1) металічная паласа, набітая на полаз для лепшага слізгання і большай трываласці;
2) гумавая пакрышка з напоўненай паветрам камерай, якая надзяваецца на вобад кола;
3) прыстасаванне з дошчачак і бінтоў для накладвання павязкі пры пераломе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
biegun
м.
1. полюс;
biegun magnetyczny — магнітны полюс;
dwa ~y перан. дзве супрацьлегласці;
2.полаз;
fotel na ~ach — крэсла-гушкалка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адваро́т, ‑а, М ‑роце, м.
1. Адагнуты і прыгладжаны (прыпрасаваны) край адзення ці абутку. Махнач моўчкі адышоў да сваёй скрыні і сеў там, а Полаз на дзіва хутка падняўся, стаў тварам у твар, узяў Лемяшэвіча за адварот пінжака.Шамякін.
2. Адваротны бок чаго‑н., напрыклад, кнігі, канверта, здымка і пад. Адварот паштоўкі. □ Собіч, не адрываючыся, сачыў, каб не асталося дзе прапускаў, бо часамі подпіс павінен быць толькі наверсе, а часамі і на адвароце.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
runner
[ˈrʌnər]
n.
1) бягу́н бегуна́m., удзе́льнік спабо́рніцтваў у бе́гу
2) паслане́ц, гане́ц -ца́m.
3) по́лаз -а m. (са́няў)
4) лязо́n. (канька́)
5) палаві́к -а́m., даро́жка f.
6) кантрабанды́ст -а m.; кантрабанды́сцкі вадапла́ў
7) па́растак паўзу́чай расьлі́ны, ато́жылак -ка m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прывы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў прывычках, увайшоў у прывычку. Полаз і Вітушка паабедалі з прывычнай сялянскай паважнасцю.Шамякін.Пётра падышоў да сцірты і сказаў прывычнае «добры дзень».Пташнікаў.Увесь наш прывычны парадак механічнай работы пачаў трашчаць на ўсіх застаўках.Скрыган.// Добра знаёмы, звычайны. Халасцяцкі пакой, пусты, .. па-роднаму прывычны, зараз здаваўся.. [Банжыну] чужым.Шыцік.
2. Які выпрацаваў прывычку да чаго‑н., прывык да чаго‑н. Але прывычны паляўнічы зрок Адгадваў сярод густой травы, Па росах збітых воўчыя сляды.Танк.Лучына дыміць і чадзіць. Непрывычнаму чалавеку было б кепска пры гэтым асвятленні, а прывычнаму — лепей і не трэба.Бядуля.Упартыя мазгі, як прывычны конь, заварочваюць на старую дарожку.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паласа́ ’тонкі, доўгі кавалак якога-н. матэрыялу (металу, тканіны, паперы і пад.); доўгая, параўнальна вузкая частка якой-н. прасторы, паверхні, якая вылучаецца чым-н.’ (ТСБМ, Нас.), полоса́ ’тс’ (ТС), пало́ска ’шнур зямлі’, пало́сна ’палосамі’ (Бяльк.), палаза́ ’паласа’ (Сл. ПЗБ), полоса ’назва меры мяса, сала’ (КЭС, слуц.). Агульнаслав. (рус., укр.полоса ’паласа’, польск.plosa ’палоска зямлі, поле’, серб.-харв.пла̏са ’кавалак лёду, пляма’ і г. д. Прасл.polsa. Роднасныя с.-н.-ням.falge, ’поле пад парам’, бав.falg, англ.-сакс.fealg, англ.fallow, с.-в.-ням.valgen ’пераворваць’, гальск.-лац.olca ’зямля, прыгодная пад раллю’ (гл. Фасмер, 3, 315). Іншыя версіі лічацца менш верагоднымі: роднасць з літ.pàlšas ’бляклы’ (Міклашыч, 256), або з полаз, паўзці (Праабражэнскі, 2, 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капы́л, ‑а, м.
1. Кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак. Каб абутак шыць па мерцы: не вялікі, не малы, Прымяраеш, круціш-верціш — Падбіраеш капылы.Непачаловіч.Я па-суседску часта забягаў паглядзець, як Пятро сукаў дратву, як ён нацягваў на капыл выцяжкі.Сабаленка.
2. Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней. Даніла справаю заняты — На сані чэша капылы.Колас.[У зямлянцы Сымона] ішлі самыя гарачыя дыскусіі..: з якога дрэва лепш зрабіць капыл, які полаз трывалейшы.Лынькоў.
•••
Гнуць на свой капылгл. гнуць.
І з капылоў далоўгл. далоў.
Начыйкапыл — чыім‑н. спосабам, на чый‑н. манер (рабіць, раўняцца і пад.).
Усё (усе) на адзін капыл — аднолькава, аднолькавымі (парабіць, зрабіць, атрымацца).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыві́цца, скрыўлюся, скрывішся, скрывіцца; зак.
