Ператы́нак ’пляцень’ (гом., Рам.). Да тын (гл.), харв.prėlin, prėtinac ’перагародка’ пры pretiniti ’перагарадзіць, адгарадзіць; аббіць дошкамі’ і славен.tin ’перагародка (з дошак)’, якія Борысь (Czak. stud., 86) узводзіць да *tynъ ’агароджа, плот, перагародка, сцяна’ < *tyti ’тлусцець, буйна расці’ (Мартымаў, Язык, 3) — 34). Па фанетычных і лінгвагеаграфічных прычынах не можа быць узведзена да *tęti (гл. цяць), *per‑tęti ’перарэзаць’, параўн. польск.przecinek ’коска’ і пад., параўн. укр.перетинок папярочны пляцень1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
склерасе́пты
(ад гр. skleros = цвёрды + лац. saeptum = перагародка)
шкілетныя перагародкі каралавых паліпаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Пераборка (піраборка) ’дашчаная перагародка ў хаце; канявая сцяна’ (бялын., докш., Янк. Мат.; Сцяшк. Сл.; Яруш.; Др.-Падб.; Гарэц.; рас., Шатал.; барыс., шуміл., кругл., ЛА, 4). Да пера- і браць (гл.) у значэнні ’аддзяляць частку’ (ТСБМ). Параўн. заборка ’тс’ (рас., Янк. Мат.), рус.дыял.перебира́ть ’перагароджваць’, переборка ’перагародка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Правары́на ’бервяно, брус’ (Сл. рэг. лекс.). Параўн. літ.pravarìnė ’жэрдка, перагародка’, што лічыцца запазычаным з польск.przeworzyna < przewora ’перагародка’; на думку Лаўчутэ (Балтизмы, 71), хутчэй, да літ.prãvaras ’прылазнік’. Параўн., аднак, правары́на/про́ворына ’разворка ў возе’ (лельч., Нікан., Трансп.), што звязана з вор2 (гл.) са значэннем ’соваць, піхаць’. Гл. праваро́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сцяна / лёгкая: перагародка, адгародка, пераборка
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
запаце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Вільготны ад асеўшай пары; запатнелы. [Паўлік] пачаў паліцам выпісваць узоры на запацелай шыбе.Краўчанка.З-за перагародка выйшаў Несцер з запацелай ад холаду бутэлькай.. гарэлкі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gródź
ж.
1.гл. przegroda;
2.мар. пераборка, перагародка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
загаро́дкаж. Zaun m -(e)s, Zäune (плот); Schéidewand f -, -wände, Verschlág m -(e)s, -schläge (перагародка)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БУЧ,
традыцыйная бел. рыбалоўная прылада; сплеценая з дубцоў або зробленая з драніцы камера конусападобнай ці цыліндрычнай формы. У конусным бучы мелася адна лейкападобная перагародка (горла), у цыліндрычным — дзве. Рыба пранікала ў буч праз лаз у горле, якое адначасова перашкаджала выходзіць ёй назад. З аднагорлавых бучаў улоў вымалі праз адтуліну ў вузкім яго канцы (у час лоўлі яе закрывалі коркам, травой, сенам), у двухгорлавым рабілі дзверцы. Аднагорлавы буч прызначаўся толькі для лоўлі рыбы, двухгорлавы — пераважна для ракаў. У вадаёме бучы устанаўлівалі пры дапамозе калкоў. Бучы былі пашыраны па ўсёй Беларусі.
І.М.Браім.
Буч аднагорлавы. Пінскі краязнаўчы музей.Буч двухгорлавы. Вёска Пескі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́Ў,
у беларусаў традыц. рыбалоўная прылада, прызначаная для лоўлі рыбы, якая сплывае на прадвесні па цячэнні. Меў выгляд сеткавага мяшка, прымацаванага да 2 шастоў (вузмукаў), якія кольцамі злучаліся з доўгімі тоўстымі каламі (жорасцямі) так, што маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж іх. Каб рыба не магла выйсці з мяшка, унутры яго (пры ўваходзе) прывязвалася сеткавая перагародка (падпона). П. устанаўліваўся ў палонцы пры дапамозе жорасцяў, якія ўбіваліся ў дно вадаёма, а верхнія канцы абапіраліся на лёд. У рабочым стане ніжняя частка мяшка прыціскалася вузмукамі да дна, а верхняя падтрымлівалася вяроўкамі. Ад мяшка адыходзіла некалькі шнуроў (старажоў), паторгванне якіх сведчыла, што ў сетцы ёсць рыба.