2.узнач.прым. Які не знаходзіцца ў кроўных, роднасных сувязях. Названы сын. Названая нявеста. □ Нарэшце, перацалаваўшыся са свёкрам і свякрухаю, з цешчаю і названым цесцем, яны накіраваліся ў расчыненую хату.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарагу́ля ’нявеста’, гырагу́ля (жартаўл., Бяльк.): «Яна ужо гырагуля». Слова няяснага паходжання Не знаходзіцца нічога адпаведнага ў іншых усх.-слав. мовах. Наўрад ці можна параўноўваць з бел.дыял.гарга́ра ’сварлівая жанчына’ (Касп.).
дырыжор, педагог. Нар.арт. Казахстана (1943). Нар.арт. Украіны (1947). Скончыў Тбіліскае муз. вучылішча (1914). Працаваў у оперных т-рах Тбілісі, Баку, Ташкента, Масквы. З 1949 праф. Беларускай, з 1950 Кіеўскай кансерваторый. У 1936—41 дырыжор, у 1950—54 гал. дырыжор Кіеўскага т-ра оперы і балета імя Шаўчэнкі. У 1948—50 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, дзе пад яго кіраўніцтвам пастаўлены оперы «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны, «Алека» С.Рахманінава (усе 1949), «Іван Сусанін» М.Глінкі, «Царская нявеста» (1950) і балет «Іспанскае капрычыо» (1949) на муз. М.Рымскага-Корсакава. Творчасць П. як дырыжора вылучалася яркім тэмпераментам і высокай культурай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жані́хм.
1. Bräutigam m -s, -e;
2. (мужчына, які шукае нявесту) Fréier m -s, - (высок.);
жані́х і няве́ста Bráutleute pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
нарачо́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Аб’яўлены, прызначаны быць такім. Нарачоны брат. □ — Ах, — кажа .. [царская дачка], — муж мой нарачоны, зноў ідзе на наша царства вялікае войска.Якімовіч.
2.узнач.наз.нарачо́ны, ‑ага, м.; нарачо́ная, ‑ай, ж. Жаніх, нявеста. Усе ў Парэччы лічылі Іллюка і .. Васіліну нарачонымі.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛЬКО́ВА (Вера Міхайлаўна) (18.3. 1903, г. Тэлаві, Грузія — 19.5.1964),
бел. спявачка (лірычнае сапрана). Нар.арт. Беларусі (1949). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1933). З 1933 у Груз. т-ры оперы і балета. З 1937 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У 1953—59 маст. кіраўнік Белдзяржэстрады. Валодала высокім вак. майстэрствам, прыгожым мяккім голасам цёплага тэмбру. Стварыла шэраг паэт. вобразаў у нац. рэпертуары: Марфачка («Алеся» Я.Цікоцкага), Надзейка («Кветка шчасця» А.Туранкова), Вольга («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), у творах рус. і замежнай класікі — Таццяна («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Марфа («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Мажэнка («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны), Мікаэла («Кармэн» Ж.Бізэ), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Чыо-Чыо-сан («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Неда («Паяцы» Р.Леан кавала), сучасных кампазітараў (Наталля ў «Ціхім Доне» І.Дзяржынскага).
Літ.:
Жураўлёў Дз. Вера Малькова // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маладу́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.
Разм.
1. Тое, што і маладзіца. Маладуха так захапілася расказам пра сваю ўяўную смеласць, што .. [Саша і Аксана] не пачулі, як прыйшоў Данік.Шамякін.Пазней прыходзілі на лугі дзяўчаты і маладухі, разбівалі сена ў пракосах.Асіпенка.
2. Маладая, нявеста. — Цяпер самі сабе маладух шукаюць, — працягваў Басько .. басам.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
couple1[ˈkʌpl]n.
1. па́ра (муж і жонка; жаніх і нявеста);
a married couple сяме́йная па́ра
2. па́ра (у танцы)
3. па́ра, два;
infml не́калькі;
in a couple of days праз два-тры дні
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НІ́МФА (ад грэч. nymphē кукалка, лічынка, літар.нявеста, дзяўчына),
фаза (стадыя) паслязародкавага развіцця членістаногіх, якія развіваюцца без яўна выражанага метамарфозу (без стадыі кукалкі).
Уласціва кляшчам, усім першаснабяскрылым і некат. крылатым насякомым. У аўсянікаў, вяснянак і стракоз Н. наз.наядай. Выглядам Н. падобная на дарослы арганізм; адрозніваецца недаразвітым палавым апаратам, а ў крылатых насякомых — і крыламі. Ліняе шмат разоў і паступова ператвараецца ў імага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рызыко́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з рызыкай, напоўнены рызыкай. Самая цяжкая ўсё-такі служба ў парашутыстаў-дэсантнікаў. Мужная, смелая. І рызыкоўная.Хомчанка.Доўнар ведаў, што яшчэ маладым інжынерам Пазняк пайшоў на рызыкоўную падпольную работу ў тыле ворага.Дуброўскі.