знаро́к, прысл.

З якой‑н. мэтай, з пэўнымі намерамі; спецыяльна. Ехалі [немцы] полем — знарок аб’язджалі лес. Шамякін. Каршун, праходзячы паўз Васіля, знарок наступіў яму на нагу. Няхай. // Насуперак чыйму‑н. жаданню; назло. Тралейбус, здавалася, ледзь варушыўся, а прыпынкі былі доўгія, як знарок. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нягле́дзячы,

У спалучэнні: нягледзячы на прыназ. з В. Не прымаючы пад увагу чаго‑н., насуперак чаму‑н. Нягледзячы на трывожны час, рынак жыў сваім звычайным жыццём. Якімовіч. Смех і жарты не сціхалі хвілін пяць, нягледзячы на самыя энергічныя захады Ніны Іванаўны супакоіць [дзяцей]. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няго́лены, ‑ая, ‑ае.

Які не пагаліўся; нябрыты. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. Мележ. // Які даўно не галілі. [Максім] пастарэў гадоў на дваццаць. Вочы запалі і зрабіліся нерухомымі. Няголены твар так схуднеў, што выпіналі косці. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагно́з, ‑у, м.

Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных. [Вясна] надышла нечакана, насуперак прагнозу, які дало бюро надвор’я. Шамякін. Давяраўся сваёй інтуіцыі і Багдановіч, калі прарочыў будучае Коласу, Бядулі, Гарэцкаму. Але перш за ўсё яго прагнозы абапіраліся на рэальныя факты, на ўласны вопыт. Лойка.

[Грэч. prognōsis.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наперакор, супроць, насупраць, назло; насуперак, насупор (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

негатыві́зм, ‑у, м.

Спец.

1. У медыцыне — адзін з сімптомаў расстройства вышэйшай нервовай дзейнасці, які праяўляецца ў бяссэнсавым супраціўленні знешнім уздзеянням.

2. У псіхалогіі — нематываванае імкненне дзейнічаць насуперак. Негатывізм падлеткаў.

3. Адмаўленне чаго‑н.; адмоўныя адносіны да чаго‑н. (без якога‑н. станоўчага сцвярджэння).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛААКО́АН, Лаакоант,

у старажытнагрэч. міфалогіі траянскі прадракальнік, або жрэц. Паводле пашыранага міфа, у час Траянскай вайны Л. разам з двума сынамі быў забіты двума марскімі змеямі за тое, што насуперак волі багіні Афіны намагаўся не дапусціць прыняцця траянцамі ў дар ад грэкаў драўлянага каня, у якім схаваліся грэч. воіны (гл. таксама Траянскі конь), і папярэджваў суайчыннікаў аб каварстве ворагаў. Міф пра Л. адлюстраваны ў ант. л-ры і выяўл. мастацтве. Найб. вядома мармуровая група «Лаакоан» родаскіх скульптараў Агесандра, Атэнадора і Палідора.

Лаакоан. Мармур. Скульптары Агесандр, Палідор і Атэнадор. Каля 50 да н.э.

т. 9, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Наперакі́насуперак, назло’ (Арх. Федар.), напяраке́ ’насупроць’ (Жд. 1), напярэк ’тс’ (Нас.), польск. naprzeki ’упоперак’, чэш. мараўск. napříkyнасуперак’, ст.-чэш. napřieky, славац. naprieky, в.-луж. naprěki, балг. напреки, макед. напреки. Прасл. *naperky, ад *perky (ESSJ SG, 2, 129), гл. пе́рак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Праці́ўкунасуперак’, ’насупраць’, ’у параўнанні з’ (Нас.). З польск. przeciwko ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hinggen

1. adv насу́перак, насупо́р

2. cj а, зато́е, жа, ну а

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)