Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Паўлачо́ны, ст.-бел.повлочоный ’пацягнуты тканінай’ (XVI ст.). З польск.powłóczony ’надзеты, нацягнуты на што-н.’ (Булыка, Лекс. запазыч., 203). Аднак наяўнасць ст.-бел.повлѣчоный можа прамаўляць на карысць апошняй крыніцы запазычання — ст.-чэш.povlečeny ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
schlaff
1.a
1) вя́лы, сла́бы
2) абві́слы
2.adv сла́ба (нацягнутыі г.д.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сла́бкі
1. (нямоцнанацягнуты) lóse, lócker;
сла́бкі ву́зел lóser [lóckerer] Knóten m;
2. (завялікі) groß, weit (пояс, абутакі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЦЫ́ТРА (ням. Zither ад грэч. kithara кіфара),
струнны шчыпковы муз. інструмент. Мае плоскі драўляны корпус накшталт скрынкі ў форме прамавугольніка з адным фігурна выразаным бокам; уздоўж другога боку змешчаны грыф з метал. ладамі, 4—5 метал. струн — меладычныя, астатнія (25—40) — жыльныя, нацягнуты па-за грыфам над дэкай і служаць для акампанементу. Пры ігры кладзецца на калені або на падстаўку. Гук здабываецца з дапамогай плектра, а таксама зашчыпваннем іх пальцамі.
Вядома са старажытнасці. Карысталася папулярнасцю ў Аўстрыі, Германіі (Баварыя), у 19 ст. існавалі суполкі, клубы, акадэміі цытрыстаў. Сярод яе разнавіднасцей: прыма, тэнар, альт, бас.
На Беларусі пашырылася ў 2-й пал. 19 ст. Бытавала сярод музыкантаў-аматараў. Выйшла з ужытку ў пач. 20 ст. У сялянскім муз. побыце выкарыстоўвалася самаробная Ц., канструкцыя якой спалучала элементы стараж.-рус.гусляў і зах.-еўрап. струнна-клавішных інструментаў. На Ц. ігралі на вяселлях, бяседах, ігрышчах (сола ці ў ансамблі са скрыпкай, цымбаламі) і для суправаджэння прыпевак. Сустракалася ў 1930-я г. ў Чэрвеньскім, Стаўбцоўскім (Мінская вобл.), Пастаўскім (Віцебская вобл.) і Навагрудскім (Гродзенская вобл.) р-нах.