футаро́ўка

(ад ням. Futter = падкладка)

цагляная або іншая выкладка, якая засцерагае ўнутраную паверхню металургічных печаў ці катлоў, бакаў ад дзеяння тэмпературы або хімічных рэчываў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ла́нецпадкладка з войлаку пад хамут’ (Федар. 7). Да лямец (гл.) (Турска, гл. Федар. 7, 243). Аб пераходзе м > н гл. Карскі, 1, 328–329.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абві́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абвіс, ‑ла; зак.

Павіснуўшы, апусціцца ўніз. Панура абвіслі да самай зямлі абледзянелыя галінкі хвоек. Шамякін. Правае крылца птушаняці, сапраўды, абвісла і не варушылася. Якімовіч. // Павіснуць ад знямогі. У Міколы на руцэ абвіс Яначка. Крапіва. // Выцягнуцца, стаць даўжэйшым (пра вопратку). Падкладка паліто абвісла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падмётак ’падносак’ (Янк. 1, Жыв. сл.), падмёткі ’тс’ (Тарнацкі, Studia, Бяльк.). Калька рус. подмётка, якое ад падмётпадкладка’ < подметать ’подшыць падкладку’. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 298.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ла́га

(ад ням. Lagebalken = бэлька ў столі)

1) часовая падкладка пад што-н. у выглядзе нятоўстага бервяна, жэрдкі;

2) падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

lining

[ˈlaɪnɪŋ]

n.

1) падкла́дка, падбі́ўка, падшы́ўка f.

2) Figur. зьме́сьціва n. (кішэ́ні, то́рбы, ку́фра)

3) прышыва́ньне падкла́дкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

По́дбічка ’абручык з ільнянай кудзелі, частка галаўнога убору’ (Сл. ПЗБ). Гл. падвічка ’тс’. Гук 6 замест в — вынік асіміляцыі, або па аналогіі з подбіўкападкладка’ (Янк. Мат., Сл. ПЗБ). Параўн. яшчэ рус. побогтик замест повойник ’намітка’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абтрапа́цца, ‑траплюся, ‑трэплешся, ‑трэплецца; зак.

1. Ачысціць сябе ад чаго‑н. Абтрапацца ад снегу. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца ад кастрыцы (пра лён, цяньку).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падрацца, абабіцца па краях (пра вопратку). Варвара раскідвае пінжак на каленях і крытычна праглядае рукавы: ці не падпаролася падкладка, ці не абтрапаліся краі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паднара́дпадкладка ў абутку ад пад’ёму да наска’ (ТСБМ, Інстр. I, Сцяшк.), поднара́д ’тс’ (ТС). Рус. поднаря́д ’тс’, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад поднарядить ’падшываць нарад або паанарад’ < нарядить < ряд. У бел., відаць, з рус., паколькі дзеясловы ад рад бел. м. не ўласцівыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

субстра́т

(лац. substratum = аснова, падкладка)

1) філас. агульная аснова ўсіх працэсаў і з’яў;

2) элементы мовы папярэдняга насельніцтва дадзенай тэрыторыі, якія захаваліся ў мове прышэльцаў (параўн. адстрат).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)