1. Зрабіцца крывым, няроўным; перакрывіцца, выгнуцца. [Лявон:] — Полаз у санак скрывіўся.Жычка.На вуліцы жоўты пясок, Скрывілася хата набок, Яе кулямётныя кулі Навылет, як ветрам, прадзьмулі.Астрэйка.Прыплёўся .. [сабака] з лесу галодны, хворы, з абмарожанымі пярэднімі нагамі, якія пасля скрывіліся так, што было смешна і балюча глядзець, як бяжыць гэтае сабачаня.Ваданосаў.Скрывіўшыся ў сядле,.. [коннік] кінуў каманду назад: — А ну, падцягніся!Лынькоў.
2.Разм. Зрабіць грымасу, міну, якая выказвае незадавальненне, пагарду, боль і інш. — Я нікому не казаў, — закрычаў Міхалка і ад болю ў плячы скрывіўся.Чорны.[Алесь:] — Яшчэ і мой Андрэй напэўна скрывіцца, як даведаецца, што бацька ў сорак пяць гадоў надумаўся ажаніцца.Васілевіч.Бародка зноў спыніўся каля ложка, і твар яго так скрывіўся ад болю і злосці, што Марына спалохалася.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каляві́на ’каляя’ (Бяльк., Жд. 3. Нас.; лаг., Яшк.), ’мокрая сенажаць’ (Жд. 3), калягіна ’каляя’ (Шат.), калягінка ’тс’ (Кліх). У асноўным ц.-бсл. і ўсх.; рус.пск., асташк., цвяр.калявина ’выбоіна на дарозе’, рбсл., смал.калявіша, кур., арл. ’каляя’, калевина ’тс’, раст. ’калужа, стаячая вада. яма з вадой’, смал. (зах., у Даля), тул., зах.-бран., варонеж., кур., пск., валаг., сіб.колевина ’каляя’, пск., асташк., цвяр.колевина. смал., росл.колевина ’выбоіна на дарозе’. Інавацыя ў сумежных гаворках, хутчэй за ўсё на базе каляіна (< каляя, да кола, гл.) з устаўным ‑β‑, аб гэтым сведчыць форма калявіна з менай г/β. Паколькі мена пратэзы г/β больш натуральная для паўднёва-заходняй тэрыторыі, тут, магчыма, мена j/b — параўн. ДАБМ. к. 49. Сцяцко (Афікс. наз., 143–144) мяркуе аб суфіксе ‑авін‑а (‑явін‑а), параўн. калюга — калюгавіна, полаз — палазавіна. Суфікс генетычна складаны, слоў тыпу каляя, калюга і пад. многа, як і суфіксальных кантамінаваных варыянтаў, таму нельга выключыць нрапапаванай вышэй этымалогіі. Звяртаюць на сябе увагу рус.пск., асташ., цвяр.каёвка ’каляя’, колёвина ’кожнае выцягнутае паглыбленне, рубец’ у сувязі з арханг.калёвки ’выстругаць фігурныя профілі дошак або брускоў’, магчыма, аманімія спрыяла пашырэнню (сістэмнасці) запазычанай асновы (гл. калёўка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капы́л1 ’кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак’ (ТСБМ, Яруш., Касп., Бяльк., Грыг., Гарэц., Некр. і Байк.; КЭС, лаг.). «Не мерай усіх на свой капыл» (Янк. БП), ’дэталь саней’, ’дубовы брусок, што ўстаўляецца ў полаз, а за яго закручваецца вяз для злучэння палазоў’ (Сцяшк., Сержп. Грам.), укр.копил ’тс’, рус.копыл ’тс’. Адпаведна да вядомай версіі звязана генетычна з балг.копеле ’незаконнанароджаны’, серб.-харв.ко̏пил ’тс’ (Бернекер, 564; Фасмер, 2, 320; Трубачоў, Эт. сл., 11, 32–34). Семантычна гэта тлумачыцца як пераход тыпу рус.пасынок ’пасынак’ і ’падпорка, лішняя галіна, больш тонкі з двух ствалоў, якія выраслі з аднаго кораня’. Але гэта тлумачэнне не пераконвае, хаця ўкр.копил мае таксама значэнне ’незаконнанароджаны’ і можна меркаваць аб праславянскім характары лексемы, якая застаецца этымалагічна непразрыстай. Да таго ж першае значэнне застаецца за межамі семантычнага пераходу. Ці не звязана капыл ’кавалак дрэва ў форме ступні’ з прасл.kopyto (адпаведна з фармантамі: рэгулярным ‑ylъ (SP, 1, 112) і нерэгулярным ‑yto (гл. капыта).
Капы́л2 ’матыка для апрацоўкі ляда’ (Малчанава, Мат. культ.; Маш., Шатал.), ад капаць («капылом капылім бульбу» — Шатал.). З фармантам ‑ylъ (SP, 1, 112).