1. Раптоўна ўспомніць пра што‑н.; раптам заўважыць памылку, недагляд і пад. [Карпенка] спахапіўся, што не паставіў па планцы прыцэл.Быкаў.Мікалай Яўсеевіч толькі цяпер спахапіўся, што нікога яшчэ не віншаваў з наступаючым Новым годам.Кавалёў.— Запражыце майго каня, — загадаў Мікалай Мікалаевіч, але спахапіўся і мякка паправіўся, — калі ласка.Грахоўскі.
2. Падхапіцца, схамянуцца. Алаіза так захапілася сваёй работай, што не звярнула ўвагі па грукат лесвіцы і спахапілася толькі тады, калі пастукалі ў дзверы.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагля́дм.
1. Dúrchsicht f -; Ánsehen n -s (фільмаі г. д.) Vórführung f -;
папярэ́дні (пе́ршы) прагля́д die érste Vórführung;
2.разм. (недагляд) Flüchtigkeitsfehler m -s, -; Verséhen n -s, -, Unterlássung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прарэ́х, ‑а, м.
1. Разадранае ці разрэзанае месца ў адзенні; дзірка. Шырокі прарэх адкрывае грудзіну і жывот.Колас.// Адтуліна, дзірка ў чым‑н. Пакрыўленае гуменца свяціла прарэхамі ў страсе, праз якія відно было, як дрыжэлі зоры на сінім пагодным небе.Пестрак.//перан. Недахоп, недагляд. — Непаладак і прарэхаў у рабоце ў нас яшчэ шмат, — прамовіў .. [Дубовік] з неахвотай.Сіўцоў.[Сакратар:] — Каму-каму, а табе вядома, што пры ўсёй той велізарнай рабоце, якую вядзём у апошнія гады, і пры пэўных поспехах хапае і прарэхаў.Шамякін.
2. Пярэдні разрэз у штанах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
blemish
[ˈblemɪʃ]1.
n.
1) знак, пля́ма (на це́ле)
2) недахо́п, недагля́д -у m.; хі́ба f.
3) пля́ма f. (мара́льная), га́ньба f.
2.
v.t.
1) пакрыва́ць шна́рамі, пакіда́ць зна́кі
2) псава́ць, пля́міць, га́ньбіць (рэпута́цыю)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1. Раптам успомніць пра што‑н.; раптоўна заўважыць памылку, недагляд і пад. Было ўжо далёка за поўнач, калі першай схамянулася Наташа: «Гулянне гуляннем, а мне пара і дадому».Хадкевіч.— Не, стой! — раптам схамянулася .. [Наталька], — можа тваёй маці нічога не трэба гаварыць.Чорны.— А венікаў зноў не нарэзаў, — схамянуўся Антось.Аношкін.
2. Выйсці са стану нерухомасці, задуменнасці, падхапіцца, здрыгануцца. І тут Іван трывожна схамянуўся — толькі цяпер да ягонай свядомасці дайшоў трывожны сэнс цішыні.Быкаў.Нечакана зазвінеў званок — Юновіч схамянуўся, убачыў, што ідзе да школы: адтуль ужо гурмою высыпалі на вуліцу дзеці.М. Стральцоў.// Набыць здольнасць разважаць; прыйсці ў сябе; ачомацца. [Карніцкі:] — Вы, таварышы, ведаеце, каго можаце прапусціць у самы лагер? Схаменяцеся, ды позна будзе!Паслядовіч.І схамянуцца не ўправіліся, як полымя ўхапілася ўжо за суседняе гумно.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
flaw
I[flɔ]1.
n.
1) шчарбі́на f., брак -у m. (у тава́ры)
2) зага́на f., недахо́п -у m. (у хара́ктары)
3) недагля́д -у m., хі́ба f. (у дакумэ́нце)
2.
v.t.
шко́дзіць, псава́ць, раско́лваць, вышчарбля́ць
3.
v.i.
трэ́скацца, раско́лвацца
II[flɔ]
n.
рапто́ўны по́шуг ве́тру, рапто́ўная навальні́ца зь лі́ўнем, шквал -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
1.каго-што. Пхаючы, ссунуць, скінуць адкуль‑н., куды‑н. Кожны стараўся сапхнуць другога з прызбы пад акном.Чорны.[Баба Варка:] — Не скінь мне лямпу са стала. Локцем сапхнеш...Пташнікаў.Кінуўшы ў лодку тонкі, выслізганы рукамі шост,.. [Толя] палажыў туды і мяшок, падкасаў да калень штаны, адвязаў чайку ад вярбы і сапхнуў яе на ваду.Брыль.
2.перан.; каго. Разм. Прымусіць вызваліць пасаду. [Русаковіч:] Выходзіць, што я сам пхнуў Сухадольскага, каб самому сесці на яго месца.Крапіва.[Якім:] — Якім жа макарам ты [Сцяпан] думаеш сапхнуць мяне з пасады?Пянкрат.
3.перан.; каго-што. Перакласці на каго‑н. (свае абавязкі, справы і пад.). Сапхнуць работу на другога.// Зваліць на каго‑н. адказнасць за сваю правіннасць, учынак. Сапхнуць віну за недагляд на зменшчыка.
4.перан.; каго-што. Разм. Пазбавіцца ад каго‑, чаго‑н. (часцей непрыемнага). [Алесь] рыхтаваў коней на буславіцкі «бяссенны» кірмаш. Даводзілася шмат выбракоўваць, бо аконамы намагаліся сапхнуць розную здыхляціну.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)