паўнамо́цтва, -а, мн. -ы, -аў, н.

Права, дадзенае каму-н. для выканання чаго-н.

Дэпутацкія паўнамоцтвы.

Быць надзеленым надзвычайнымі паўнамоцтвамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўнамо́цтва

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паўнамо́цтва паўнамо́цтвы
Р. паўнамо́цтва паўнамо́цтваў
Д. паўнамо́цтву паўнамо́цтвам
В. паўнамо́цтва паўнамо́цтвы
Т. паўнамо́цтвам паўнамо́цтвамі
М. паўнамо́цтве паўнамо́цтвах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўнамо́цтва ср. полномо́чие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўнамо́цтва, ‑а, н.

Права, дадзенае каму‑н. на што‑н. Дэпутацкія паўнамоцтвы. □ Ён ужо дакарае сябе, што пагарачыўся. Паўнамоцтваў крычаць .. [Веньяміну] ніхто не даваў. Навуменка. [Штрыпке:] — Я вам даю, у даным выпадку, поўную свабоду і паўнамоцтвы рабіць усё, каб наладзіць працу ў дэпо. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАЎНАМО́ЦТВА,

права адной асобы (прадстаўніка) ажыццяўляць здзелкі ад імя другой (прадстаўленага), тым самым ствараць, змяняць або спыняць правы і абавязкі прадстаўленага. Паводле цывільнага права Рэспублікі Беларусь можа быць заснавана на даверанасці, заканадаўстве або акце ўпаўнаважанага на тое дзярж. органа ці органа мясц. кіравання і самакіравання, а таксама вынікаць з абставін, у якіх дзейнічае прадстаўнік (напр., прадавец у краме, касір і да т.п.).

т. 12, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паўнамо́цтва н. Vóllmacht f -, -en;

даць паўнамо́цтва Vóllmacht gében*;

надзялі́ць шыро́кімі паўнамо́цтвамі mit wéitgehenden Vóllmachten áusstatten (каго-н. A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

полномо́чие паўнамо́цтва, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узурпа́цыя, ‑і, ж.

Незаконны захоп улады, прысваенне чужога права, паўнамоцтва.

[Лац. usurpatio ад usurpo — захопліваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВАРА́НТ (ад англ. warrant паўнамоцтва, правамоцтва),

1) пасведчанне, якое выдаецца таварнымі складамі аб прыняцці тавару на захоўванне. Дае права яго трымальніку ўзяць пазыку пад заклад названага ў варанце тавару.

2) Дадатковае пасведчанне, якое выдаецца разам з каштоўнай паперай і дае яе ўладальніку права на дадатковыя льготы па сканчэнні пэўнага тэрміну.

т. 4, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

plenipotencja

ж. паўнамоцтва

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)