патэ́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Дакумент, у якім засведчана права вынаходніка на вынаходніцтва.

Атрымаць п. на што-н.

2. Пасведчанне на права займацца гандлем, промыслам і пад. (уст.).

|| прым. патэ́нтавы, -ая, -ае і патэ́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атэста́т, ‑а, М ‑таце, м.

1. Афіцыйны дакумент аб сканчэнні навучальнай установы. [Генадзій:] Атэстат магу прадставіць, а наконт сталасці мяркуйце самі. Крапіва. // Пасведчанне аб прысваенні вучонага або спецыяльнага звання. Атэстат прафесара. Атэстат старшага навуковага супрацоўніка. Атэстат майстра сельскагаспадарчай вытворчасці.

2. Дакумент на права атрымання ваеннаслужачымі грашовага, харчовага і інш. забеспячэння, а таксама дакумент, па якім утрыманец ваеннаслужачага атрымлівае частку яго грашовага забеспячэння. Харчовы, грашовы атэстат.

3. У дарэвалюцыйнай Расіі — пасведчанне аб праходжанні службы, якое выдавалася пры адстаўцы.

4. Дакумент, які пацвярджае пародзістасць свойскай жывёлы.

•••

Атэстат сталасціпасведчанне аб заканчэнні сярэдняй агульнаадукацыйнай школы (у дарэвалюцыйнай Расіі — мужчынскай гімназіі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Банкоцэтлі ’папяровыя грошы’ (Бесар.). З польск. bankocetel ’тс’ (а гэта з устарэлага ням. Bancozettel ’банкавае пасведчанне, чэк’, гл. Варш. сл., 1, 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дакуме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Дзелавая папера, што пацвярджае права на што-н.

Апраўдальны д.

Д. аб адукацыі.

2. Пасведчанне, што пацвярджае асобу прад’яўніка.

Праверка дакументаў.

3. Пісьмовыя помнікі, якія сведчаць пра гістарычныя падзеі.

Старажытнабеларускія граматы — гістарычныя дакументы.

Архіўныя дакументы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АКТ НА ПРА́ВА ВАЛО́ДАННЯ (КАРЫСТА́ННЯ) ЗЯМЛЁЙ,

дзярж. пасведчанне пра наяўнасць права на ўласнасць, валоданне або карыстанне зямельным участкам. Выдаецца мясц. Саветамі дэпутатаў, інш. дзярж. органамі Рэспублікі Беларусь. Складаецца ў 2 экзэмплярах: 1-ы экз. выдаецца ўласніку, землеўладальніку або землекарыстальніку, 2-і захоўваецца ў адпаведным Савеце дэпутатаў. Парадак перадачы зямельных участкаў у карыстанне, валоданне або адчужэнне іх у прыватную ўласнасць рэгулюецца дзярж. зямельным заканадаўствам.

Н.​А.​Карповіч.

т. 1, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАКУМЕ́НТ (ад лац. documentum сведчанне, доказ),

1) дзелавая папера, што юрыдычна пацвярджае які-н. факт (напр., нараджэнне, узяцце шлюбу) ці права на што-н. (напр., дыплом, завяшчанне).

2) Афіц. пасведчанне асобы (напр., пашпарт).

3) Пісьмовыя помнікі пра гіст. падзеі.

4) Матэрыяльны носьбіт (папера, кіна- і фотаплёнка, магн. стужка і інш.) з запісанай на ім інфармацыяй, прызначанай для захоўвання і перадачы ў часе і прасторы.

т. 6, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

командиро́вочный

1. камандзіро́вачны;

командиро́вочное удостовере́ние камандзіро́вачнае пасве́дчанне;

2. сущ., разг. камандзіро́вачны, -нага м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́трыкаI ж. (пасведчанне аб нараджэнні) Gebrts¦urkunde f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

увольни́тельный / увольни́тельный биле́т біле́т аб звальне́нні (на звальне́нне), адпускны́ біле́т;

увольни́тельное свиде́тельство пасве́дчанне аб звальне́нні (на звальне́нне), (временное) адпускно́е пасве́дчанне;

увольни́тельная запи́ска запі́ска аб звальне́нні (на звальне́нне), адпускна́я запі́ска;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́шпарт, ‑а, М ‑рце; мн. пашпарты, ‑оў; м.

1. Дакумент устаноўленага ўзору, які сведчыць асобу яго ўладальніка. Савецкі пашпарт. Замежны пашпарт. Атрымаць пашпарт.

2. Пасведчанне з асноўнымі звесткамі пра якое‑н. абсталяванне, машыну, прадмет хатняга ўжытку і пад. Пашпарт станка. // Рэгістрацыйнае пасведчанне на кожную адзінку транспарту. Пашпарт веласіпеда. Тэхнічны пашпарт аўтамабіля. // Спец. Запіс з рэгістрацыяй якіх‑н. фактаў, дакладных звестак.

•••

Воўчы пашпарт — тое, што і воўчы білет (гл. білет).

[Фр. passeport.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)