◎ Навод1 ’навучэнне, падвучванне’ (Бяльк.), ст.-бел.наводъ ’настаўленне’ (Скарына), укр.навід ’указанне, падвучванне’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад навесці (гл. весці), якое яшчэ ў прасл. мела значэнне ’накіраваць, навесці (на што-н.)’, параўн. бел.навесці на дарогу, навесці на думку, ст.-слав. навести на пжть, польск.nawieść na dobrą drogę і інш. (Герай–Шыманьска, БЕ, 31, 1, 49); у сувязі з гэтым беспадстаўна Булыка (Лекс. запазыч., 205, 208) лічыць яго «лексічным чэхізмам» у Скарыны або запазычаннем з польск. мовы.
◎ Навод2 ’самастрэл на мядзведзя’ (Маш.). Ад навесці (гл. весці) ’нацэліць’, параўн. навесці стрэльбу на каго‑н. ’прыцэліцца’ або ’настроіць наладзіць’, параўн. навесці пілу, касу і інш.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
zrazić
зак.
1. do kogoаддаліць ад сябе; настроіць супраць сябе кого;
2.do czego адбіць ахвоту да чаго;
zrazić kogo do nauki — адбіць у каго жаданне вучыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
падрыхтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
1. Правесці папярэднюю работу для ажыццяўлення, выканання чаго‑н. Падрыхтаваць даклад. Падрыхтаваць рукапіс да набору. □ Штаб злучэння падрыхтаваў план разгрому карнікаў.Шамякін.// Зрабіць поўнасцю гатовым, прыдатным для выкарыстання. [Плакс:] — Перш чым сеяць, трэба падрыхтаваць глебу, трэба павыкарчоўваць карэнне...Зарэцкі.
2. Даць неабходныя веды, навучыць для якой‑н. мэты. Падрыхтаваць навучэнцаў да экзаменаў. Падрыхтаваць спецыялістаў. □ Робячы стаўку на шырокае народнае паўстанне, Кастусь думаў і пра яго кіраўнікоў і арганізатараў. Дзе іх узяць?.. Іх трэба толькі выявіць і падрыхтаваць.Якімовіч.
3.Настроіць адпаведным чынам для ўспрымання якой‑н. навіны, звесткі і пад. [Аня:] — А што, калі бацька будзе супроць нашага вяселля? Ты ж ведаеш яго, ён такі ўпарты. Яго трэба падрыхтаваць, угаварыць.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слепата́, ‑ы, ДМ ‑паце, ж.
Поўная або частковая адсутнасць зроку. Сляпы Гамер быў і, глухі Бетховен... Відушчы, чуйны, кожны б з нас хацеў свой зоркі зрок, свой тонкі слых настроіць па іхняй слепаце і, глухаце...Рудкоўскі.//перан. Няўменне заўважаць, правільна разумець, разбірацца ў чым‑н. Зайчык, той знарок пацяшаўся, чапляў, абы паспрачацца, абы падсмяяцца з куранёўскай слепаты ды скнарлівасці.Мележ.— Марыя Дзям’янаўна, выбачайце за маю такую слепату, някемлівасць, — прамовіў Грушка, — вось сяджу і не бачу, хто сядзіць са мною побач.Пестрак.Мароз выкарыстаў гэту паўзу, каб дакорліва зірнуць на Вячыстага: вось бачыш, да чаго давяла твая палітычная слепата!Лобан.
•••
Колеравая слепата — тое, што і дальтанізм.
Курыная слепата — а) хвароба вачэй, пры якой чалавек не бачыць пры слабым святле, у цемры; б) народная назва некаторых травяністых раслін, кураслеп. Лета ў самым пачатку, і столькі курынай слепаты, што не ступіць нагою, каб не трапіць на краску.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Адрамантаваць, паправіць што‑н. папсаванае, паламанае. [Язэп:] — Ну, вось што, як толькі наладзіце трактар — ганіце яго ў вёску. Тут сеяць не будзем...Асіпенка.А ў кузні кіпела работа. Барану, кляцы якой трэба было нанава ўмацаваць, кавалі наладзілі хутка.Даніленка.// Падрыхтаваць для карыстання, настроіць для якой‑н. работы. Каса чыя нядобра косіць — Няхай Антося ён папросіць: Антось наладзіць — так дагоніць, Тады пабач, як загамоніць.Колас.
2. Зрабіць, стварыць. Вось дом, дзе Мамоніч наладзіў друкарню.Панчанка.
3. Арганізаваць што‑н., ажыццявіць якое‑н. мерапрыемства. Моладзь наладзіла факельнае шэсце да Дзвіны.Хадкевіч.Афіцэры ваеннай місіі папрасілі наладзіць сустрэчу з палоннымі.Мележ.Антэк не з такіх, каб .. апускаць рукі. Не, ён наладзіць самыя шырокія пошукі гэтых папер.Зуб.// Устанавіць. План Грабоўскага быў просты: дэсантнікі абавязкова паспрабуюць наладзіць сувязь з партызанамі.Жычка.
4. Прывесці ў парадак, уладкаваць. Наладзіць гаспадарку. Наладзіць улік. □ [Валько:] — Нам толькі ўраджайнасць узняць ды жывёлагадоўлю наладзіць — на ўсю вобласць грымець будзем!..Савіцкі.Мяне не было тады дома два дні, і маці хацела наладзіць справу сама.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
stímmen
I
vi (für, gegen A) галасава́ць, падава́ць го́лас (за, супраць каго-н., чаго-н.)
geschlóssen ~ — галасава́ць аднаду́шна
II
vt настро́йваць (музыкальны інструмент)
j-n günstig für etw. (A) ~ — схілі́ць каго́-н. на кары́сць чаго́-н.
er ist gut [schlecht] gestímmt — ён у до́брым [дрэ́нным] настро́і
j-n zur Fréude ~ — настро́іць каго́-н. на вясёлы лад
III
vi адпавяда́ць і́сціне, быць пра́вільным [слу́шным, дакла́дным]
das stimmt — (гэ́та) пра́вільна
da stimmt étwas nicht — тут не ўсё ў пара́дку
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)