ПРУ́ДНІКАЎ (Алесь) (Аляксандр Трафімавіч; 14.4.1910, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 5.8.1941),
бел.паэт. Скончыў Ленінградскі настаўніцкіін-т (1938). Працаваў на будаўніцтве. З 1931 на рэсп. кніжнай базе, у Белдзяржвыдзе, БелТА у Мінску. У 1933 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956. З 1935 у клімавіцкай раённай газеце, з 1938 настаўнічаў у Карэліі. У Вял.Айч. вайну ў апалчэнні, загінуў. Друкаваўся з 1930. Аўтар паэмы «Зямныя зоры» (1932) пра перабудову на вёсцы. Падборка вершаў П. змешчана ў зб. «Крывёю сэрца» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕВА (Іна Сяргееўна) (н. 12.2.1930, г. Фергана, Узбекістан),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі і генетыкі. Д-рбіял.н. (1982), праф. (1983). Скончыла Ферганскі настаўніцкіін-т (1951), Сярэднеазіяцкі ун-т (1959, Ташкент). У 1973—87 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па дэрматагліфіцы, эвалюцыі аддзела твару чэрапа чалавека ў антрапа- і расагенезе, эвалюцыйным і канстытуцыянальным аспектах адаптыўнай нормы папуляцыі.
Тв.:
Морфогенез и генетика гребешковой кожи человека. Мн., 1986;
Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з А.І.Мікулічам);
Ён і яна: Эцюды па генетыцы і эвалюцыі полу. Мн., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЙЛІ́ДА (Віктар Браніслававіч) (н. 28.9.1930, в. Славінск Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Баранавіцкі настаўніцкі (1952) і Мінскі пед. (1957) ін-ты. Настаўнічаў, працаваў дырэктарам школ у Баранавіцкім і Слуцкім р-нах. У 1973—82 нам. дырэктара Бюро прапаганды маст. л-ры СП Беларусі. Друкуецца з 1953. Асн. тэматыка твораў — жыццё вёскі, цяжкія гады ваен. маленства (аповесць «Вясна была ранняя...», 1968; зб-кі апавяданняў і аповесцей «Вясна, хлопцы, вясна», 1966; «Была вайна...», 1969, «Буслы над вёскай», 1979).
Тв.:
Сустрэча з маленствам. Мн., 1980;
Пыжыкавая шапка: Гумарэскі. Мн., 1986;
Гарох пры дарозе: Аповесць і апавяданні. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРБА́ (Янка) (сапр.Івашын Іван Якаўлевіч; 30.4.1881, в. Купніна, цяпер у межах г. Чашнікі Віцебскай вобл. — 7.1.1964),
бел.паэт. Скончыў Глухаўскі настаўніцкіін-т (1909). Настаўнічаў на Украіне і ў Беларусі. З 1902 друкаваў этнагр. нарысы ў газ. «Витебские губернские ведомости». Першы верш на бел. мове «На беразе Дзвіны» апубл. ў 1909 у «Нашай ніве». У лепшых вершах зб. «Заранкі» (1924), «Ясныя шляхі» (1959) — лірызм, нар.-песенныя матывы, некаторыя залішне рацыяналістычныя. Для дзяцей напісаў кнігі «Ластаўкі» (1950), «Сонечная раніца» (1955), «Светлыя дні» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎРЫС (Іван Трафімавіч) (1890, в. Кухчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 4.11.1937),
бел. жывапісец, графік, педагог. Скончыў у Віцебску настаўніцкіін-т, маст.-практычны ін-т (1922, у 1922—23 яго рэктар). Зазнаў уплыў К.Малевіча. У 1920—30-я г. выкладаў маляванне ў навуч. установах Віцебска. Уваходзіў у групу УНОВІС. Удзельнік выставак УНОВІС (Масква, 1921) і ўсебеларускіх (1925, 1927, 1930, 1936, 1937). Сярод работ: «Партрэт дачкі», «Затока», «Маёўка ў 1905» і інш. Аўтар успамінаў пра Віцебскую мастацкую школу ў першыя гады сав. улады. У 1937 беспадстаўна рэпрэсіраваны і расстраляны. У 1962 рэабілітаваны.
