Та́ртар ’у старажытнагрэчаскай міфалогіі — падземнае царства мёртвых’, ’пекла’ (Некр. і Байк.). Укр., рус.та́ртар ’тс’. Стараж.-рус.тарта́ръ, тарътаръ праз ц.-слав.тарътаръ з грэч.Τάρταρος, мн. л. Τάρταρα ’падземная бездань, падземнае царства’. Паходжанне грэчаскага слова невядомае (Фасмер, 4, 25; ЕСУМ, 5, 524–525), але Шантрэн (1095) мяркуе пра ўсходнюю крыніцу запазычання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
катако́мбы
(іт. catacombe, ад лац. catacumba = падземная грабніца)
падзямеллі з вузкімі, доўгімі заблытанымі хадамі, калідорамі; закінутыя каменяломні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цыбу́ліна, ‑ы, ж.
1. Патоўшчаная, звычайна падземная, частка сцябла некаторых раслін. Цыбуліна цюльпана. Цыбуліна лілеі.
2. Галоўка цыбулі. Маці адрэзала лусту хлеба, дастала цыбуліну, загарнула ў паперку крыху солі і ўсё гэта паклала ў торбачку.Гамолка.
3. Расшыраная частка некаторых органаў, частак арганізма. Цыбуліна аорты. Цыбуліна воласа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што́льня, ‑і; Рмн. ‑лень; ж.
Спец. Гарызантальная або нахіленая падземная горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню зямлі і прызначана для абслугоўвання падземных работ. Вентыляцыйная штольня. □ І скарб свой са штолень глыбокіх падаў Салігорск на-гара.Машара.// Падземнае збудаванне спецыяльнага прызначэння. Штольні для метро.
[Ад ням. Stollen.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кяры́з
(цюрк. kjaryz)
падземная ёмістасць для збірання грунтавых вод і вывядзення іх на паверхню зямлі для арашэння і абваднення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КА́МЕРА (ад лац. camera пакой, палата),
1) асобнае памяшканне спец. прызначэння, напр., К. захоўвання багажу, знаходжання зняволеных.
2) Закрытая прастора ў якой-н. машыне ці прыладзе, напр., іскравая камера, камера згарання рухавіка.
3) Гумавая абалонка, куды напампоўваюць паветра (пад пакрышкай кола, мяча).
4) Назва фатагр. ці кіназдымачнага апарата.
5) Падземнаягорная вырабатка параўнальна вял. папярочных памераў і малой даўжыні. Прызначаецца для размяшчэння абсталявання, гасп., сан. ці інш. мэт.
6) Асноўны агрэгат ракетнага рухавіка, дзе патэнцыяльная энергія рабочага цела пераўтвараецца ў кінетычную энергію выхаднога газавага струменя для стварэння рэактыўнай цягі. У хім. рухавіка складаецца з К. згарання і рэактыўнага сапла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гезе́нк
(ням. Gesenk)
вертыкальная падземная горная вырабатка, у якой няма непасрэднага выхаду на паверхню; служыць для пад’ёму грузаў, вентыляцыі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хадні́к, ‑а, м.
1. Вузкая доўгая паласа грубай тканіны, якая рассцілаецца на падлозе. На падлозе, вылізанай да жаўцізны, дзе — густа — ваўчыныя шкуры, а дзе і самаробныя хаднікі. На сценках — прывезеныя дываны.Караткевіч.
2.Разм. Тое, што і тратуар. Каля дамоў былі пакладзены вузкія, дашчаныя хаднікі.«Маладосць».
3.Спец.Падземная вырабатка, прызначаная для пешага перамяшчэння людзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
квершла́г
(ням. Querschlag)
1) гарызантальная або нахільная падземная горная вырабатка, якая праходзіць па пустых пародах пад вуглом да месца залягання карысных выкапняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КАТАКО́МБЫ (італьян. catacomba ад позналац. catacumba падземная грабніца),
падземныя памяшканні прыроднага або штучнага паходжання. Выкарыстоўваліся ў старажытнасці пераважна для правядзення рэліг. абрадаў (яўрэямі і раннімі хрысціянамі) і пахаванняў. Вядомы ў Італіі у наваколлі Рыма (лабірынты вузкіх галерэй даўж. каля 900 км з невял. заламі 2—4 ст.), у Неапалі, на в-ве Сіцылія, Егіпце (Александрыя), Венгрыі, Германіі, Паўн. Афрыцы, Кіеве, на Балканах і інш. Звычайна ўпрыгожваліся размалёўкай. Тэрмін «К.» ўжываецца ў адносінах да спецыфічных пахаванняў бронз. веку (гл.Катакомбавая культура) паўд.-рус. стэпаў. К. таксама называюць і пакінутыя б. падземныя каменяломні. Яны выкарыстоўваліся ў час рэв. і ваен. падзей падпольшчыкамі і партызанамі (г. Адэса, Керч на Украіне).