2.разм. (зусімнямнога, ледзь-ледзь) wínzige Ménge; ein klein wénig, ein bíss¦chen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
налі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да налічыць.
2.каго-чаго. Утрымліваць у сабе, змяшчаць нейкую колькасць каго‑, чаго‑н. Батальён налічваў соцень шэсць салдат.Колас.Вучняў было нямнога — вёска налічвала ўсяго сорак двароў.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́ху, прысл.
1. У невялікай колькасці, нямнога. Мяса патроху клалі ў булён, які варылі на полудзень.Пташнікаў.
2. Паступова, памаленьку. Расходзіцца цемра патроху, Тхне вільгаць з нізін.Колас.Толькі пад восень стала патроху аціхаць, зацягвацца рана.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг.лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр.ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нямно́гае, ‑ага, н.
Нязначная частка чаго‑н. Камлюк вырваў з блакнота лісток і, напісаўшы на ім некалькі слоў, працягнуў яго Ірыне Мікалаеўне. — Зайдзіце на склад... Нямнога, але тое-сёе выберыце там з прэпаратаў. На першы выпадак...М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што і чаго.
Крыху, нямнога прыбавіць. Падбавіць цукру ў чай. □ Раптам .. [Васілю] здалося, што наперадзе нехта ідзе .. Васіль падбавіў хады. Чалавек пачуў яго, стаў.Мележ./убезас.ужыв.— О, снегу падбавіла за ноч, — сказаў .. [дзед].Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыху́, прысл.
1. У невялікай колькасці; трошкі, нямнога. Выпіць крыху вады. Адрэзаць крыху хлеба.
2. Чуць-чуць; у нязначнай ступені. Пужліва-варожы змрок крыху расступіўся, парадзеў.Колас.Міколка прасіў дзеда даць яму паднесці пісталет, каб крыху ён, дзед, адпачыў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.каго-што. Аднакр.да лізаць.
2.чаго. Разм. З’есці чаго‑н. зусім нямнога; паспытаць. Павінен табе сказаць, Сымон, .. [Давід] вельмі слаба есць. Лізне чаго-небудзь, што тое кацяня, і ўжо не можа больш.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́шкі, прысл.
Нямнога, крышку, чуць. А харошы ўсё ж бацька... Трошкі пабойваўся яго Міколка, а любіў яшчэ болей.Лынькоў.Наталька хацела стаць трошкі бліжэй да дзвярэй.Колас.Можа, мне і здалося тады, што Сямён Васільевіч трошкі ўедліва сказаў апошнія словы.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
niewielu
а.-м.нямнога, няшмат;
niewielu uczniów było w szkole — у школе было няшмат вучняў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)