strain2 [streɪn] v.

1. наця́гваць; наця́гвацца; расця́гваць; расця́гвацца; напіна́ць; напіна́цца

2. напру́жваць; напру́жвацца;

strain at smth. цягну́ць што-н.;

strain one’s eyes стамля́ць во́чы;

strain smb.’s patience выпрабо́ўваць чыё-н. цярпе́нне

3. фільтрава́ць, працэ́джваць;

strain after effects біць на эфе́кт; стара́цца з усі́х сіл дзе́ля эфе́кту

strain at the leash infml рва́цца, імкну́цца зрабі́ць што-н. з усі́х сіл;

strain every nerve/sinew (to do smth.) стара́цца з усяе́ мо́цы (зрабі́ць што-н.)

strain off [ˌstreɪnˈɒf] phr. v. адцэ́джваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

П’я́ўка1 ’прэснаводны чарвяк, Hirudo medicinalis; sanguisuga’ (ТСБМ, Бяльк., Ласт., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), пья́ўка ’тс’ (Дразд., Бес.), пля́ўка ’тс’ (ЛА, 1); укр. пʼя́вка, пля́вка ’тс’, рус. пья́вка, пия́вка ’тс’; параўн. польск. pijawka ’тс’, чэш. pijavka ’тс’, славен. pijávka. Прасл. *pьjavka звязана з *pьjati, ітэратыў ад *piti ’піць’ (гл. піць), паралельнае ўтварэнне да *pьjavica: пʼя́віца, пʼя́выца (ЛА, 1; Дразд.), сюды ж пʼя́вычнык ’рачныя ракавіны, чаропкі’ (Дразд.), укр. пʼя́віца, рус. пия́вица, польск. pijawica, палаб. pagaweicia, в.-луж. pijelca, чэш. pijavice, славац. pijavica, серб.-харв. пѝјавица, славен. pijávica, балг. пия́вица, макед. пијавица (Фасмер, 3, 271; ЕСУМ, 4, 649; Шустар-Шэўц, 2, 1062; БЕР, 5, 284; Бязлай, 3, 34). Паводле Німчука (Давньорус., 229), формы з суфіксам ‑к‑a з’яўляюцца пазнейшай інавацыяй на ўсходнеславянскай глебе, што цяжка давесці. Гл. таксама пʼеўга́, п’е́ўка.

П’я́ўка2 ’скаба’: пʼяўкамі прысцегваюць сцены (ТС). Няясна; магчыма, да пʼяцьнапінаць, сцягваць’ (ТС), гл. пяць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жы́ла ж., в разн. знач. жи́ла;

сі́нія жы́лы на рука́х — си́ние жи́лы на рука́х;

залатано́сная ж. — золотоно́сная жи́ла;

про́вад з трох жыл — про́вод из трёх жил;

выця́гваць жы́лы — вытя́гивать жи́лы;

залата́я ж. — золота́я жи́ла;

рваць жы́лы — надрыва́ться;

напіна́ць жы́лы — напряга́ться;

браць на ўсе жы́лы — стара́ться изо все́х сил;

кроў ледзяне́е ў жы́лах — кровь ледене́ет в жи́лах

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

То́нкі ’невялікі па шырыні, нятоўсты, вузкі’, ’далікатны’, ’дасціпны’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Вруб., Федар. 4), то́нкій ’тонкі’ (Бяльк.), то́нкый (то́нкий) ’тс’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), то́нак (то́нък) — кароткая форма прым. (мёрск., Нар. сл.), ст.-бел. то́нкий ’тонкі’ (XV ст., КГС). Укр. тонки́й, рус. то́нкий, стараж.-рус. тънъкыи, тьнъкыи, польск. cienki, в.-луж. ćeńki, н.-луж. śańki, чэш., славац. tenký, славен. tánek, tènek, серб.-харв. та̀нак, та̀нан, балг. тъ́нък, макед. танок, дыял. тонок, ст.-слав. тьнъкъ. З прасл. *tьnъkъ (усх.-слав. *tъnъkъjь з асіміляцыяй рэдукаванага ў першым складзе), першапачаткова *tьnъ ’тонкі’. Роднаснае да ст.-інд. tanúḥ (tánukaḥ) ’тонкі’, асец. t‘œnœg ’доўгі’, літ. tę́vas ’тонкі’, ст.-в.-ням. dunni ’тс’, ст.-англ. þynne ’тс’, нова-в.-ням. dünn ’тс’, англ. thin ’тс’, ст.-ірл. tan(a)e ’тс’, лац. tenuis ’тс’, грэч. τανύς ’доўгі’, ταναός (< ταναϝός) ’выцягнуты’. І.‑е. *tenus з першасным значэннем ’расцягнуты, падоўжаны’ ўтворана ад кораня *ten‑напінаць, цягнуць’ (Фасмер, 4, 76–77; ЕСУМ, 5, 596–597; Чарных, 2, 250; Брукнер, 62; Махэк₂, 640).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

string2 [strɪŋ] v. (strung)

