свеце, Хто што робіць з дзецюкоў. Крапіва.

3. Пранікаць, прабірацца куды‑н., унутр чаго‑н. паўзком, сагнуўшыся і варочацца назад. Лазіць пад стол. □ У хату [праз] вокны лавілі людзі, вылазілі, абыходзілі вакол хаты, спрачаліся. Нікановіч. // Уваходзіць у што‑н. вадкае. Пасля гэтага здарэння дзед канчаткова рашыў ніколі болей у ваду не лазіць. Лынькоў.

4. Прабірацца, уваходзіць куды‑н. скрытна, крадучыся. Лазіць па чужых садах. □ Салавей з Ляўковым лазяць па шляхецкіх хутарах — шукаюць на гарышчах вінтовак, абрэзаў і патронаў. Грахоўскі.

5. Разм. Забірацца рукой у што‑н.; шукаць, намацваць.

•••

За словам (па слова) у кішэнь (кішэню) не лазіць — быць знаходлівым, дасціпным у размовах.

Лазіць па чужых кішэнях — займацца кішэнным крадзяжом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)