абрадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.

Разм. Нарадзіць. На нашу гаману збегліся даглядчыкі і даяркі, дапытваючыся, што здарылася. А тое, кажу, што маладзіца абрадзілася. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

abort [əˈbɔ:t] v.

1. дача́сна пазбаўля́цца ад цяжа́рнасці

2. заўча́сна нарадзі́ць

3. пацярпе́ць няўда́чу (пра план, праект і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

triplet [ˈtrɪplət] n.

1. pl. triplets трайня́, трайня́ты;

give birth to triplets нарадзі́ць трайня́т

2. тро́йка (тры рэчы, тры асобы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Нара́духа ’вясёлка’ (ТС). Відаць, народнаэтымалагічна асэнсаванае ридуга, збліжанае з нарадзіць, нараджиць ’упрыгожваць, прыбіраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́рад ’нашчадкі’ (Сержп. Грам.). Ад нарадзі́ць ’радзіць, даць жыццё’; магчыма, архаізм, у якім захавалася першаснае значэнне ’ўсе народжаныя, нашчадкі, род’, параўн. народ (гл.).

Нара́д1 ’падрыхтаваныя да ткацтва кросны’ (мсцісл., Жыв. сл., Лебед., Мат. Гом.), ’увесь набор ткацкіх прылад’ (дзярж., З нар. сл.). Ад нарадзі́ць ’падрыхтаваць кросны да ткацтва’, да рад (гл.).

Нара́д2 ’воз без драбін для вывазкі сена’ (Сержп. Земл.), нара́дка ’воз, у якім возяць гной’ (Жд. 2). Ад нарадзі́ць ’прыстроіць, падрыхтаваць’, гл. рад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спарадзі́ць, -раджу́, -ро́дзіш, -ро́дзіць; -ро́джаны; зак.

1. каго (што). Нарадзіць, даць жыццё каму-н.

С. сына.

2. перан., каго-што. З’явіцца прычынай узнікнення чаго-н., стаць крыніцай чаго-н.

Замоўчванне фактаў спарадзіла чуткі.

|| незак. спараджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спараджэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПЛАНАВА́ННЕ СЯМ’І́,

добраахвотнае рэгуляванне дзетараджэння ў сям’і. Дапамагае вызначыць колькасць дзяцей ў сям’і, нарадзіць жаданых дзяцей у найб. спрыяльных умовах, выбраць час дзетараджэння з улікам узросту бацькоў і сац.-эканам. умоў, рэгуляваць інтэрвалы паміж цяжарнасцямі, пазбегнуць непажаданай цяжарнасці. П.с. — важны фактар захавання здароўя маці і дзіцяці, зніжэння мацярынскай і ранняй дзіцячай смяротнасці, частаты абортаў. Уключае таксама дзейнасць арг-цый, якія ствараюць умовы для дасягнення сям’ёй пажаданай колькасці дзяцей шляхам розных адм., сац., эканам. і прапагандысцкіх сродкаў. Напр., у Еўропе найб. шырока праграму П.с. з 1, 2, 3 дзецьмі праводзіць Францыя. У Азіі, Афрыцы, Лац. Амерыцы праграмы П.с. накіраваны на зніжэнне нараджальнасці (Індыя, Кітай і інш.). На Беларусі існуе сістэма матэрыяльнай дапамогі па падтрымцы сям’і: выплачваюцца розныя віды дапамогі, у залежнасці ад колькасці і ўзросту дзяцей сем’ям дадзены розныя падатковыя льготы.

Дз.​М.​Кудзелка.

т. 12, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Нарэ́ндзіць ’прыстроіць, нарыхтаваць’ (Арх. Федар.). З польск. narzędzić, narządzić ’тс’, чаму адпавядае беларускае па паходжанню нарадзіць ’тс’, гл. нараду.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Народак ’наседжанае яйцо’ (Некр.), ’баўтун’ (светлаг., Мат. Гом.), ’зародак’ (ТС), ’сперматазоід’ (ЭШ). Суфіксальнае ўтварэнне ад нарадзіць, параўн. зародак, нарадзень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апраста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Вызваліцца, ачысціцца ад чаго‑н.

2. Абл. Нарадзіць. Адзін кандытар вельмі плакаў, што жонка ў яго павінна праз колькі дзён апрастацца ад цяжару. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)