zadżdżony

zadżdżon|y

дажджлівы; пахмурны;

~е niebo — пахмурнае неба

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

nebuls, nebulös

a

1) заблы́таны, расплы́вісты

2) змро́чны, пахму́рны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

lowering

[ˈlaʊərɪŋ]

adj.

1) цёмны; змро́чны; пахму́рны

lowering clouds — цёмныя навальні́чныя хма́ры

2) зло́сны; хму́рны, пану́ры (пра чалаве́ка)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Ахмурэ́ць ’стаць невясёлым’ (Касп., КСТ), ’аслабець’ (Касп.), ахмырэць ’зрабіцца панурым’ (КСП), зхмарэ́ць ’тс’ (Грыг.). Да хмура//хмара, параўн. рус. охмарить ’надуцца, зазлаваць’, хмурапахмурны чалавек’, хмыра ’тс’, хмуры ’пакрыты хмарамі; пануры, невясёлы (пра чалавека)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zachmurzony

1. пахмурны; хмурны; хмарны;

2. перан. хмуры; засмучаны; азмрочаны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ні́цы ’нізкі, паніклы (звычайна пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, Касп.), ’апушчаны ўніз’ (Сцяшк. Сл.), ’скрытны, пануры’ (Касп., Бяльк.), ’скрытны; хітры, няшчыры’ (Нас.), ’змрочны, пануры’ (ТС), ’подлы, ганебны’ (Ян.), ’пахмурны, непагодлівы’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. ни́ций ’подлы, нізкі, пошлы’, рус. ни́цый ’нізкі, паніклы; подлы’. Параўн. ц.-слав. ниць, прыслоўе ’ніц, ніцма’ і прыметнік ’пахілены ўперад’, усё да *nicь (гл. ніц1). Спробы вывесці значэнне ’пахмурны, хмурны’ са значэння літ. nykýs ’хмурны’ (Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 80) непераканальныя, бо указанае значэнне натуральна выводзіцца са значэння ’навіслы, змрочны’, фармальна ж беларускае слова не можа быць запазычаннем з літоўскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

chmurny

1. пахмурны; хмурны; хмарны;

2. хмурны; пануры;

chmurny wzrok — пануры погляд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dull [dʌl] adj.

1. ну́дны, неціка́вы

2. невыра́зны, няя́ркі

3. глухі́ (пра гукі)

4. пахму́рны (пра дзень, надвор’е)

5. тупы́;

a dull pain тупы́ боль

6. тупы́, дурны́, неразу́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

насу́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.

Ссунуўшы бровы, прыняць пахмурны непрыветлівы выгляд. У малога навярцеліся слёзы, ён насупіўся і змоўк. Крапіва. Васілька адчуў нядобрае, насупіўся, гуляць не пайшоў. Быкаў. // Нахмурыцца (пра твар, бровы). Гнеўна насупіліся шырокія бровы Барыса. М. Ткачоў. Зусім нядаўна .. [Міхась] рагатаў на дарозе, бяскрыўдна кпіў, а цяпер набычыўся і твар яго насупіўся ад раздражненасць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нездаво́лены, ‑ая, ‑ае.

Які адчувае нездавальненне. Бушмар стаяў, як жывы, у .. [Аміліных] вачах, з ссунутымі брывамі, нездаволены, упарты... Чорны. // Які не атрымаў задавальнення ад каго‑, чаго‑н. Толькі мы адплылі, як да буфетнай стойкі падышоў пахмурны, нечым нездаволены пасажыр. В. Вольскі. Пані Ганна была вельмі нездаволена паводзінамі дзяцей. Бядуля. // Які выражае нездавальненне. Нездаволены позірк. Нездаволены голас. Нездаволены выраз твару.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)