Тв.:
Вобразнае мастацтва ў г. Віцебску // Віцебшчына. Віцебск, 1928. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЙЗА́РАЎ (сапр.Кейзераў) Аляксей Сцяпанавіч
(4.10.1928, в. Бронніца Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 22.11.1994),
бел. пісьменнік. Скончыў Гомельскі настаўніцкіін-т (1955). Працаваў настаўнікам, у рэдакцыях газет, на Бел. радыё, у 1974—88 у час. «Неман». Друкаваўся з 1950. Пісаў на рус. і бел. мовах пераважна для дзяцей (кн. «Хітры цвічок», 1966, «Першы разведузвод», 1969, «У нас у Тапалёўцы», 1976). Запісаў і літ. апрацаваў мемуары ўдзельнікаў Вял.Айч. вайны Э.Лаўрыновіча, І.Зуевіча, М.Фядотава і інш., кн. Н.Гірыловіча «Дальва — сястра Хатыні» (1981). Аўтар дакумент. аповесці «Рэха на Палессі» (1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ХАРАЎ (Мікалай Васілевіч) (н. 21.6.1925, в. Шарэйкі Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н., праф. (1991). Засл. настаўнік Беларусі (1968). Скончыў Гомельскі настаўніцкіін-т (1946), БДУ (1950). З 1973 у Гомельскім ун-це. З 1982 у Гомельскім ін-це павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі (з 1988 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах тэорыі і практыкі навучання, прафес. падрыхтоўкі пед. кадраў.
Тв.:
Педагогическая теория и школьная практика: Эксперимент.-дидакт. исслед. на материале обучения учителей мастерству формирования умственной самостоятельности учащихся. Мн., 1978;
На пути к профессиональному совершенству. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНА́ХАЎ (Аляксандр Андрэевіч) (15.9. 1909, в. Іванькава Ядрынскага р-на, Чувашская Рэспубліка — 17.9.1978),
адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦКВКП(б) (1940), Мазырскі настаўніцкіін-т (1949). З 1930 на гасп., камсам. і парт. рабоце ў Дрысенскім, Расонскім і Аршанскім р-нах, сакратар Чашніцкага, Пастаўскага райкомаў КП(б)Б. З пач.Вял.Айч. вайны на фронце, з мая 1943 чл., з вер. 1943 сакратар Вілейскага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны сакратар Маладзечанскага, Палескага абкомаў КП(б)Б, з 1953 1-ы сакратар Мазырскага райкома, з 1956 — гаркома КПБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Яўген Кузьміч) (2.2.1884, г.п. Вісіма-Уткінск Прыгараднага р-на Свярдлоўскай вобл. — 21.1.1972),
бел. аграном-раслінавод. Акад.АН Беларусі (1940), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1957—61), д-рс.-г. навук (1936), праф. (1951). Скончыў Казанскі настаўніцкіін-т (1903) і Вышэйшыя с.-г. курсы ў Пецярбургу (1911). З 1916 дырэктар Навазыбкаўскай с.-г. доследнай станцыі, у 1928—30 праф., заг. кафедры БСГА; у 1937—59 у Маскоўскім зоатэхн. ін-це, адначасова ў 1946—59 у Бел.НДІ земляробства. Асн. працы па агратэхніцы і выкарыстанні зялёных угнаенняў (сідэратаў) на розных глебах розных кліматычных зон.
Тв.:
Зернебабовыя культуры ў БССР. Мн., 1953;
Зеленое удобрение. Мн., 1970 (разам з В.С.Рубанавым, К.І.Доўбанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Яўген Аляксеевіч) (18.12.1924, г. Арэнбург, Расія — 3.7.1985),
бел. матэматык. Чл.-кар.АН Беларусі (1977), д-рфіз.-матэм.н. (1969), праф. (1970). Скончыў Пінскі настаўніцкіін-т (1950), БДУ (1956). З 1959 у Мінскім дзярж.пед. ін-це, з 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1970 у БДУ. Навук. працы па тэорыі дыфракцыі эл.-магн. хваль. Распрацаваў метад строгага рашэння задач дыфракцыі хваль на некалькіх целах правільнай геам. формы. Пабудаваў алгарытмы лікавага рашэння задач, якія рэалізуюцца на ЭВМ па стандартных праграмах.
Тв.:
Дифракция электромагнитных волн на двух телах. Мн., 1968;
Таблицы сфероидальных волновых функций и их первых производных. Т. 1—2. Мн., 1973—76 (у сааўт.).