пясць, ‑і, ж.

Аснова кісці рукі: пяць злучаных паміж сабою костачак, ад якіх адыходзяць фалангі пальцаў. На пясці левай рукі Тараса і на сённяшні дзень відаць сляды іклаў нямецкай аўчаркі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Fngerfertigkeit

f -, -en

1) муз. бе́гласць па́льцаў

2) спры́тнасць; іран. спры́тнасць рук

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бегуно́к Лёгкі сухі пясок, які цячэ між пальцаў (Тал. Мядзв.). Тое ж пясчу́га́, ілок, пух, пры́са́к, прысок (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

капы́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да капыта, капытоў. Капытныя хваробы. // Які мае капыты. Капытныя жывёлы.

2. у знач. наз. капы́тныя, ‑ых. Назва атрада млекакормячых, у якіх фалангі пальцаў пакрыты капытамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плі́сня ’верхняя частка ступні нагі ля пальцаў, корткі’ (Дразд.), плісня ’верх ступні нагі’ (стол., Сл. Брэс.). Да плесна, плюсна (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АПЛІКАТУ́РА,

спосаб размяшчэння і парадак чаргавання пальцаў пры ігры на муз. інструменце, а таксама яго абазначэнне ў нотах. Залежыць ад спецыфікі канструкцыі інструмента і прыёмаў ігры на ім, ад індывід. асаблівасцяў будовы рук выканаўцы. Зручная аплікатура — дзейсны сродак выразнасці выканання твора.

І.Дз.Назіна.

т. 1, с. 428

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пуа́нты

(фр. pointe = літар. вастрыё, кончык)

цвёрдыя наскі балетных туфель, а таксама танец на кончыках пальцаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Абяца́ць, абяцанка, абяцанне; ст.-бел. обицяти (Нас. Гіст.), обецати з 1489 (Булыка, Запазыч.) < польск. obiecać (гл. Пальцаў, Лекс. і грам., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уну́трана, прысл.

Пра сябе, у душы, у думках. Іна ўнутрана ажывілася і, не адымаючы ад вачэй рук, праз шчыліны між пальцаў зірнула на Анатоля. Ваданосаў. [Паддубны] імкнуўся быць спакойным і ўнутрана і знешне. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Knbel

m -s, -

1) анат. згін па́льцаў

2) касця́шка, косць, ба́бка (для гульні)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)