commission

[kəˈmɪʃən]

1.

n.

1) даручэ́ньне n.; паўнамо́цтва n., манда́т -у m.

2)

а) зага́д пра нада́ньне вайско́вага ра́нгу

б) нада́дзены ранг

to get a commission — атрыма́ць афіцэ́рскі ранг

to resign one’s commission — зво́льніцца з вайско́вае слу́жбы

3) камі́сія f., камітэ́т -у m.

4) камісі́йная пла́та

2.

v.t.

1) прызнача́ць на стано́вішча; дэлегава́ць; дава́ць паўнамо́цтвы

2) даруча́ць, дава́ць замо́ву (мастаку́ на карці́ну)

3) рыхтава́ць да дзе́яньня

•

- in commission

- out of commission

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пра́ва н. (мн. правы́)

1. Recht n -(e)s, -e; Befúgnis f -, -se (паўнамоцтва);

зако́ннае пра́ва verbríeftes Recht;

пра́ва на пра́цу Recht auf Árbeit;

пра́ва на адпачы́нак Recht auf Erhólung;

пра́ва на адука́цыю Recht auf Bíldung;

усеагу́льнае вы́барчае пра́ва állgeméines Wáhlrecht;

пра́ва го́ласу Stímmrecht n;

пра́ва грамадзя́нства Bürgerrecht n;

пра́ва прыста́нішча Asýlrecht n;

карыста́цца права́мі Réchte geníeßen*;

мець пра́ва ein Recht besítzen* [haben]; befúgt sein, beréchtigt sein (на што-н. zu D);

2. мн.:

правы́ (на кірава́нне аўтамабі́лем) Führerschein m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ула́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Права кіравання дзяржавай; форма палітычнага кіравання, панавання. Прыйсці да ўлады. Савецкая ўлада. □ Мір і братанне!.. Улада — Саветам, Шахты — рабочым, Сялянам — зямля. Глебка. // Права і паўнамоцтва дзяржаўных органаў. Заканадаўчая ўлада. Выканаўчая ўлада. □ Усебеларускі з’езд Саветаў аб’явіў, што вышэйшай уладай у рэспубліцы з’яўляецца з’езд Саветаў. «Весці».

2. Кіруючыя дзяржаўныя органы; урад. Саветы — сапраўдная народная ўлада, якая дала народу мір, зямлю і свабоду. Галавач. У будынку райвыканкома Коршак праводзіў нараду з падпольшчыкамі, арганізуючы ў гарадку часовую ўладу. Хадкевіч. // толькі мн. (ула́ды, улад). Асобы з урадавымі паўнамоцтвамі; начальства. [Грузчыкаў] не пускалі на прычал, бо там ужо знаходзіліся належныя ўлады і праводзілі.. следства. Лынькоў.

3. Права і магчымасць распараджацца, кіраваць дзеяннямі, паводзінамі, лёсам каго‑н. Улада старшыні праўлення. Бацькоўская ўлада. □ [Тапурыя:] — «Вольны! — кажа князь, — адпу[ск]аю цябе з-пад свае ўлады сваім княжым словам!» Самуйлёнак. Пазней, калі хворы прыкметна пачаў ачуньваць, я, надзелены ўладай галоўнага ўрача, выканаў яго просьбу і забараніў штодзённыя наведванні яго блізкімі... Васілевіч. [Ірына] раптам адчула, што мае нейкую ўладу над Салаўёвым. Шахавец. / у перан. ужыв. Абуджаюць павагу і самавітыя рухі разліўшчыка, яго спакойна-засяроджаны твар, яго ўлада над агністым металам. Карпаў.

4. перан. Сіла, магутнасць, моцны ўплыў чаго‑н. Улада пачуццяў. Улада зямлі. □ Я пакораны ўладай тваёй, чараўніца-вясна. Звонак.

•••

Перавышэнне ўлады — выкарыстанне правоў, паўнамоцтваў у большай, чым дазволена законам, ступені (пра службовых асоб).

Ва ўладзе; пад уладай чаго — пад уздзеяннем, пад уплывам чаго‑н. І не дарма ж на Палессі Чуў ад сталых я галоў, Што ў жыцці мы, як у лесе — Пад уладай нейкіх слоў. Колас. Прапахла ружамі машына, А я, ва ўладзе ўспамінаў, Смяялася, закрыўшы вочы, Са шчасця баючыся збочыць. Вярба.

Ваша ўлада — рабіце, што хочаце; ваша справа.

Сваёй уладай — на аснове права, дадзенага каму‑н.

Стаць ва ўладзе (на чале ўлады) гл. стаць.

Траціць уладу над сабой гл. траціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)