недагля́д

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. недагля́д
Р. недагля́ду
Д. недагля́ду
В. недагля́д
Т. недагля́дам
М. недагля́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

недагля́д, -у, М -дзе, м.

Недастатковы нагляд за кім-, чым-н.; памылка, промах, зробленыя з-за няўважлівасці, нядбайнасці.

Дапусціць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недагля́д, -ду м. недосмо́тр, упуще́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

недагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Недастатковы нагляд за кім‑, чым‑н. Па абодва бакі вуліцы стаялі цёмныя, шэрыя ад часу і недагляду, дамы. Галавач. // Памылка, промах, зробленыя з-за няўважлівасці, нядбайнасці. — Памылкі і недагляды бываюць, — апусціўшыся на крэсла і абмякшы неяк, прызнаў Ваўчок. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зяво́к, зяўка́, мн. зяўкі́, зяўко́ў, м. (разм.).

Недагляд, промах.

З. гульца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ля́псус, -у, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Грубая, недарэчная памылка, прыкры недагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недосмо́тр недагля́д, -ду м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прама́шка ’промах, памылка, недагляд у чым-небудзь’ (ТСБМ), прама́шына ’тс’ (Нас.). Суфіксальныя дэрываты ад промах (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

агрэ́х, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дрэнна ўзараная або прапушчаная пры ворыве, сяўбе лапіна на полі.

Араць без агрэхаў.

У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі (прыказка).

2. перан. Усякія недаробкі, недагляд.

Агрэхі ў працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. праглядаць — прагледзець (у 1 знач.).

2. Памылка ў чым‑н.; недагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)