1. наця́гваць, напіна́ць (струну, вяроўку і да т.п.)

2. ніза́ць, нані́зваць (пацеркі)

3. лу́шчыць (стручкі фасолі, гароху і да т.п.)

string smth. together : I can’t string two words of French together. Я не магу звязаць і двух слоў па-французcку.

string along [ˌstrɪŋəˈlɒŋ] phr. v. : string smb. along падма́нваць каго́-н. наўмы́сна;

string along (with smb.) ісці́ сле́дам (за кім-н.); быць ве́рным (каму́-н.)

string out [ˌstrɪŋˈaʊt] phr. v. расця́гваць; расця́гвацца (гужам);

string out the washing разве́шваць бялі́зну (на вяроўку)

string up [ˌstrɪŋˈʌp] phr. v.

1. напру́жваць (нервы)

2. infml ве́шаць злачы́нцу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

П’я́ніца1 ’аматар выпіць, алкаголік’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), пʼяні́ца (пьяни́ца) ’тс’ (Нас.); параўн. рус. пья́ница, польск. pijanica, серб.-харв. пѝјаница, балг. пия́ница, ст.-слав. пѩница, пьѣнница. Прасл. *pьjanica, *pijanica, вытворнае ад *pijanъ(jь) (БЕР, 5, 285), гл. п’яны.

П’я́ніца2 ’спарыння’: пʼя́ніца ў ячмені, у пшаніцы (віл., Сл. ПЗБ). Да п’я́ны (гл.), у тым ліку са значэннем ’адурманьваючы’, параўн. славен. pijan ’тс’; вырабы з мукі, змолатай са збожжа, заражонага спарыннёй, маюць ап’яняючы эфект, параўн. балг. пия́но жи́то ’спарыння’.

П’я́ніца3 ’расходнік, Sedum L.’ (Кіс.). Да п’яны (гл.); паводле Ластоўскага, расліну Sedum acre ’расходнік едкі’ “ужываюць з гарэлкай ад болі жывата” (Ласт., 799); параўн. фармальна блізкае балг. пияница ’расліна Lolium temulentum’, у аснове назвы прызнак ’адурманьваючы’, як і ў серб.-харв. пијана трава ’тс’, ням. Schwindelkorn ’тс’ і пад.

