наста́ўніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. наста́ўніцкі наста́ўніцкая наста́ўніцкае наста́ўніцкія
Р. наста́ўніцкага наста́ўніцкай
наста́ўніцкае
наста́ўніцкага наста́ўніцкіх
Д. наста́ўніцкаму наста́ўніцкай наста́ўніцкаму наста́ўніцкім
В. наста́ўніцкі (неадуш.)
наста́ўніцкага (адуш.)
наста́ўніцкую наста́ўніцкае наста́ўніцкія (неадуш.)
наста́ўніцкіх (адуш.)
Т. наста́ўніцкім наста́ўніцкай
наста́ўніцкаю
наста́ўніцкім наста́ўніцкімі
М. наста́ўніцкім наста́ўніцкай наста́ўніцкім наста́ўніцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наста́ўніцкі

1. учи́тельский;

н. калекты́ў — учи́тельский коллекти́в;

2. наста́внический;

н. тон — наста́внический тон

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наста́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да настаўніка (у 1 знач.). Настаўніцкі калектыў. Настаўніцкія кадры. □ Цяпер у Лабановіча ўжо трохі ёсць настаўніцкая практыка. Колас. // Прызначаны для настаўніка. Настаўніцкая газета. □ Я сядзеў на першай парце, якраз насупраць настаўніцкага століка. Хведаровіч.

2. у знач. наз. наста́ўніцкая, ‑ай, ж. Пакой у школе, дзе збіраюцца настаўнікі. Настаўнікі разышліся па класах, .. і Святлана засталася ў настаўніцкай адна. Шахавец.

3. Павучальны. Выціраючы хустачкай пот з твару, [Качура] гаварыў ужо салідным настаўніцкім тонам, выстукваючы алоўкам па стале. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́ўніцкі, -ая, -ае.

1. гл. настаўнік.

2. Павучальны.

Н. тон.

3. у знач. наз. наста́ўніцкая, -ай, ж. Пакой у школе, дзе збіраюцца і адпачываюць настаўнікі ў час перапынкаў паміж урокамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наста́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто выкладае ў школе, а таксама наогул асоба, якая вучыць чаму-н.

Н. мовы і літаратуры.

2. Той, хто наогул з’яўляецца натхняльнікам, хто кіруе, вучыць чаму-н.

Духоўныя настаўнікі.

3. Той, хто дапамагае каму-н. асвоіць спецыяльнасць на прадпрыемстве, прывівае працоўныя навыкі.

|| ж. наста́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. наста́ўніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Н. калектыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

царко́ўна-наста́ўніцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. царко́ўна-наста́ўніцкі царко́ўна-наста́ўніцкая царко́ўна-наста́ўніцкае царко́ўна-наста́ўніцкія
Р. царко́ўна-наста́ўніцкага царко́ўна-наста́ўніцкай
царко́ўна-наста́ўніцкае
царко́ўна-наста́ўніцкага царко́ўна-наста́ўніцкіх
Д. царко́ўна-наста́ўніцкаму царко́ўна-наста́ўніцкай царко́ўна-наста́ўніцкаму царко́ўна-наста́ўніцкім
В. царко́ўна-наста́ўніцкі (неадуш.)
царко́ўна-наста́ўніцкага (адуш.)
царко́ўна-наста́ўніцкую царко́ўна-наста́ўніцкае царко́ўна-наста́ўніцкія (неадуш.)
царко́ўна-наста́ўніцкіх (адуш.)
Т. царко́ўна-наста́ўніцкім царко́ўна-наста́ўніцкай
царко́ўна-наста́ўніцкаю
царко́ўна-наста́ўніцкім царко́ўна-наста́ўніцкімі
М. царко́ўна-наста́ўніцкім царко́ўна-наста́ўніцкай царко́ўна-наста́ўніцкім царко́ўна-наста́ўніцкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

учи́тельский наста́ўніцкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наста́внический наста́ўніцкі; (поучительный) павуча́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парако́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Воз, павозка, запрэжаныя парай коней. На настаўніцкі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праку́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад пракурыць.

2. у знач. прым. Які набраўся дыму, прапахся дымам ад курэння; з адзнакамі працяглага курэння. Пракураны голас. □ У пракураным пакоі пры святле мігатлівай газоўкі засядае настаўніцкі камітэт. Хведаровіч. Верхняя губа з рэдкай рыжай шчэццю ўздрыгвае, агаляючы пракураныя зубы. Асіпенка. Пракураныя вусы Сымона былі апушчаны канцамі ўніз, з-пад густых навіслых брывей пранікліва глядзелі суровыя вочы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)