Тры́гельт ‘гасцінчык, чаявыя’ (В. Дунін-Марцінкевіч). Запазычана праз польск. tryngielt з ням. trinkgeld ‘невялікая сума грошай на пачастунак за зробленую паслугу’ (Вінцэнц), літаральна ‘грошы на выпіўку’ (ад trynken ‘піць; выпіваць’), мажліва, пры пасрэдніцтве ід. trinkgeld ‘чаявыя’. Гл. трынкнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падне́сці, падно́сіць

1. hernbringen* vt, näher brngen* vt;

2. (падарунак і пад.) überrichen vt;

3. (пачастунак) drbieten аддз. vt, präsenteren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Лаха́рдзік ’ласункі’ (Касп.), светлаг. ла́харды ’тс’ (Мат. Гом.), лахардзікі ’прысмакі’ (Мат. Маг.), бялын. ла́хырдзікпачастунак’, ла́хырдзіцца ’ласавацца’, ла́хырдна ’прыемна, смачна’, ла́хырднік ’ласун’, ла́хырдніца ’ласуха’, ла́хырдны ’смачны’ (Яўс.). Германізм, пашыраны, відаць, праз ідыш. Параўн. ням. lecker ’апетытны, смачны’, Leckerhaftigkeit ’цяга да пачастункаў’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сябры́на, ‑ы, ж.

Разм. Кола, асяроддзе сяброў. Папрыходзілі сваякі і сябрына ўся. Чорны. Пападваконню ўжо вісла ўся Акілініна сябрына, што выспеўвала з ёй на бярвенні да позняй ночы. Вітка. // Сяброўская бяседа, пачастунак. Сябрына скончылася позна. І калі разыходзіліся па сваіх хатах, кожны ціснуў мне руку, запрашаў у госці. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́піўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑півак; ж.

1. Выпіванне спіртных напіткаў. Абед з выпіўкай. □ Заглянула [Тамара] па дарозе.. у сельмаг і застала там свайго мужа Кірыла за выпіўкай. Дуброўскі.

2. Бяседа, пачастунак з віном, гарэлкай.

3. Тое, што прызначана для выпівання; віно, гарэлка. Сталы трашчалі ад выпіўкі і закускі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрысці́ны, ‑цін; адз. няма.

Хрысціянскі і абрад хрышчэння, а таксама пачастунак пасля хрышчэння. Там [у кадубку] два пярсцёнкі, крыжык медны, здабыты сыну ў час хрысцін. Колас. [Брыгадзір:] — Скупы і строгі быў наш поп Васіль.. Беднякоў як ліпку абдзіраў: то за радзіны, то за хрысціны, то за хаўтуры — за ўсё лупіў, як хацеў. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шала́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. неадабр. Бадзяцца, швэндацца. Замест таго, каб шалацца па станцыі, што было нават і небяспечна, настаўнікі прыпыніліся ў лесе на высокім узгорку над балотам, — адпачыць ды хоць трохі абмеркаваць сваё становішча. Колас. [Драч:] Проста салдат вунь колькі шалаецца па Піцеру, то няўжо кожнага на такі пачастунак? Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бабі́ны ’вячэра на хрэсьбінах, на якой ядуць кашу бабіну курыцу’ (Нас., Бяльк.), бабі́нкіпачастунак, гулянка, якая спраўляецца бацькамі з выпадку нараджэння дзіцяці’ (Шат., Янк. Мат.). Утварэнне ад ба́ба ’баба-павітуха’. Параўн. рус. баби́ны ’тс’, укр. баби́ни ’другі дзень каляд’. Этнаграфічны каментарый гл. СРНГ, 2, 20, і Даль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раста́нкі мн. л. ’разыход, расстанне’ (Байк. і Некр.). Параўн. з рус. ро́зста́ни ’развітанне’ і ’пачастунак, перад доўгім развітаннем’, а таксама ’развілка дарог’. Сцвярджаецца (Даль₃, 1564), што таго, хто адпраўляўся ў дарогу, традыцыйна праводзілі да скрыжавання і развітваліся там. Адсюль растайна дарога (гл. расстайны), дзе трэба расстацца. Гл. расстанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бра́згат, ‑у, М ‑гаце, м.

Гук, які ўтвараецца металічнымі прадметамі пры ўдары адзін аб другі або аб што‑н. цвёрдае. Гаспадыня тым часам клала ў ляжанку сухія, тонкія паленцы, а бразгат скаварады сведчыў аб тым, што будзе пачастунак. Колас. [Антон] быў такі насцярожаны, што ўздрыгануўся, як ад раптоўнага грому, ад ціхага бразгату сенечнай клямкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)