антычны храм, у якім, у адрозненне ад перыптэра, калоны бакавых і задняга фасадаў не маюць поўнага аб’ёму і толькі напалову выступаюць са сцяны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
halve[hɑ:v]v.
1. дзялі́ць папала́м; дзялі́цца (чым-н.);
Let’s halve the work between the two of us. Давай падзелім работу (паміж намі).
2. змянша́ць напало́ву;
That will halve the profits. Гэта зменшыць прыбытак удвая.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
памча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.
Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; панесціся 1. Напалову пусты аўтобус развярнуўся і хутка памчаўся па вуліцы.Грахоўскі.Двое коннікаў тут жа памчаліся ў другі канец вёскі.Пальчэўскі.Саша падхапіў веласіпед і памчаўся.Новікаў.// Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Якаў на хаду схапіў бушлат і памчаўся ў гараж.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Наполак ’жалезная лапатачка ў сахі, пры дапамозе якой зямля пры аранні адкідваецца на адзін бок’ (Нас.), ’тып лапаткі над лемяшам’ (Грыг.). Адсылка Насовічам да іншай назвы рэаліі паліца — фактычна дае этымалогію слова, параўн. полка, паліца ’дошка, прымацаваная рабром да сцяны’ (гл.). Наўрад ці сюды наполак ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 809); хутчэй да папярэдняга слова (гл. напол), тут — ’адна з частак калодкі, расколатай напалову’, параўн. аполак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пама́лу, прысл.
1. Не спяшаючыся, марудна. Ідзём мы памалу. У бацькі баляць ногі.Сачанка.Плыве Дняпро, плыты плывуць памалу...Купала.
2. Паступова, не адразу. Камандзірава мара памалу збывалася: ужо напалову конны атрад мог хадзіць у даволі далёкія рэйды.Брыль.Страляніна за мной памалу радзела..Якімовіч.
3.Разм. Асцярожна. «Далікатна, далікатна бяры, памалу», — застагнаў.. [палкоўнік], калі салдат.. узваліў яго на плечы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напала́мпрысл., разм.
1. (надвое) in zwei Hälften, in zwei gléiche Téile;
2. (напалову) zur Hälfte, halb (зчым-н. mit D);
дро́бны дождж напала́м са сне́гам Schnéeregen m -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ныццё, ‑я, н.
1. Цягучы, тупы боль. Балючае ныццё разлілася па ўсім целе.Пестрак.
2.Дзеяннеістанпаводледзеясл. ныць (у 2 знач.). [Андрэй Данілавіч:] — Захандрыў мой студэнт. Што ні пісьмо — суцэльнае ныццё.Ракітны.
3.перан.Разм.Дзеяннепаводледзеясл. ныць ( у 3 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Н[а]жніцы спраўна перакусваюць драціны, і, адна за адной, яны ападаюць у снег. Ныццё [у правадах] напалову змаўкае.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стымуля́тар, ‑а, м.
1. Рэчыва, якое стымулюе развіццё раслін і жывёл. Аказваецца, што калі з .. [кук[о]лю] дастаць тую атруту і ў самым малым памеры даць яе на палеткі, дык яна робіцца стымулятарам і павялічвае ўраджай жыта ці пшаніцы напалову.Дубоўка.
2. Лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для павышэння разумовай і фізічнай працаздольнасці, для паляпшэння самаадчування. //перан. Пра ўсё, што стымулюе творчую актыўнасць.
3. Тое, што і допінг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сатле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Гніючы, разбурыцца; згнісці, струхлець, спарахнець. Труп сатлеў ужо напалову, час знішчыў рысы твару.Лынькоў.Дакументы настолькі сатлелі, што прачытаць іх было амаль немагчыма.«Беларусь».
2. Тлеючы, згарэць, ператварыцца ў попел. Старая [лазня] згарэла тры гады назад. Не тое каб агнём, а проста — так ужо напалілі, такі быў у ёй мятны ды густы дух з парай, што яна ціха сабе сатлела за ноч, не вытрывала.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уба́віцца, убаўлюся, убавішся, убавіцца; зак.
1. Зменшыцца, паменшыцца (у памерах, аб’ёме, колькасці і пад.). За год сям’я ўбавілася напалову. Убавіцца ў вазе.//часцейбезас. Паменшыцца, аслабіцца ў сваім праяўленні (пра сілу якога‑н. дзеяння, стану і пад.). Кажу, не бяда, пані Ядзя, гонару ад таго не ўбавіцца, а дровы ў школе будуць.Быкаў.
2.часцейбезас. Аддзяліцца ад чаго‑н., памяншаючы памеры, аб’ём або колькасць чаго‑н. З калоны ўбавілася некалькі чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)