П’яні́ца ’сіло’: зрабіў пʼяні́цу і пыставіў на сініц (в.-дзв., Шатал.). Да пяць, пну ’распінаць, напінаць, нацягваць’; параўн. рус. дыял. пень ’вяроўка’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pьnь ’вяроўка’, параўн. лат. pīne, matu pīne ’каса (валасоў)’ (Мяркулава, Этим. иссл., 6, 16–17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́та ’вяроўка, якой звязваюць пярэднія ногі каня, калі ён пасецца’ (ТСБМ, Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ), пу́то ’тс’ (Нас., ТС; мазыр., З нар. сл.; Бес.), мн. л. пу́ты ’тс’ (Гарэц.), ’аковы, кайданы’ (Булг.), пу́та ’нізка (грыбоў, рыбы і інш.)’ (ЛА, 1; Сл. ПЗБ), ’непісьменны чалавек’ (Жд. 3), пу́то, мн. л. пу́та ’жалезныя хамуцікі, якімі прымацоўваецца вось да насаду ў возе’ (Сіг.), púto ’рэгулятар на канцы дышла плуга; жэрдкі, што звязваюць кроквы вышэй паловы іх даўжыні’ (Тарн.), у выразе на́ша пу́то пасці́ — пра чаргу пасвіць карову і інш. (тут пута перадаецца як знак чаргі) (жытк., Мат. Гом.); параўн. укр. пу́то, мн. л. пу́та ’пута, кандалы’, рус. пу́то, мн. л. пу́ты ’пута; бесталковы чалавек’, польск. pęto, мн. л. pęta ’аковы, кайданы’, чэш. pouto, мн. л. pouta ’тс’, славац. púto ’тс’, в.-луж. puto, н.-луж. pyto ’тс’, славен. pọ́ta ’спражка’, серб.-харв. пу̏то ’пута’. Прасл. *pǫto, мн. л. pǫta, вытворнае ад *pęti, *рьnǫ ’нацягваць, напінаць’, гл. пяць, пну, роднаснае ст.-прус. panto ’пута, кайданы’, літ. pántis ’тс’, лат. pineklis ’пута, аковы’, літ. spándyti ’нацягваць’, ням. spannen ’тс’, spinnen ’прасці’ (Фасмер, 3, 412; Бязлай, 3, 95 і інш.). Гл. таксама путаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пята́, пʼята́ ’задняя частка ступні, пятка’ (ТСБМ, Ласт., Варл., Сцяшк.; ашм., Стан.; віл., Сл. ПЗБ), ’абух у сякеры’, ’задняя частка касы’, ’тупы канец яйца’, ’карма лодкі’ (Варл.; Сцяшк.; навагр., полац., Сл. ПЗБ), пʼета́ ’пятка нагі, пятка ў касе, сасе і інш.; межавы знак на вуглу поля’ (ТС), пя́та ’пятка’ (беласт., Сл. ПЗБ), пʼяда́ ’тс’ (драг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. пята ’месца (пункт), з якога пачынаецца вымярэнне зямлі’; укр. пʼята́ ’пятка’, рус. пята́, польск. pięta, чэш. pata, славац. päta, в.-луж. pjata, н.-луж. pěta, палаб. ṕǫta, славен. pẹ̑ta, серб.-харв. пета, балг. пета́, макед. пета, ст.-слав. пѧта. Прасл. *pęta ’нага, капыт, ступак’, роднаснае літ. péntis ’абух, задняя частка касы і інш.’, лат. piête, pietis ’абух, аснова грабель, заднік, запатылак’, ст.-прус. pentis ’пята’, афг. pūnda ’пята’, што ўзыходзяць да кораня і.-е. *pent‑ ’ісці, хадзіць’ (Скок, 2, 648; Сной₂, 510). Іншая, менш верагодная версія звязвае праславянскае слова з *pętiнапінаць’ (гл. пяць), *pǫto ’пута’ (гл. пута), параўн. Шустар-Шэўц, 2, 1072; БЕР, 5, 192; ЕСУМ, 4, 651; пад сумненнем Фасмер, 3, 424. Абедзве версіі лічыць прыймальнымі ESJSt, 11, 643. Збліжэнне з польск. piękny (гл. пекны) з больш ранняга pięk(r)ny ’выступаючы, выпуклы’, здавальняючае семантычна, вядзе да сумнеўнай рэканструкцыі *penktā, гл. Банькоўскі, 2, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bend

[bend]

1.

v.t. bent or bended, bending

1) згіна́ць; перагіна́ць; нагіна́ць (расьлі́ну); загіна́ць; нахіля́ць

to bend a nail — загну́ць цьвік

to bend one’s head — нахілі́ць галаву́

2) нахіля́ць, накіро́ўваць

She bent her mind to the new work — Яна́ накірава́ла ўва́гу на но́вую пра́цу

3) змуша́ць падда́цца

4) прывя́зваць е́тразь, вяро́ўку)

5) напіна́ць (лук)

2.

v.i.

1) схіля́цца; згіна́цца; загіна́цца (пра цьвік)

2) нахіля́цца; нагіна́цца

3) паддава́цца

He bent to her will — Ён падда́ўся е́йнай во́лі

4)

а) зваро́чваць (упра́ва, на за́хад)

б) накіро́ўваць (ува́гу)

5) наляга́ць, прыклада́ць усе́ сі́лы

Bending to our oars, we reached shore before the storm broke — Наляга́ючы на вёслы, мы прыплылі́ да бе́рагу перад пача́ткам бу́ры

3.

n.

1) вы́гін -у m. (даро́гі); лука́ f., зало́м -у m. (ракі́); згін -у m. (рукі́, папе́ры)

2) зго́рбленасьць, суту́ласьць f.; пакло́н -у m.

3) Naut. ву́зел -ла́ m.

- bend over backward

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)