папукча́ць
‘утварыць пуканне ад бражэння; пагаварыць невыразна, пра сябе; пабрадзіць, пабурчаць’
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
папукчу́ |
папукчы́м |
| 2-я ас. |
папукчы́ш |
папукчыце́ |
| 3-я ас. |
папукчы́ць |
папукча́ць |
| Прошлы час |
| м. |
папукча́ў |
папукча́лі |
| ж. |
папукча́ла |
| н. |
папукча́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
папукчы́ |
папукчы́це |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
папукча́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
правя́каць
‘неразборліва, невыразна, нясмела, ціха сказаць што-небудзь і без прамога дапаўнення’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
правя́каю |
правя́каем |
| 2-я ас. |
правя́каеш |
правя́каеце |
| 3-я ас. |
правя́кае |
правя́каюць |
| Прошлы час |
| м. |
правя́каў |
правя́калі |
| ж. |
правя́кала |
| н. |
правя́кала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
правя́кай |
правя́кайце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
правя́каўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пракулдыя́чыць
‘невыразна прамовіць што-небудзь і без прамога дапаўнення (поп кулдыячыў, як індык)’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пракулдыя́чу |
пракулдыя́чым |
| 2-я ас. |
пракулдыя́чыш |
пракулдыя́чыце |
| 3-я ас. |
пракулдыя́чыць |
пракулдыя́чаць |
| Прошлы час |
| м. |
пракулдыя́чыў |
пракулдыя́чылі |
| ж. |
пракулдыя́чыла |
| н. |
пракулдыя́чыла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пракулдыя́ч |
пракулдыя́чце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
пракулдыя́чыўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Невыразна, неразборліва гаварыць. [Чарнавус:] Пыкаюць, мыкаюць, вочы ўбок адводзяць... Нічога не разбяру. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невня́тно нареч.
1. невыра́зна; неразбо́рліва; няя́сна;
2. незразуме́ла; няя́сна; см. невня́тный;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бараба́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.
1. Біць у барабан (у 1 знач.).
2. Часта і дробна стукаць па чым-н. (разм.).
Дождж барабаніць.
3. перан., што і без дап. Гучна, невыразна, без майстэрства гаварыць, чытаць, іграць на якім-н. інструменце.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
odcyfrować
зак. расшыфраваць; разабраць (невыразна напісанае)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Адбылда́каць ’паспешна адгаварыць, невыразна адказаць’ (Бяльк.) да серыі экспрэсіўных дзеясловаў са значэннем ’невыразна гаварыць’. Магчыма, кантамінацыя балакаць з балдзіць ’гаварыць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неразбо́рчиво нареч.
1. неразбо́рліва, нечытэ́льна; невыра́зна;
2. неперабо́рліва; непатрабава́льна; нягрэ́бліва; см. неразбо́рчивый;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
лепята́ць, лепячу́, ляпе́чаш, ляпе́ча; лепячы́; незак., што, пра што і без дап.
1. Гаварыць невыразна, нязвязна (пра мову дзяцей).
Дзіця ляпеча.
2. Мармытаць.
3. Балбатаць, весці лёгкую несур’ёзную размову.
4. перан. Утвараць ціхі шум, шолах.
|| зак. пралепята́ць, -лепячу́, -ляпе́чаш, -ляпе́ча; -лепячы́.
|| наз. лепята́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)