3.што. Пашкодзіць трэннем усё, многае; нацерці на чым-н. многа чаго-н.
П. ногі.
П. мазалі на руках.
4.чаго. Нарыхтаваць трэннем вялікую колькасць чаго-н.
П. канапель.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РЭ́ЧЫЦКІ ДО́СЛЕДНА-ПРАМЫСЛО́ВЫ ГІДРО́ЛІЗНЫ ЗАВО́Д Уведзены ў эксплуатацыю і даў першую прадукцыю ў 1931 у г.Рэчыца Гомельскай вобл. як Бел. дубільна-экстрактавы з-д. У Вял.Айч. вайну каштоўнае абсталяванне эвакуіравана на Шумерлінскі з-д «Дубіцель» (Чувашыя). У 1943—46 выпуск прадукцыі адноўлены, у 1953 рэканструяваны. З 1957 — з-д дубільных экстрактаў, з 1963 — гідролізна-дражджавы з-д. У 1965—71 пабудавана гідролізна-дражджавая вытв-сць. З 1983 — сучасная назва. У 1986—90 гідролізна-дражджавая вытв-сць пераабсталявана. З 1992 выпускае тэхн. фурфурол. Асн. прадукцыя (2001): дрожджы кармавыя, тэхн. фурфурол і фурфурол-сырэц, экстракт дубовы дубільны, тавары нар. ўжытку (паркет, дошкі для падлогі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ КАМБІНА́Т.
Пабудаваны ў 1915 у г. Мазыр Гомельскай вобл. як лесапільны з-д. У 1922—23 пачаў перабудоўвацца, наз. «Пралетарый» У Вял.Айч. вайну абсталяванне эвакуіравана ў г. Архангельск, разбураны. У 1945—49 адноўлены як М.д.к. У 1954—63 уведзены ў эксплуатацыю цэхі: раскроечна-загатовачны з сушыльнай гаспадаркай, мэблевы па вытв-сці драўнянастружкавых пліт (ДСП). У 1971 на базе М.д.к. створана ВА «Мазырдрэў», у складзе якога Мазырская, Ельская і Калінкавіцкая мэблевыя ф-кі, а з 1978 — Ельскі і Тураўскі леспрамгасы. У 1992 ВА «Мазырдрэў» стала арэндным прадпрыемствам, ад яго аддзяліліся Тураўскі леспрамгас і Калінкавіцкая ’мэблевая ф-ка. З 1997 адкрытае акц.т-ва «Мазырдрэў». Асн. прадукцыя (1999): корпусная і інш. мэбля, ДСП, піламатэрыялы, паркет, струганая шпона, вырабы дрэваапрацоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́йкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рэйкі (у 1 знач.). Рэйкавы стык.// Прызначаны для рэек. Рэйкавая сталь.// Зроблены з рэек. Рэйкавая дарога.
2. Які мае адносіны да рэйкі (у 2 знач.), складаецца з рэек. Рэйкавы паркет. Рэйкавы каркас.
•••
Рэйкавая вайнагл. вайна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАБРУ́ЙСКІ ФАНЕ́РНА-ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫ КАМБІНА́Т,
«Фандак». Засн. ў г. Бабруйск у 1926, у 1929 пушчаны лесапільны цэх і электрастанцыя, у 1930 — беладрэўны і фанерны цэхі, у 1931 — цэх стандартных дамоў. Быў адзін з буйнейшых у Еўропе. У Вял.Айч. вайну разбураны, адноўлены ў 1944. У 1950—80-я г. пабудаваны цэхі: па вырабе тары, упаковачнай стружкі, п’езатэрмапластыкаў, драўнінна-валакністых плітаў №1 і №2, паркетнай дошкі. Створаны: ф-ка кухоннай мэблі (1991), ф-ка экспартнай мэблі (1992), з-д сталярных і мэблевых плітаў (1995). У 1971—91 у ВА «Бабруйскдрэў» (з 1976 галаўное прадпрыемства). У 1991—94 нар. аб’яднанне «Бабруйскдрэў», з 1994 адкрытае акц.т-ва «Фандак». Асн. прадукцыя (1995): фанера, шпон, піламатэрыялы, паркет штучны, сталярная і мэблевая пліта, наборы мэблі для кухні, гасцінай, мяккая, дзіцячая, спец. і інш. мэбля.
У.Д.Таранаў.
Выраб фанеры на Бабруйскім фанерна-дрэваапрацоўчым камбінаце.
2.ушто. Разм. Запэцкаць, замазаць. Вымазаць адзенне ў мел.
3.Разм. Расходаваць на мазанне, націранне. Вымазаць увесь вазелін.// Зняць, ачысціць з паверхні чаго‑н. рэшткі масла, смятаны і пад. Вымазаць скавараду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ННІЦА,
горад на Украіне, цэнтр Вінніцкай вобл., на р.Паўд. Буг. 380 тыс.ж. (1995). Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (трактарныя агрэгаты, электратэхн. і радыётэхн. апаратура, падшыпнікі, інструменты і інш.), харч. (алейна-тлушчавая, плодакансервавая, мясная, спіртавая і інш.), лёгкая (абутковая, швейная, галантарэйная і інш.), дрэваапр. (лесаматэрыялы, дзелавая драўніна, паркет; вытв-сць мэблі) прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў (цэгла, керамзіт, жалезабетонныя канструкцыі). Картаграфічная фабрыка. 3 ВНУ. 2 т-ры. 3 музеі (у т. л. краязнаўчы). Шматлікія аб’екты турызму.
Засн. ў 2-й пал. 14 ст. князямі ВКЛ Карыятавічамі. У 1395 уключана ў ВКЛ, пасля Люблінскай уніі 1569 у складзе Кароны. У 15—16 ст. неаднаразова спусташалася татарамі. У 1640 атрымала магдэбургскае права. З 1793 у Расіі, цэнтр павета Брацлаўскага намесніцтва, з 1798 — Падольскай губ. Была значным гандл. цэнтрам Падоліі. З 1917 у складзе Украіны. У 1918—20 акупіравана ням.-аўстр. войскамі, белагвардзейцамі. З 1932 цэнтр вобласці. У Вял.Айч. вайну ў 1941—44 акупіравана ням. фашыстамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ша́шка¹, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Брусок папярок распілаванага бервяна (спец.).
2. Будаўнічы матэрыял у выглядзе колатых кавалкаў каменю пэўнай формы (спец.).
3. Кубік прасаванага выбуховага рэчыва, якое ўжыв. пры выбуховых работах (спец.).
Тратылавая ш.
4. Вытачаны кружок для гульні ў шашкі.
5. Двухкаляровы ўзор у выглядзе квадрацікаў, што чаргуюцца адзін з адным.
Паркет шашкамі.
Вязанне ў шашку.
○
Дымавая шашка (спец.) — каробка, напоўненая дымавой сумессю для стварэння дымавых завес.
|| прым.ша́шачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наце́рціся, натруся, натрэшся, натрэцца; натромся, натрацеся; пр. нацёрся, ‑церлася; зак.
1. Нацерці сябе чым‑н. (звычайна маззю і пад.). // Расцерціся чым‑н. [Руневіч:] Цяпер бы мне.. холадна апячы свае грудзі і плечы сцюдзёнай вадой каля студні, да чырвані нацерціся хрусткім, духмяным кужалем ручніка...Брыль.
2. Стаць нацёртым (гл. нацерці ў 2, 4 знач.). Паркет добра нацёрся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)